СЛОНІМСКІ Зіновій

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 363 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СЛОНІМСКІ Зіновій

(Хаім Зэлік) Якаўлевіч (1810—?)

 

Вучоны, вынаходзец, пісьменнік. Нарадзіўся    ў    Беластоку.    За    вынаходніцтва лічыльнай машыны ў 1845 атрымаў Дзямідаўскую прэмію. Калі ў 1844 быў у Берліне, на таленавітага вынаходніка звярнулі ўвагу вядомыя вучоныя, у т.л. А.Гумбальт, які прадставіў яго прускаму каралю. Меркавалася забяспечыць С.  матэрыяльнымі сродкамі,  каб  ён  змог пасяліцца  ў Берліне i потым заняць кафедру матэматыкі  ў  адным  з   прускіх  універсітэтаў, але сямейныя абставіны перашкодзілі. С. прыдумаў таксама ма­ленькую прыладу для складання i адымання, якая была больш зручная для ўжывання,   чым   звычайныя   рускія лічыльнікі. У 1859 надрукаваў «Апісанне спосабу перадачы дзвюх розных дэпеш i ў той самы час прыём дзвюх іншых дэпеш па адным правадніку». Свае працы ён пісаў пераважна на старажытнаяўрэйскай  мове.  Матэматычныя здольнасці i вынаходніцтвы, якімі ён у маладосці ўражваў вучоныхтэарэтыкаў, не знайшлі належнага прымянення часткова з прычыны неспрыяльных умоў тагачаснага выхавання i побыту, а таксама зза спецыфічных асаблівасцей яго характеру. Ен вырас у артадаксальнай сям'і з яе старазапаветнымі звычкамі i побытам, таму знаёміцца з кнігамі замежных аўтараў мог толькі  патаемна.  Каб  займацца любімай справай, вымушаны быў развесціся з жонкай i пераехаць з Беластока ў Варшаву. Многія са сваіх вынаходстваў ён так i не змог укараніць у вытворчасць, а яго задумкі былі выкарыстаны замежнымі вучонымі.

У 1861 С. заснаваў у Варшаве навуковапапулярную газету на старажытнаяўрэйскай мове «Гацэфіры» («Світанак»). Яе выданне спынілася ў сувязі з падзеямі 1863. Да пачатку 1870х гадоў С.   быў   інспектарам   равінскага   ву­чылішча ў Жытоміры, пасля чаго аднавіў выданне газеты спачатку ў Берліне, потым у Варшаве. Надрукаваў у ёй шмат артыкулаў па розных пи­таниях прыродазнаўства. Асобна ім выдадзены працы «Аб бессмяротнасці душы», «Асновы яўрэйскага календа­ре» (абедзве 1852), «Геаметрыя» (1866) І інш. Г.А.Маслыка.