СПАСОВІЧ Уладзімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 491 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СПАСОВІЧ Уладзімір

Данілавіч (16.1.1829— 26.10.1906)

 

Юрыст, публіцыст, літаратуразнавец. Наредзіўся ў г. Рэчыца Мінскей губ. ў сям'і медыка. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. Пасля заканчэння юрыдычна­га факультэта Пецярбургскага універсітэта (1849) у 1851 абараніў на кафед­ры міжнароднага права магістарскую дысертацыю. У 1857—61 быу прафесарам крымінальнага права Пецярбург­скага універсітэта. У знак пратэсту супраць жорсткай расправы над удзельнікамі студэнцкага руху пакінуў у 1861 працу ва універсітэце i выкладаў крымінальнае права ў вучылішчы правазнаўства. За кнігу «Падручнік крымінальнага права» (1863) С. прысуджана вучоная ступень доктара пра­ва. У працах па тэорыі судовакрымінальных доказаў ён абагульніў i; прааналізаваў дзеючыя крымінальнаправавыя нормы i першы выступіў з рэзкай крытыкай «Улажэння аб пакараннях крымінальных i папраўчых 1846 г.». Лічыў, што пакаранне не павінна быць пометай i застрашваннем, a выкарыстоўваецца дзяржавай з папераджальнай i выхаваўчай мэтамі. Выступаў супраць цялесных i асабліва жорсткіх пакаранняў, у т.л. супраць смяротнай кары. Адну з прычын злачыннасці бачыў у недасканаласці дзяржаўных i грамадскіх устаноў, нізкай культуры народа. С. быў упэўнены, што заканадаўца павінен клапаціцца аб умацаванні пачуцця ўласнай годнасці чалавека, аб павазе i цярплівасці ў адносінах да чужых перакананняў i поглядаў. Ідэі С. былі прызнаны небяспечнымі, i па распараджэнні цара Аляксандра I яго «Падручнік крымінальнага права» быў забаронены.

С. падвергнуў крытыцы фармальную тэорыю доказаў i выказаў думку, што тэорыя доказаў з'яўляецца галоўнай у сістэме судаводства i складае аснову ўсяго крымінальнага працэсу, самую істотную яго частку, якая абумоўлівае формы судаводства i канструкцыю су­довых органаў. Распрацаваў i абгрунтаваў уласную класіфікацыю судовых доказаў. У сваіх навуковых даследаваннях тэарэтычна даказаў неабходнасць перагляду ўсёй сістэмы судовага ладу i судаводства. Ён патрабаваў заканадаўчага замацавання i ўвядзення ў практыку судаводства прынцыпаў незалежнасці суда ад адміністрацыі, нязменнасці суддзяў, заснавання інстытутаў адвакатуры i пракурорскага нагляду, увядзення спаборнага, вуснага i галоснага судаводства, роўнасці перад законам з адменай усялякіх пера­ваг, у т.л. перавагі мужчыны над жанчынай. С. лічыў неабходным увесці выбарныя пасады суддзяў з вызначаным узроставым i маёмасным цэнзам. У навуковым артыкуле «Аб мове ў галіне судаводства» выказаў думку, што рускія судовыя чыноўнікі павінны валодаць мовай таго народа, сярод якога працуюць. Быў ідэйным натхняльнікам судовай рэформы ў Расіі. Ён не прымаў непасрэднага ўдзелу ў яе правядзенні, але болыпасць яго прапаноў i навуковых распрацовак былі ўлічаны i леглі ў аснову Судовых ста­туту 1864.

У 1866 у сувязі з судовай рэформай перайшоў у адвакатуру i стаў адным з першых у Раей прысяжных павераных. Дзякуючы сваім прафесійным ведам, шырокай эрудыцыі i бліскучым здольнасцям прамоўцы ён стаў адным з лепшых расійскіх адвакатаў. Калегі назы­вал! яго «каралём адвакатуры», «першым адвакатам Пецярбурга». Асабліва ахвотна ён выступаў абаронцам па палітычных справах. Апазіцыйна на­строены да самадзяржаўнапамешчыцкіх парадкаў у Расіі, ён прымаў удзел амаль ва ўсіх буйнейшых палітычных працэсах свайго часу (у справе нячаеўцаў, у «працэсе 193х» i інш.). Як судовы прамоўца вызначаўся тонкім аналізам абставін справы i асобы абвінавачанага, майстэрскай распрацоўкай доказаў. Паводле зместу сваіх судовых прамоў С. быў, як адзначаў А.Ф.Коні, не толькі абаронцам, але i мысліцелем, для якога прыватны выпадак служыў асновай для ўзняцця агульных пытанняў i ix ацэнкі з пунк­ту гледжання палітыка, мараліста i публіцыста.

С. — аўтар навуковых прац па міжнародным праве, крымінальным i крымінальнапрацэсуальным праве, польскім i еўрапейскім рамантызме, рускапольскіх літаратурных сувязях. Пісаў на рускай i польскай мовах. Усе яго навуковыя працы прасякнуты гуманізмам, павагай да асобы чалавека, да чужых думак i перакананняў. Ён зрабіў значны уклад у распрацоўку праблем псіхафізіялогіі, выказаў i абгрунтаваў шэраг цікавых ідэй на пасяджэнні псіхіятрычнага таварыства пры Ваеннамедыцынскай акадэміі, членам якога быў. С. належаць наву­ковыя працы па гісторыі («Жыццё i палітыка маркіза Веляпольскага», 1882), мастацтвазнаўстве (разам з А.Пыпіным напісаў «Агляд гісторыі славянскіх літаратур», 1865) i інш. Аўтар літаратуразнаўчых i крытычных артыкулаў, прысвечаных творчасці А.С.Пушкіна, М.Ю.Лермантава, А.Мі'цкевіча, Г.Сянкевіча, У.Шэкспіра i інш. Працы С. ў 10 тамах былі выдадзены ў 1882—1902. С. паслужыў правобразам абаронцы Міці Карамазава ў рамане Ф.Дастаеўскага «Браты Карамазавы».

 

Тв.: Соч. Т. 1—10. 2 изд. Спб., 1913; Pisma. Т. 1—9. Peterburg, 1892—1908; Семь судебных речей по политическим делам (1877—87). Спб., 1908.

Літ.: Кони А.Ф. В.Д.Спасович // Собр. соч. М., 1968; Т. 5. Я г о ж. Отцы и дети судебной реформы. Спб., 1914; В и ленский Б.В. Судебная реформа и контрреформа в России. Саратов, 1969.

Т.І.Аоўнар.