Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 102 госцяў анлайнТАТУР Генрых |
Хрыстафоравіч (1846—1907)
Археолаг, гісторык, краязнавец, калекцыянер. Нарадзіўся ў Мінску. Член Мінскага статыстычнага камітэта, павятовы маршалак дваранства. 3 1874 вёў археалагічныя раскопкі ў Мінскай губ., склаў яе археалагічную карту з апісаннем помнікаў. У 1884—85 заснаваў часовы археалагічны музей у г. Беразіно, дзе ў наваколлі вёў раскопкі (Калюжыцы, Крушына, Курганне, Русалішча i інш.). Толькі за 1890 ён даследаваў 120 курганоў каля Дулебаў i Няюнішчаў Ігуменскага павета, у 1892 — 40 курганоў каля Станькава, у 1893 — 40 курганоў каля в. Прылукі Мінскага павета. У выніку паездак па Міншчыне Т. падрыхтаваў вялікі альбом археалагічных помнікаў (1893). Стварыў у Мінску багаты прыватны музей па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі i унікальную бібліятэку (калекцыі рукапіснай кнігі i старадрукаў, у т.л. «Біблія» Ф.Скарыны, беларускага жывапісу). Аўтар прац «Гістарычны нарыс мястэчка Турава, ранейшай сталіцы ўдзельнага Тураўскага княства», «Гісторыя Станькава», «Гісторыя Заслаўя» (захаваліся ў рукапісах). Пасля смерці яго зборы былі прададзены, многія вывезены за мяжу. Выказваўся за стварэнне агульнанацыянальнага музея i адкрыццё публічнай бібліятэкі ў Мінску. Г.А.Каханоўскі. |