ТЫШКЕВІЧ Яўстафій

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 503 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ТЫШКЕВІЧ Яўстафій

Піевіч (18.4.1814—8.9.1873)

 

 

Беларускі археолаг, гісторык, этно­граф, краязнавец, музеязнавец; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі. Ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук, член Дацкага та­варыства аматараў паўночных стара­жытнасцей, Стакгольмскай Каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва i старажытнасцей, Лонданскага археалагічнага інстытута. Малодшы брат К.П.Гышкеві'ча. Нарадзіўся ў Лагойску. Амаль палавіна гісторыі гэтага стара­жытнага горада непарыўна звязана з графскім родам Тышкевічаў (з 1528), які даў беларускай зямлі шмат таленавітых людзей: дзяржаўных i ваенных дзеячаў, суддзяў, святароў, літаратараў, архітэктараў, эканамістаў, інжынераў i інш. Яго бацька П.Ф.Тышкевіч (1756—1858) поруч з эканамічнымі клопатамі пра графства шмат рабіў дзеля памнажэння куль­турней спадчыны радавога Лагойска: пісаў сямейную хроніку, папоўніў мастацкую галерэю i бібліятэку, іграў на скрыпцы i флейце, арганізоўваў камерныя i сольныя канцэрты, быў выдатным рэзчыкам па дрэве i адмысловым інкрустатарам, дапамагаў сваім сынам Яўстафію i Канстанціну ў ix на­вуковых пошуках. Паводле сведчання сучаснікаў, у тагачаснай Лагойскай галерэі было больш за 200 карцін іТальянскага жывапісу, вялікі збор этрускіх ваз, больш за 1000 медалёў i манет, мноства старадаўніх рукапісаў i карт, старажытныя крыжы, кальчугі, шчыты, мячы, коп'і, бердышы, калекцыя льняных вырабаў Лагойскай фабрыкі. Удзячнасцю i прызнаннем яго заслуг у навуцы было выбранне ў 1856 П.Ф.Тышкевіча ў 100гадовым узросце ганаровым членам Віленскай археалагічнай камісіі (выпадак унікальны). Расказы бацькі былі першай школай гістарычнага выхавання сыноў.

3 1824 Яўстафій вучыўся ў Віленскай гімназіі пад апекай прафесараў універсітэта Я.Вашкевіча i К.Асмалоўскага. Перапыніўшы тут вучобу, ён у 1831 скончыў Мінскую гімназію. По­тым амаль 2 гады вучыўся самастойна, «дабіраючы» веды ў пецярбургскіх бібліятэках. 3 1833 Т. служыў у Ордэнскім капітуле канцылярыі віленскага, потым кракаўскага генералгубернатара. 3 1840 ён ганаровы апякун школ, маршалак шляхты Барысаўскага павета, на свае сродкі пабудаваў у Барысаве павятовае вучылішча; у 1848— 54 — куратар Мінскай гімназіі. Але асноўным яго заняткам была навука. Пачынаючы  з  1837  ён кожнае лета даследаваў курганы  на Лагойшчыне, Барысаўшчыне, Міншчыне, у Друцку, Лідзе, Крэве, Міры, Гальшанах i інш. Не зважаючы на свае графскія тытулы, браты Яўстафій i Канстанцін, а ча­сам i бацька, бралі ў рукі рыдлёўкі i з дапамогай навакольных сялян раскопвал! старажытныя курганы. Часам, пераапрануўшыся ў простае  сялянскае адзенне, яны хадзілі па вясковых ха­тах, каб паслухаць i запісаць народныя песні, легенды, паданні, шчырую гутарку сялян пра побыт, паўдзельнічаць у абрадах. Захоплены загадкамі старажытнага свету, Т. вырашыў грунтоўна разабрацца ў тыпах гістарычных помнікаў на роднай зямлі i высветліць, ці ёсць у ix заканамернасць i сувязь з культурай плямён, што некалі жылі на Беларусі. Гэта захапленне археалогіяй прыйшло да яго ў 20гадовым узросце. Як i большасць археолагаў, свае даследаванні ён пачаў з курганоў. Ix раскопкі напачатку ён вёў траншэйным спосабам.   Але  хутка  пераканаўся  ў бесперспектыўнасці   такога   метаду   i стаў выкарыстоўваць перакрыжаваны спосаб    даследавання.    Раннія    яго публікацыі  былі  пераважна  апісальнымі.   Пазней   набыты   вопыт   даваў упэўненасць у аналізе высноў i ацэнак. Па самых, здавалася, нязначных дэталях пахавальнага абраду ён вызначаў час узнікнення помніка, а па знаходках у пахаваннях даваў характарыстыку старажытнай эпохі. Накоплены матэрыял i вопыт дазволілі яму выкарыстоўваць параўнальнатыпалагічны метад, які Пазней быў удасканалены i ўзбагачаны. У выніку даследаванняў сотняў крывіцкіх курганоў i аналізу ix пахавальнага інвентару ён першы адзначыў ix этнавызначальныя прыкметы — скроневыя кольцы ў жанчын. Тым самым даў ключ для вызначэння тэрыторыі рассялення крывічоў. Аналіз пахавальнага інвентару дазволіў зрабіць яму вывады i пра гандлёвыя сувязі крывічоў з аддаленымі землямі, дзе рамяство было на больш высокім узроўні; што мясцовае насельніцтва забяспечвала жалезам не толькі сябе, але i вывозіла яго; што мясцовыя прылады працы i вырабы былі на ўзроўні тагачасных вырабаў суседніх краін. А з гэтага вынікала, што ў часы так званай ваеннай дэмакратыі тут не было таго варварства, пра якое сцвярджалі некаторыя гісторыкі. Канстатуючы багаты i бедны інвентар курганных пахаванняў, ён зрабіў вывад пра сацыяльную няроўнасць тагачаснага грамадст­ва. Аналізуючы пахавальны абрад сла­вян i ix суседзяў (літоўцаў, латышоў), ён   прыйшоў   да   высновы   пра   ix

 

Астрашыцкі гарадок. Палацавы комплекс. 3 малюнка Н.Орды.

 

блізкасць (трупаспаленне, падабенства інвентару i яго размяшчэнне). Гэтыя яго  высновы,   падмацаваныя  пазнейшымі археалагічнымі даследаваннямі, i сёння   з'яўляюцца  пануючай   думкай пра адзінства паходжання славянскай i балцкай культур на Беларусь Тэрмін «гарадзішча» i вытворныя ад яго (гара­док,  гародня,  горад)  ён лічыў  славянскімі i выказаў думку, што самі гарадзішчы  не  абавязкова  з'яўляюцца абарончымі   ўмацаваннямі,   а   хутчэй абрадавымі. Замкі ён лічыў абарончымі аб'ектамі  i ix этымалогію выводзіў ад слова «замыкаць». Т. зрабіў дэталёвае апісанне каменных прылад працы i ў дадатку да кнігі «Археалагічныя даследаванні» змясціў ix малюнкі. У 1842 выдаў кнігу «Погляд на крыніцы    мясцовай   археалогіі,    або Апісанне  некаторых помнікаў стара­жытнасцей у Заходніх губернях Рускай дзяржавы». Каб папоўніць свае веды па старажытнай гісторыі i пазнаёміцца з  метадамі  даследаванняў  замежных калег у археалогіі, Т. у 1843 накіраваўся на стажыроўку ў Данію, Фінляндыю,   Швецыю.   Гэта   быў   першы   i адзіны выпадак у 1й палове 19 ст., калі беларускі вучоныархеолаг паехаў за мяжу пераймаць вопыт калег. Метад вядомага дацкага археолага К.Томсена падзелу старажытнасцей на тры эпохівякі (каменны, бронзавы, жалезны) Т. узяў на ўзбраенне пры сваіх даследаваннях  i  пры  сістэматызацыі  стара­жытнасцей у Лагойскім музеі (з 1842), а пазней i ў Віленскім музеі старажыт­насцей. Вынікам паездкі за мяжу стала яго    своеасаблівая    кнігасправаздача «Лісты пра Швецыю» (т. 1—2, 1846). Вярнуўшыся з замежжа, выдаў сваю працу «Археалогія ў Літве» (1872), у якой акрэсліў шырокі абсяг для даследаванняў помнікаў Беларусь

Вынікам яго дзейнасці на Барысаўшчыне стала грунтоўнае «Апісанне Барысаўскага павета...» (1947). Для гэ­тай кнігі Т. некалькі гадоў збіраў першакрыніцы па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, літаратуры, мастацтве, археалогіі, тапаніміцы, фальклоры, шукаў памочнікаўсааўтараў. Сярод ix былі К.Адамовіч, П.Чачот, З.ДаленгаХадакоўскі, Ф.Чаховіч, В.Твардоўскі, Я.Ваньковіч, К.Тышынскі, В.Гарноўскі і, вядома, брат Канстанцін. Амаль 10 гадоў ён ствараў тэту унікальную кра­язнаўчую кнігу, дзе кожны факт, кож­ная дата выверены, дабрасумленна прааналізаваны i аргументаваны. Працуючы ў галіне археалогіі, этнаграфіі i краязнаўства, Т. грунтоўна займаўся i фальклорам. Пры апісанні вяселля, абрадаў (Дзяды, Каляды, Радаўніца, Спас) i ўсяго цыкла гаспадарчага гадавога календара беларусаў ён імкнуўся растлумачыць сувязь язычніцкіх абрадаў, элементы якіх замацаваліся i ў хрысціянскіх вераваннях. Малюючы народныя ўрачыстасці, Т. падкрэсліваў, што багатае духоўнае жыццё беларускага селяніна часта не супадае з матэрыяльным. У яго запісах сабрана каля 450 прымавак i прыказак. Ён сцвярджаў: «Народная паэзія дае нам магчымасць пазнаць пачуцці народа, а прымаўкі — пазнаёміцца з яго розумам». Падборкі беларускіх прымавак i прыказак з каментарыямі вучоных неаднаразова змяшчаў у часопісе «ВіЫіоteka Warszawska». Трапнымі беларускімі прымаўкамі i прыказкамі, ле­гендам* i паданнямі Т. праілюстраваў i сваю кнігу «Узоры хатняга сумеснага жыцця ў Літве» (1844, дапрацаваны варыянт у 1864), дзе выклаў свае погля­ды на культуру шляхты ранейшых стато ддзяў. У кнізе «Нашы краі» Т. змясціў нарыс пра магната Радзівіла. У 1850 ён выдаў у Вільні працу «Археалагічныя даследаванні помнікаў мастацкіх рамёстваў i да т.п. ў старажыт­най Літве i Літоўскай Русі». 3 1847 Т. працаваў у Мінску як член камісіі па зборы i выданні старажытных актаў, грамат i прывілеяў 16—18 ст. гарадоў Мінскай губ. У 1855 ён арганізаваў i ўзначаліў Віленскую археалагічную камісію. Запаветнай яго марай было стварыць у Вільні — цэнтры беларускалітоўскага краю — першы грунтоўны музей старажытнасцей на асно­ве экспанатаў, сабраных у Лагойскім археалагічным музеі. У 1845 частку сваёй лагойскай калекцыі ён перавёз у Вільню пад выглядам выстаўкі, якую пасля ператварыў у прыватны музей, а потым, з дазволу ўлад, — у музей, што размясціўся ў старажытнай зале Віленскага універсітэта. Яго выбралі старшынёй гэтага музея. Музей актыўна папаўняўся экспанатамі з Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Навагрудка, Крэва, Ліды, Пінска, Браслава, Паставаў i інш. Т. ахвяраваў музею сваю бібліятэку (3 тыс. кніг) i разам з братам Канстанцінам — археалагічную калекцыю з 2 тыс. адзінак. За 2 гады калекцыя музея дасягнула 10 тыс. экспанатаў. У 1856 музей быў афіцыйна адкрыты. Каталог музея рыхтаваў А.Кіркор. Навуковая грамадскасць, прызнаючы заслугі Т., абрала яго ганаровым членам Пецярбургскай імператарскай акадэміі навук. Але казён­ная адміністрацыя, напалоханая вызваленчым паўстаннем 1863—64, пачала разглядаць музей як адзін з цэнтраў «польскай інтрыгі», i паводле загаду генералгубернатара М.Мураўёва ён быў афіцыйна забаронены ў 1864. Спыніла дзейнасць i Віленская археалагічная камісія. «Шкодныя» экспанаты музея адпраўлялі ў Маскву. Т., вызвалены ад усіх пасад, абражаны i зняважаны, у 1865 пакінуў Вільню. Пазней дзякуючы стараниям беларускага археолага I. I .Луцкевіча частка збораў Т. адшукана i ўвайшла ў фонд Беларускага музея ў Вільні (1921—45). Т. перапісваўся з многімі выдатнымі дзеячамі краю, у т.л. з паэтам i ўсходазнаўцам А.Ходзькам (Барэйкам), А.Кіркорам. У канцы жыцця Т. стварыў альбом «Магілы сямейства Тышкевічаў», выдадзены асобнай кнігай у 1873 у Вільні. 3 літаратурных твораў Т. захаваліся вершы, стылізаваныя пад фальклор, аповесць «Нашы краі» (1871), успаміны пра В.Ванькові'ча, Я.Рустэма, І.Ходзьку i інш. У рукапісах засталіся яго працы «Зельнік барысаўскіх ваколіц», «Матэрыялы да нашай гісторыі», асобныя матэрыялы па археалогіі, збор дакументаў i інш. Як запавет чытаюцца словы вучонага: «Абавязак кожнага адукаванага i ўлюбёнага ў свой край чалавека — старацца растлумачыць усё, што падпала пад сумненне i складае матэрыял для айчыннай гісторыі. Здагадвацца, шукаць, а адкрытае перадаваць людзям — значыць падаваць руку дапамогі тым, хто прысвяціў жыццё свае i здароўе навукам для дабра грамадскага».

 

Літ.: Каханоўскі Г.А., К а х а н о ў с к i А.Г. Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч. Мн., 1991.

І.П.Хаўратовіч.