УРОНЧАНКА Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 293 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
УРОНЧАНКА Міхаіл

Паўлавіч [1801 — 14(26). 10.1855]

 

Геадэзіст, перакладчык. Нарадзіўся ў мяст. Копысь на Магілёўшчыне ў сям'і святара. Скончыў Магілёўскую гімназію,   потым   вучыўся   ў   Маскоўскім універсітэце, які не скончыў. Быў на вайсковай службе. У 1823 займаўся геадэзічнымі здымкамі ў ЛітоўскаВіленскай губерні, a ў 1824 накіраваўся ў Дэрпт (Тарту), дзе слухаў лекцыі ва універсітэце. 3 1828 рабіў геадэзічныя здымкі ў Малдавіі i астранамічныя вызначэнні месцаў у Балгарыі i Румыніі. У 1834—36 вывучаў тэрыторыю Малой Азіі, вынікам чаго з'явіліся справаздачы з мноствам карт i планаў, а такса­ма кніга «Агляд Малой Азіі ў цяперашнім яе стане» (ч. 1—2, 1838—40). У 1837  прызначаны  членам  камісіі  па кіраўніцтве   Закаўказскім   краем.   У 1843—46 старшыня камітэта па асвеце яўрэйскага насельніцтва. 3 1847 займаўся трыянгуляцыйнымі здымкамі ў Новарасійскім краі. У 1848 рэвізаваў яраслаўскі    Дзямідаўскі    ліцэй.    У літаратуры      вядомы      перакладамі класікаў: «Гамлет» (1828) i «Макбет» (1837) Шэкспіра, «Манфрэд» Байрана, «Дзяды»   А.Міцкевіча  (абедзве   1828), «Фаўст» Гётэ (1844) i інш.