УРУБЛЕЎСКІ Валерый

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 479 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
УРУБЛЕЎСКІ Валерый

Антоній (15.12.1836—5.8.1908)

 

 

Дзеяч польскага, беларускага i міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Нарадзіўся ў мяст. Жалудок Лідскага павета (цяпер rap. пасёлак у Шчучынскім раёне) у сям'і польскага па паходжанні безмаянтковага шляхціца Антона Урублеўскага i Разаліі з роду Юраўскіх. Бацька яго працаваў лесніком, потым скарбнікам у графа Тызенгаўза. Скончыўшы ў 1853 Віленскую гімназію, паступіў у Пецярбургскі лясны інстытут. У час вучобы ўдзельнічаў у студэнцкім руху, быў членам нелегальнага рэвалюцыйнага гуртка, якім кіравалі польскія рэвалюцыянерыдэмакраты З.Серакоўскі i Я.Дамброўскі. Пад уплывам твораў А.І.Герцэна, М.А.Дабралюбава, рэвалюцыйнай публіцыстыкі «Колокола» i «Современника» погляды У. набылі яскрава выяўлены антыпрыгонніцкі i антыманархічны характар. У 1861 У. накіраваны інспектарам лясной школы ў в. Саколка Гродзенскай губ. (цяпер Польшча). У 1861—62 ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі на Гродзен­шчыне, вёў прапаганду сярод навучэнцаў школы. Разам з К.Каліноўскім рэдагаваў, друкаваў i распаўсюджваў не­легальную рэвалюцыйнадэмакратычную газету «Мужыцкая праўда». У 7 нумарах выпушчанай імі газеты бязлітасна i паслядоўна выкрывалася ан­тинародная палітыка царызму, паказваўся грабежніцкі характар сялянскай рэформы 1861. Газета заклікала народ пакончыць з верай у добрага цара i развенчвала царысцкія ілюзіі, даволі пашыраныя сярод тагачаснага сялянст­ва. Яна даводзіла, што працоўны народ можа спадзявацца толькі на ўласныя сілы i на дапамогу сваіх шчырых сяброў i добразычліўцаўрэвалюцыянераў. Заклікала падтрымаць прагрэсіўны нацыянальнавызваленчы рух, але не забываць пры гэтым i свае класавыя за­дач ы. У час паўстання 1863—64 У. кіраваў паўстанцкімі атрадамі. Ён быў прыхільнікам левага крыла «чырвоных» — найбольш актыўных барацьбітоў, якія прытрымліваліся рэвалюцыйных поглядаў, — апоры на сялянскія масы, ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, роўных правоў усіх народаў краю. У час бою з казакамі 7.8.1864 У. быў пасечаны шаблямі. Крыху падлячыўшыся, ён эмігрыраваў у Францыю. У Парыжы кіраваў дэмакратычнымі арганізацыямі беларускапольскіх эмігрантаў. Калі 18.3.1871 у Францыі адбылася рэвалюцыя i быў створаны першы ў гісторыі чалавецтва рабочы ўрад Парыжская камуна, У., як i многія іншыя яго суайчыннікі, актыўна паДтрымаў рэвалюцыйныя памкненні парыжан. У гэтым выступленні ён бачыў «сацыяльную рэвалюцыю, якая пры поспеху можа перавярнуць увесь парадак, што існуе цяпер у Еўропе...». У званні палкоўніка (атрымаў напярэдадні паўстання) У. прапанаваў камунарам свае паслуті i план ваенных дзеянняў. Неўзабаве яму бы

 

Парыжская камуна 1871. Паўстаўшыя на вуліцах Парижа.

 

 

Лондан. Парламент.

 

ло прысвоена званне генерала i ён узначаліў адну з трох рэвалюцыйных армій, якая абараняла пауднёвую частку Парыжа. У баях У. паказаў сябе умелым, разважлівым i прадбачлівым палкаводцам i змагауся на чале арміі да апошняга дня існавання Парыжскай камуны. Версальцы завочна прыгаварылі яго да пакарання смерцю. 3 фальшывым пашпартам У. пераехаў у Англію, дзе блізка пазнаёміўся з К.Марксам i Ф.Энгельсам. У гэты ж час здароўе яго ў выніку шматлікіх раненняў моцна пахіснулася, яму з цяжкасцю ўдалося пазбегнуць ампутацыі рукі. Падлячыўшыся ў бальніцы Лонданскага універсітэта, У. ўступіў у I Інтэрнацыянал. У кастрычніку 1871 яго выбралі членам Генеральнага савета I Інтэрнацыянала, сакратаромкарэспандэнтам для Польшчы. Ідэі Інтэрнацыянала У. прапаведаваў у эмігранцкай арганізацыі «Люд польскі», створанай у Лондане па яго ініцыятыве. У 1871—72 У. быў старшынёй судовай («трацейскай») камісіі, якая разбирала канфлікты паміж чле­нам! I Інтэрнацыянала. Актыўна падтрымліваў Маркса i Энгельса ў барацьбе з рэфармізмам, дробнабуржуазным сектанцтвам, анархізмам. Пасля

распаду I Інтэрнацыянала i арганізацыі «Люд польскі» (1876) У. перабраўся ў Жэневу. У 1878 ён нелегальна прыязджаў у Расію (Адэса, Пецярбург), сустракаўся з народнікаміземлявольцамі. Калі французскі ўрад абвясціў амністыю ўдзельнікам Парыж­скай камуны, у 1885 У. пераехаў у Францыю i пасяліўся ў г. Ніца. У 1901 французскі ўрад нават прызначыў яму пенсію. Апошнія гады жыцця ён правёў ва Уарвілі (каля Парыжа) у хаце былога камунара земляка Г.Геншынскага. Да канца жыцця захаваў вернасць ідэям сацыялізму. Пахаваны ў Парыжы на могілках ПерЛашэз, ля сцяны Камунараў. На надмагільным помніку Надпіс: «Гераічнаму сыну Польшчы — народ Парыжа».

 

Тв.: У кн.: Избранные произведения прогрессивных польских мыслителей. М., 1958. Т. 3.

Літ.: Абрамавичюс В.Е., Дья­ков В.А. Валерий Врублевский. М., 1968; За нашу и вашу свободу: Герои 1863 г. М., 1964; К i с я л ё ў Г.В. Паплечнік Каліноўскага. Мн., 1976; Лурье А.Я. Валерий Врублевский, генерал Парижской коммуны (1863—1908) // Лурье А.Я. Портреты деяте­лей Парижской коммуны. М., 1956.

М.К.Багадзяж.