ФАЙНІЦКІ Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 339 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ФАЙНІЦКІ Іван

Якаўлевіч [29.8(10.9). 1847—1913]

 

Юрыст крыміналіст, педагог. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. У 1868 скончыў Пецярбургскі універсітэт. Чытаў лекцыі ў прававым вучылішчы. 3 1871 штатны дацэнт Пецярбургскага універсітэта, дзе працаваў да канца жыцця. У 1871 абараніў магістэрскую дысертацыю на тэму «Ашуканства паводле рускага права», у 1881 — доктарскую на тэму «Ссылка на Захад». У 1873—76 чытаў лекцыі ў вучылішчы правазнаўства i ў Аляксандраўскім ліцэі. 3 1876 таварыш оберпракурора сената, з 1900 — сенатар. Па яго ініцыятыве ва універсітэце абсталяваны кабінет i музей крымінальнага пра­ва, у 1877 створана юрыдычнае тава­рыства, у 1895 арганізавана група Міжнароднага саюза крыміналістаў, членам якой Ф. быў з 1889, старшынёй з 1905. Ф. ўдзельнічаў у стварэнні новага ўлажэння (член рэдакцыйнай камісіі). У 1903 абраны ў гласныя С.Пецярбургскай гарадской думы. Аўтар «Курса рускага крымінальнага суда­водства» (Спб., т. 1—2, 1884—97) — першага па часе навуковага выкладу асноў крымінальнага працэсу, зборніка «Вольнай часінай» (т. 1—2, 1898—90) i інш. У сваіх творах Ф. выказаў погляд на пакаранне як меру барацьбы са злачыннасцю. Дзякуючы Ф. праблемы пакарання i выпраўлення злачынцаў ва ўмовах папраўчых устаноў упершыню ў Расіі сталі разглядацца як самастойная прававая навука. Ф. быў прадстаўніком сацыялагічнай школы кры­мінальнага права; па палітычных перакананнях — манархіст. Памёр у Пецярбургу.

 

Тв.: Учение о наказании в связи с тюрьмоведением. Спб., 1889; Курс уголовного права. Часть особенная — Посягательства на личность и имущество. 7 изд. П., 1916.