ФАЛЬКОЎСКІ Якуб

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 479 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ФАЛЬКОЎСКІ Якуб

(свецкае імя Шыман Тадэвуш; 28.10.1778 — 22.11.1836)

 

Педагог, літаратуразнавец i тэолаг. Нарадзіўся ў Падляшскім ваяводстве Беластоцкага павета ў шляхецкай сям'і. Спачатку вучыўся ў Брэсце. Пазней скончыў Віленскую гімназію (1797) i адразу ўступіў у дамініканскі ордэн прапаведнікаў, атрымаўшы імя хрысціянскага апостала Якуба Завядзея. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце (1803—06). Пэўны час быў прапаведнікам i прафесарам маральнай тэалогіі ў Полацку, прэфектам i настаўнікам літаратуры ў Гродне (1817). 3 Гродна выязджаў у Расію да каталіцкага мітрапаліта. Выступаў з евангельскімі пропаведзямі на Бела­русь Украіне, у Літве i Латвіі. Быў ігуменам кляштара св. Якуба на Лукішках (Вільня) i інш. кляштараў. Апошнія гады жыцця (1832—36) правёў у Забельскім кляштары. Планаваў выдаць 12 тамоў сваіх казанняў на поль­скай мове пад назваю «Новая прапаведніцкая бібліятэка». Першыя два тамы «Нядзельных казанняў» (1832) апублікаваны ў друкарні піяраў i 3—6ы тамы пад назваю «Прапаведніцкія тво­ры» (1827—29) у друкарні І.Завадскага. У Гродне надрукаваны яго прывітальныя прамовы з нагоды ўступлення на пасаду гродзенскага губернатара i інш. творы красамоўства, оды «На дзень нараджэння найяснейшага цара Аляк­сандра I» (1816), на імяніны гродзен­скага губернатара i віцэгубернатара.

Сярод рукапіснай спадчыны Ф. захаваліся 3 тамы «Збору розных твораў». У 3м томе гэтага рукапісу сістэматызаваны курс пад назваю «Усеагульная літаратура» («Literatura powszechna»), які, відаць,  ён чытаў у Гродзенскай

гімназіі. У ім ёсць наступныя раздзелы: значэнне паняцця літаратуры; вынаходства алфавіта; спосабы пісьма i вынаходства паперы; вынаходства друкарні; класіфікацыя i роды навук; храналагічныя звесткі; пачатак грамадскіх навук; гісторыя літаратуры; да пытання пра вольныя навукі ў жыцці гра­мадства; пра пачатак прыгожых навук; пра паэзію i інш. Аўтар дае вызначэнні ўсім родам i жанрам літаратуры, далучаючы да яе таксама гуманітарную навуку.

Паводле свайго светапогляду i метаду выкладання Ф. быў асветнікамгуманістам акадэмічнага складу, лаяльным да царскага ўрада. На яго думку, літаратура (пад гэтым паняццем разумелася амаль уся гуманітарная культу­ра) — аб'ект вывучэння «прыгожых навук» i падзяляецца на рэлігійную (гісторыя царквы, аскетычная мараль, пропаведзь i г.д.) i свецкую (філасофія, «сем вольных навук», прыгожыя мастацтвы). Акрамя таго, ён падзяляў літаратуру на тэарэтычную (тэорыя красамоўства, крытыка, дыпламатыя, палітыка, права i інш.) i практычную —

583

разнастайныя звесткі i вынаходствы. Паводле традыцыйнай рыторыкі пад «літаратураю» разумелася любое лагічна сканструяванае, пісьмовае ці вуснае, маўленне.

Раздзел «Пра паэзію» ўяўляе сабой дыдактычныя ўводзіны ў тэорыю мастацкай літаратуры. Творчасць паэта, на яго думку, рэалізуецца, калі ён гаворыць толькі ад сябе, калі ж гавораць іншыя, аўтар апісвае тых, хто выказваецца. Гаворка ідзе пра лірычны, эпічны i драматычны роды літаратуры. Ф. абгрунтоўваў класіфікацыю. «паэзіі» (мелася на ўвазе ўся мастацкая літаратура) на жанры (элегіі, оды, песні, эпіграмы, байкі, сатыры, загадкі, ша­рады i інш.), падрабязна аналізаваў драматургію (трагедыі i камедыі), закрануў вытокі тэатральнага мастацтва, рабіў экскурсы ў гісторыю антычнага i новаеўрапейскага тэатра, вызначаў яго эстэтычныя нормы, у т.л. класічныя «тры адзінствы» (месца, часу i дзеяння). Выхаваўчае прызначэнне тэатраль­нага мастацтва — перамога дабра над злом, трыумф маральных імператываў. У гэтым аўтар спасылаўся на тэорыю катарсісу Арыстоцеля. Росквіт старажытнагрэчаскай трагедыі тлумачыў адпаведнасцю літаратуры айчыннай гісторыі i вольналюбівым характерам народа, якому падабалася глядзець «на прыніжэнне ўлады, на падзенне тыраніі». Камедыя, на думку Ф., адлюстроўвае заганы народаў, саслоўяў, асобных людзей, яна адначасова вучыць i выхоўвае ix. Камедыёграф павінен валодаць пачуццём гумару, тым «камедыйным духам», які надае аблічча i душу яго твору. Аўтар падрабязна, у духу класіцызму, апісаў змястоўныя i фарматворчыя адрозненні камедыі ад трагедыі. У свой рукапіс ён уключыў

нарыс па гісторыі драматургіі, ахарактарызаваў творчасць Эсхіла, Сафокла, Арыстоцеля, Менандра, Сенекі, Расіна, Плаўта, Карнеля, Мальера i інш. Адзначыў геній У.Шэкспіра, які сфармуляваў прынцыпы тэатральнага мастацт­ва,  што захаваліся да нашага часу.

Ёсць у рукапісах Ф. раздзелы пра опе­ру i балет, пра пантаміму i інш. тэатральныя мастацтвы. Курс лекцый Ф., сістэматызаваны i аформлены ў рукапісную кніжку, мог служыць падручнікам па літаратуразнаўстве i мас­тацкай культуры ў Гродне, Вільні i іншых гарадах Беларусі i Літвы.

 

Літ.: К о н о н В.М. Рост национального самосознания и белорусское искусство // Очерки истории философской и социоло­гической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. У.М.Конан.