ФЕДАРОВІЧ Вацлаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 510 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ФЕДАРОВІЧ Вацлаў

Пятровіч (25.9.1848— 25.1.1911)

 

Краязнавец, калекцыянер, юрыст. Членкарэспандэнт Кракаўскай АН. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Маскоўскі універсітэт. 3 1872 працаваў адвакатам у Саратаве, Балашове, Царыцыне, Ерэване. 3 1884 жыў i працаваў у Віцебску. Намеснік старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Дапамагаў у раскопках археолагам, у т.л. М.Ф. Кусцінскаму, калекцыяніраваў зброю, археалагічныя, нумізматычныя, сфрагістычныя, этнаграфічныя матэ­рыялы. Набыў у сваю калекцыю матэ­рыялы віцебскіх калекцыянераў Бергнера i Валковіча. У яго бібліятэцы (больш за 1 тыс. тамоў) былі кнігі па гісторыі Беларусі i Літвы, беларускія i літоўскія выданні 18—19 ст. Свае ар­тыкулы па гісторыі краю друкаваў у «Витебских   губернских   ведомостях».

Складальнік i ініцыятар выдання літаратурнакраязнаўчага зборніка «3 ваколіц Дзвіны» (Віцебск, 1912). Распрацаваў статут Беларускага вольнаэканамічнага таварыства. У 1920 на ба­зе яго калекцый арганізаваны своеасаблівы музей старажытнасцей імя В.Федаровіча, які ў 1924 стаў часткай Віцебскага абласнога краязначага му­зея.

Лип.: Каханоўскі Г.А. Вандраванні // Маладосць. 1984. №10.     Г.А.Каханоўскі