ФЕДАРОЎСКІ (Federowski) Міхал

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 161 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ФЕДАРОЎСКІ (Federowski) Міхал

(1.9.1853—10.6.1923)

 

 

Фалькларыст, этнограф, археолаг, калекцыянер. Нарадзіўся ў Варшаве. 3 малых гадоў выхоўваўся без бацькі, які як удзельнік паўстання 1863—64 вымушаны быў жыць у эміграцыі. Ф. скончыў у 1870 Варшаўскую прагімназію. У 1873—74 быў вольным слуха­чом агранамічнага факультэта ПятроўскаРазумоўскай акадэміі пад Масквой. Нейкі час працаваў аграномам у магнацкіх маёнтках пад Варшавай. У 1875—77 даследаваў польскі фальклор i этнаграфію, вынікам чаго з'явілася манаграфія «Люд ваколіц Жарак, Севежа i Піліцы...» (т. 1—2, 1888—89). У 1877 Ф. пераехаў у Пружанскі павет Гродзенскай губ. На Беларусі ён пражыў амаль 30 гадоў i ўвесь час прысвяціў даследаванню духоўнай i матэрыяльнай культуры насельніцтва краю, збіраў кнігі, гістарычныя дакументы, творы жывапісу i графікі, фальклор­наэтнаграфічныя матэрыялы, займаўся археалагічнымі раскопкамі курганоў, могільнікаў i старажытных паселішчаў у Пружанскім, Беластоцкім, Бельскім, Ваўкавыскім, Гродзенскім, Слонімскім паветах Гродзенскай губ., у Вілейскім i Лідскім паветах Віленскай губ. i ў Навагрудскім i Слуцкім паветах Мінскай губ., збіраў матэрыя­лы для стварэння археалагічнай карты дагістарычнай Беларусі. Ім сабрана ка­ля 5 тыс. беларускіх нар. песень, каля 10 тыс. прыказак, сотні казак, паданняў, вобразаў нар. міфалогіі, прымхаў, парад па народнай медыцыне. Акрамя таго, Ф. заахвочваў да эбірання фальклору мясцовых карэспандэнтаў — больш за 1,5 тыс. беларускіх песенных i танцевальных мелодый для яго запісалі Я.Карловіч, Л.Патул, І.Грачык. Публікацыю сабраных тут фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў ён пачау з 1987 у працы пад назвай «Люд беларускі». Пры яго жыцці выйшлі толькі тры тамы з запланаваных ім 14 (1897—1903); наступныя 5 тамоў (т. 4—8) выдадзены ў 1935—81. Сярод ненадрукаваных рукапісаў Ф., якія зберагаюцца ў бібліятэцы Варшаўскага універсітэта, у Навуковым архіве Польскага этнаграфічнага таварыства ў Вроцлаве i архіве Польскай акадэміі навук, вялікая колькасць беларускіх фальклорных запісаў, апісанні фізічных i духоўных рысаў народа, рамёст

ваў, промыслаў, заняткаў насельніцтва i інш. На аснове гэтых матэрыялаў Ф. марыў выдаць асобны том пад назвай «Матэрыяльная i духоўная культура беларускага народа i шляхты». Сярод нататкаў да гэтага тома шматлікія апісанні абрадаў гадавога цыкла (калядныя, веснавыя, юраўскія, купальскія, жніўныя i інш.), вясельных, хрэсьбінных, пахавальных абрадаў i звычаяў, грамадскіх, сямейнабытавых звычаяў, тапаграфічнаэтнаграфічныя запісы, запісы пра выяўленыя ім дагістарычныя стаянкі i іншыя археалагічныя помнікі на Беларусі, звесткі пра знахарства, лячэнне, рэлігійныя погляды беларусаў; 4283 аркушы моўных запісаў вучонага, які вельмі пільна занатоўваў лексіку мясцовых гаворак, маючы намер выдаць ix як дапаўненне да «Слоўніка беларускай мовы» ІЛ.Насовіча.

3 1905 i да канца сваіх дзён Ф. жыў у Варшаве i Вільні. У час 1й сусветнай вайны частку сваіх збораў Ф. вымушаны быў прадаць праз антикварную краму; 350 кніг i часопісаў ён ахвяраваў Інстытуту антрапалагічных навук Польшчы; астатнія кнігі, рукапісы i калекцыі завяшчаў прыяцелямкалекцыянерам С.Дэмбу, М.Абрамовічу, Я.Гамаліцкаму i інш.

Ф. быў членам Львоўскага этнаграфічнага таварыства (1896), Антрапалагічнай камісіі Акадэміі ведаў у Кракаве (1899), Польскага краязнаўчага таварыства, Кракаўскага нумізматычнаархеалагічнага таварыства, Тавары

 

"Люд беларускі"Т.6.Тытульны ліст.

 

у Варшаве. Але i тут ён падтрымліваў добрыя сувязі з беларускімі карэспандэнтамі, з віленскімі калекцыянерамі i антыкварамі, з дапамогай якіх склаў багатую бібліятэку кніг i рукапісаў, калекцыі твораў жывапісу i графікі, археалогіі i нумізматыкі. Ён прымаў удзел у фарміраванні калекцый Тышкевічаў i Д.ВіткіЯжэўскага, пасрэднічаў у набыцці А.Чалоўскім матэрыялаў з архіваў родаў Грабоўскіх, Пацаў, Пацеяў, Сапегаў, Храптовічаў i інш. Па даручэнні калекцыянера К.Пржыбыльскага адшукваў для яго бібліятэкі старадрукі, што захаваліся ўства сяброў навук у Вільні i інш. Аўтар прац у галіне калекцыяніравання i бібліяфільства: «Архіў Чарнадворскі» (1910), «Самуэль Гефт — бібліяфіл» (1911), «Графічныя зборы Дамініка ВіткіЯжэўскага ў Глыбокім» (1912) i інш.

 

Літ.: Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972; Kozerska Н. Michaі Federowski, etnograf i zbieracz dokumentow historycznych na Bialorusi Zachodniej (1853—1923) // Slavia Orientalis. 1957. R. 6.