ФУРСАЎ Мацвей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 489 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ФУРСАЎ Мацвей

Васілевіч [? — 25.5(8.6). 1901]

 

Археолаг, краязнавец, педагог. Членкарэспандэнт Маскоўскага археалагічнага таварыства (1893). Сапраўдны стацкі саветнік. Працаваў настаўнікам гісторыі, дырэктарам Магілёўскай класічнай гімназіі, рэдактарам неафіцыйнай часткі «Могилёвских губер­нских ведомостей». У перыяд падрыхтоўкі да 9га археалагічнага з'езда (Вільня, 1893) арганізоўваў экспедыцыі ў басейне Дняпра i вёў археалагічныя раскопкі; даследаваў рэшткі мамантаў у Аршанскіх вапнавых капальнях (1892). Разам з С.Ю.Чалоўскім склаў карту археалагічных помнікаў Магілёўскай губ. На 9м археалагічным з'ездзе выступіў з рэфератам i прадставіў фатаграфіі старажытных цэркваў, гістарычных прадметаў, валуноў з геральдычнымі знакамі з лесу каля мястэчка Пятровічы Клімавіцкага павета, факсіміле старажытных рукапісаў i інш. Апісанні гэтых знаходак змешчаны ў «Памятнай кнізе Магілёўскай губерні». Адзін з аўтараў кнігі «Спроба апісання Магілёўскай губерні» (кн. 1—3, Магілёў, 1882—84), у якой ахарактарызаваны асноўныя за­нята!, матэрыяльная i духоўная куль­тура насельніцтва Магілёўшчыны, aniсаны помнікі археалогіі, архітэктуры, адметныя мясціны губерні i інш.

Тв.: Исторический очерк Могилёвской губернии. Могилёв, 1882; Дневник курган­ных раскопок, произведённых по поруче­нию г. начальника Могилёвской губернии А.СДембовецкого в течение лета 1892 г. в уездах Рогачёвском, Быховском, Климовичском, Чериковском и Мстиславльском. Могилёв, 1892 (разам з С.Ю.Чалоўскім); Поселения Смоленских кривичей в преде­лах Могилёвской губернии // Могилёвские губернские ведомости. 1895. №70; Описание Могилёвского музея. Могилёв. 1898. Г.АКаханоўскі.