Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 182 госцяў анлайнФЯЛІНСКАЯ (Felinska) Ева |
(26.12.1793 — 20.12.1859)
Пісьменніца, мемуарыстка, удзельніца нацыянальнавызваленчага руху на Беларусі. Нарадзілася ў вёсцы Узнога на Случчыне (зараз Клецкі раён). Рана засталася без бацькоў i выхоўвалася пад апекай няроднай маці. Хатнюю адукацыю атрымала ў сям'і багатых сваякоў, з 11гадовага ўзросту навучалася музыцы, добра ведала французскую мову. У сталым узросце примкнула да тайнай арганізацыі Ш.Канарскага «Садружнасць польскага народа» i стварыла яе філіял «Жаночае таварыства». За ўдзел у вызваленчым руху саслана царскімі ўладамі ў г. Бярозаў (зараз Цюменская вобл.), дзе знаходзілася на працягу 1839—41, а потым у Саратаў (1841—44). Падзеі гэтых часоў i свае ўражанні Ф. апісала ў «Дзённіку...», які быў апублікаваны ў віленскім часопісе «Athenaeum» («Атэнэум», 1846) і, паводле сведчання тагачаснай літаратурнай крытыкі, стаў упрыгожаннем гэтага часопіса. У «Дзённіку...» апісаны паўстанне хантаў i ненцаў супраць царызму, прырода i побыт паўночных жыхароў, выкарыстаны ix фальклор. У аповесцях Ф. «Пляменніца i цётка» i «Пан дэпутат» (1834), «Герсылія» (1849), ва «Успамінах аб жыцці» (1856, 1859—60) i інш. творах яна каларытна апісала жыццё розных слаёў беларускага грамадства, асабліва шляхты. Яе «Успаміны...» па праву з'яўляюцца найболын каштоўчым творам па гісторыі нораваў на Беларусі, Валыні i ў Літве канца 18 — пачатку 19 ст.
Tв.: Wspomnienia z podrozy do Syberyi, pobytu w Berezowie i w Saratowie. Т. 1—3. Wilno, 1852—53. Ліm.: Грицкевич В. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986. С. 185— 203, 298. |