Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 188 госцяў анлайнХОДЗЬКА Леанард |
(6.11.1800—12.3.1871)
Выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф. Нарадзіўся ў в. Аборак Маладзечанскага раёна. У 1816—17 вучыўся ў Віленскім універсітэце. Член таварыства філарэтаў. Зблізіўся з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам. 3 1819 сакратар кампазітара М.К.Агінскага. У 1822 эмігрыраваў за мяжу, з 1826 жыў у Парыжы. Удзельнічаў у
Залеская сядзіба. 3 малюнка Л.Ходзькі. 1822.
палітычным жыцці эміграцыі. Пісаў на польскай i французскай мовах. Аўтар паэмы «Залессе» (1821), у якой услаўляў прыгажосць наваколля маёнтка М.К.Агінскага Залесся (каля Смаргоні), збіраў яго малюнкі. Выдаў зборнікі твораў Міцкевіча (1828), І.Красінскага (1830), мемуары Агінскага (т. 1—4, 1827—28), працы па гісторыі, геаграфіі, статыстыцы, у т.л. «Полыпча» (1836—41), у якой шмат беларускіх матэрыялаў. Аўтар біяграфіі А.Т.Касцюшкі (1837), «Папулярнай гісторыі Полыпчы» (1863). Сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Полыпчы, Беларусь Украіны i інш. |