ХОДЗЬКА (Б а р э й к а ) Ян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 297 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ХОДЗЬКА (Б а р э й к а ) Ян

(псеўд. Ян  са  Свіслачы;

24.6.1777 — 10.11.1851)

 

Пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў г.п. Крывічы Мядзельскага раёна. Бацька А.Ходзькі. 3 1793 быў цывільнавайсковым камісарам Ашмянскага павета, з 1795 асэсарам суда ў Паставах, з 1798 падсудкам, з 1808 падкаморым Вілейскага па­вета, з 1811 старшынёю Галоўнага цывільнага суда ў Мінску, інспектарам школ у Віленскай, Магілёўскай i Ві

цебскай губернях. Адзін з арганізатараў масонскіх ложаў у Мінску i Вільні. Прытрымліваўся памяркоўнаасветніцкіх поглядаў. Прыхільнік асветы для народа. За сувязь з таварыствам філаматаў у 1826 зняволены. За ўдзел у паўстанні 1830—31 сасланы на Урал (1830—34). Пісаў на польскай мо­ве. Друкаваўся ў часопісе «Dziennik Wilefiski» («Віленскі дзённік»), альма­наху «Rubon» («Рубон») i інш. Класіцыст, потым псеўдакласіцыстмаралізатар. Аўтар камедыі «Вызваленая Літва, або Пераход Нёмана» (1812), трагедыі «Кракус» (нап. 1816), аповесцей «Пан Ян са Свіслачы» (1821), «Брат i сястра» (1845), трактата «Аб эксдывізіях, або Аб судовым падзеле маёнтка даўжніка на карысць крэдытораў» (1816), успамінаў i артыкулаў па гісторыі Міншчыны, адметных жывасцю апавядання i значнай колькасцю беларусізмаў. П'есы X. ставіліся ў Мінску на аматарскай сцэне ў 1812. , Тв.: Pisma rozmaite autora «Рапа Jana ze Swisіoczy*. Т. 1—12. Wilno, 1837—42.

Літп.: Chodzko D. Jan Chodzko: Obrazek zyciorysowy // Teka Wilenska. 1858. №5; Turska H. Jezyk Jana Chodzki. Wilno, 1930.