Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 166 госцяў анлайнХРАПАВІЦКІ Ігнат |
Яўстахавіч (31.7.1817 — 25.12.1893)
Паэт, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Каханавічы Верх, нядзвінскага раёна. Пісаў на польскай мове. У 1840я гады актыўна супрацоўнічаў у альманаху «Rubon» («Рубон»), першы нумар якога пачынаўся з яго праграмнага верша «Дзвіна». У гэтым вершы гучаў заклік да абуджэння ад спрадвечнага сну, каб крочыць да новага лепшага жыцця. У тым жа альманаху (1845, т. 5) X. надрукаваў працу «Погляд на паэзію беларускага народа» (з дадаткам назіранняў над асаблівасцямі беларускай мовы на матэрыяле гаворкі Віцебшчыны), якая была першай гісторыкапараўнальнай характарыстыкай беларускай фальклорнай спадчыны, а таксама нізку рамантычных вершаў, переклады на польскую мову беларускіх народных песень (1843, т. 3), некаторыя гістарычныя дакументы. Рыхтаваў да друку «Поўны беларускі песнязбор», распрацаваў для яго класіфікацыю, назапашваў тэксты. У 1850 разам са сваімі аднадумцамі С.Убры i Ю.Шчытам распрацаваў праект скасавання прыгоннага права i правёў яго на губернскім дваранскім з'ездзе, пасля чаго доўті час не прымаў удзел у грамадскім жыцці. 3 1880 прадвадзіцель дваран (маршалак) Віцебскай губерні.
Літ.: Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972; Салавей Л.М. Ігнат Храпавіцкі — беларускі фалькларыст // Помнікі гісторыі i культуры Беларусі. 1976. №4. |