ХРАПТОВІЧ Адам

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 266 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.6%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
2%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ХРАПТОВІЧ Адам

(19.3.1768—25.12.1844)

 

Асветнік, мецэнат мастацтваў i навукі; ганаровы член Віленскага універсітэта. Нарадзіўся ў сям'і І.Л.Храптовіча. Быў візітатарам школ Віленскай акруті, старшынёй Таварыства дабрачыннасці, намеснікам старшыні Друкарскага таварыства ў Вільні. Удзельнік паўстання А.Т.Касцюшкі' 1794. У сваіх уладаннях адмяніў цялеснае пакаранне для прыгонных сялян, зменшыў падаткі з ix. Пры яго маёнт­ку ў Шчорсах існавала буйная пачатковая школа ўзаемнага  (т.зв. ланка­стэрская) навучання, у якой па стане на 1822 займалася 350 вучняў з асяроддзя прыгонных сялян. У гэтай шко­ле дзеці сялян разам з элементарнай адукацыяй набывалі некаторыя навыкі прадукцыйнай, рамеснай працы. X. значна памножыў заснаваную ў Шчор­сах бібліятэку свайго бацькі, давёўшы яе кнігазбор да 20 тыс. тамоў, сярод якіх былі творы антычных аўтараў, французскай i італьянскай класічнай літаратуры, працы па гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы, рукапісы. У бібліятэцы працавалі даследчыкі І.Лялевель, Я. i А.Снядэцкія, У Сыракомля, Ф.Малеўскі i інш. Наведаў яе i А.Мг'цкеві'ч (сцвярджаюць,. што менавіта тут ён ствараў сваю паэму «Гражына»). Бібліятэкарамі ў Шчорсах у розныя часы працавалі Ф.Баброўскі, А.Ю.Глінскі, Я.Чачот. Будучы апекуном Галоўнай Віленскай школы, X. ахвяраваў для яе бібліятэкі калекцыю гравюр (каля 1100). Пасля смерці X. (памёр ён i пахаваны ў в. Вішнеўка на Ашмяншчыне) бібліятэкай валодалі спадчыннікі. У 1913 бібліятэка з Шчорсаў была перададзена на часовае захоўванне Кіеўскаму універсітэту. Асноўная частка бібліятэкі так i засталася ў Кіеве i цяпер знаходзіцца ў Цэнт­ральнай навуковай бібліятэцы АН Украіны.