Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 346 госцяў анлайнЦІХІНСКІ Язэп |
[? — 1921(?)]
Лексікограф. Жыў i працаваў у маёнтку Прусін на Магілёўшчыне. Амаль 40 гадоў свайго жыцця прысвяціў распрацоўцы i складанню 16томнага «Беларускапольскарускага слоўніка», які так i застаўся нявыдадзеным. Частка яго рукапісу (7108 старонак) зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы (частка на літары В, Н, О, Р страчана ў гады 2й сусветнай вайны). Рукапіс слоўніка памерам у 636 аўтарскіх аркушаў уключае каля 200 тыс. агульнаўжывальных слоў, уласных асабовых імён, назваў дзяржаў, гарадоў i мясцовасцей. У слоўніку змешчаны таксама пашыраныя запазычанні з іншых моў. Пры перадачы слоў вытрыманы найважнейшыя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне), адлюстравана афіксальнае словаўтварэнне. Слоўнік Ц. адыграў важную ролю ў стварэнні перакладных рускабеларускіх i беларускарускіх слоўнікаў, складальнікамі якіх былі М.Багікаў i С.Некрашэвіч. Працу Ц. высока цаніў М.Федароўскі. У 1909— 12 Ц. друкаваў допісы ў газеце «Наша ніва» пад псеўданімам Язэп Бурачок. |