Беларуская фалькларыстка i этногаф пачатку 19 ст. Жыла ў Вільні. У в. Губеншчына (цяпер Крычаўскі рн Магілёўскай вобл.) запісвала беларускія песні i абрады. Аўтар артикула «Элементы славянскай міфалогіі, што захаваліся ў звычаях вясковага люду на Белай Русі» ў часопісе «Dzennik Wileсski» («Віленскі дзённік», 1817, т. 6); у перакладзе на рускую мову артыкул друкаваўся ў «Вестнике Европы» (1818, ч. 102) i «Северном архиве» (1822, ч. 4). Упершыню дала ў арыгінальным вымаўленні беларускія народныя песні з нотамі i навуковым каментарыем, апісала Купалле, Радаўніцу i іншыя святы, вобразы народнай міфалогіі, стравы, адзенне, сялянскі побыт беларусаў. Звярнула ўвагу на самабытнасць духоўнай культуры беларускага народа, пры гэтым падкрэсліла, што яе галоўным носьбітам з'яўляецца сялянства — захавальнік старадаўніх традыцый. У цэнтр мясцовакраязнаўчай праблематыкі яна ставіла фальклорнаэтнаграфічны аспект. Г.А.Каханоўскі.
|