ЧАРТАРЫЙСКІ Адам

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 171 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЧАРТАРЫЙСКІ Адам

(Чартарыскі) Адам Юрый (14.1.1770 — 15.7.1861)

 

 

Палітычны дзеяч Полыпчы i Расіі, асветнік. Паходзіў з магнацкага (княжацкага) роду Вялікага княства Літоўскага, прадстаўнікі якога ў 15—18 ст. займалі вышэйшыя дзяржаўныя i адміністрацыйныя пасады ў княстве. Нарадзіўся ў Варшаве ў сям'i Адама Казіміра Ч., кандыдата на трон Рэчы Паспалітай у 1763—64, стрыечнага брата караля Станислава Аўгуста Панятоўскага. Імкнучыся даць сваім сы­нам Адаму i Канстанціну добрую адукацыю, бацькі запрашалі ім лепшых еўрапейскіх педагогаў, выпраўлялі ў падарожжы па Еўропе. У Англіі Ч. старанна вывучыў дзяржаўнае заканадаўства. Удзел у ваенных дзеяннях у 1792 супраць Расіі прымусіў Ч. эмігрыраваць зноў у Англію. Даведаўшыся пра паўстанне Т.Касцюшкі, ён наважыўся вярнуцца на радзіму, але ў Бруселі быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі i таму не змог далучыцца да паўстання. Аднак пасля паўстання маёнткі Чартарыйскіх былі канфіскаваны. Імператрыца Кацярына II абяцала вярнуць ix нашчадкам, калі маладыя Чартарыйскія прыедуць да яе як за­ложить У 1795 абодва браты прыехалі ў Пецярбург. Адам Ч. зблізіўся з будучым імператарам вялікім князем Аляксандрам Паўлавічам, паміж імі склаліся добрыя сяброўскія адносіны.. Гэта выклікала падазрэнне імператара Пау­ла I i Ч. быў выдалены з Пецярбурга: імператар прызначыў яго паслом у Сардзінію. Пасля смерці Паўла I Аляксандр I вярнуў Ч. ў Пецярбург на працу ў так званым «тайным камітэце», з якім імператар раіўся аб задуманых ім пераўтварэннях. У 1803 Аляксандр I прызначыў Ч. папячыцелем Віленскай навучальнай акругі i памочнікам дзяржаўнага канцлера С.В.Варанцова. Акруга падпарадкоўвала навучальныя ўстановы Валынскай, Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Магілёўскай, Мінскай i Падольскай губерняў i мела пэўную самастойнасць. На яе не пашыраўся агульнарасійскі школьны статут 1804. Навучальным i адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт, дзейнасць якога ў 1й чвэрці 19 ст. уплывала на развіццё народнай адукацыі на Беларусі. Ч. займаўся справамі асветы ў акрузе да 1823 i зрабіў шмат карыснага для краю.

Пасля хваробы i адстаўкі Варанцова ў 1804 Ч. стаў міністрам замежных спраў Расіі, з 1805 — членам Дзяржаўнага савета i сенатарам Расіі. Заключэнне Расіяй саюзу з Аўстрыяй i Англіяй i абвяшчэнне вайны Напалеону было справай Ч., які распрацаваў смелы план перабудовы Еўропы. Па­водле гэтага плана павінна была аднавіцца i польскалітоўская дзяржава ў дынастычнай уніі з Расіяй у межах 1772. Накіроўваючыся на тэатр ваен­ных дзеянняў, Аляксандр I заехаў у рэзідэНцыю Чартарыйскіх у Пулавах. Гэта давала вялікую надзею польскаму грамадству на аднаўленне Полыпчы. Але пасля паражэння рускай арміі пры Аўстэрліцы імператар паставіўся абыякава да Ч. i яго планаў. У пачатку 1807 Ч. пакінуў пасаду міністра, але застаўся ў Пецярбургу i меў пэўны ўплыў на імператара, які прыслухоўваўся да яго парад. У 1810 Ч. канчаткова пакінуў Пецярбург i прысвяціў сябе кіраўніцтву Віленскай навучаль­най акругай. Добрыя адносіны з Аляксандрам I, аднак, не спыніліся, паміж імі вялася перапіска, а пасля перамогі над Напалеонам Ч. зноў наблізіўся да імператара, дапамагаў яму ў час Венскага кангрэса 1814—15. Аднак імператар не выказваў яму ранейшай прыхільнасці, а следства М.М.Навасільцава па справах акругі, у якой назіралася адкрытая паланізацыя беларускай моладзі, зусім спыніла давер да Ч. Ён склаў з сябе паўнамоцтвы папячыцеля акругі, пераехаў у Пулавы i там займаўся навукай i літаратурай. Паўстанне 1830—31 зноў паклікала яго на палітычную арэну: Ч. заняў пасаду прэзідэнта сената i кіраўніка Часовага ўрада Рэчы Паспалітай. Ca жніўня 1831 i да канца свайго жыцця Ч. ў эміграцыі. Яго дом у Парыжы стаў цэнтрам кансерватыўнай партыі эмігрантаў. Ч. быў пажыццёвым прэзідэнтам літаратурнага i гістарычнага таварыстваў, кіраваў іншымі ўстановамі, арганізаванымі кансерватыўнай партыяй, якая бачыла ў асобе Ч. будучага караля Полыпчы.

На працягу ўсяго жыцця Ч. збіраў кнігі i рукапісы, якімі папаўняў радавую бібліятэку ў Пулавах. Яго намаганнямі ў 1810 у Стакгольмскай Каралеўскай бібліятэцы i універсітэце Упсалы набыты зборы кніг i рукапісаў айчыннай тэматыкі. Ён адшукваў кнігі ў кляштарах, архівах, набыў бібліятэку саксонскага пасла ў Пецярбургу, частку бібліятэкі Т.Чацкага i інш. У 1824 бібліятэка ў Пулавах налічвала каля 2 тысяч рукапісаў i каля 40 тысяч кніг. Частка бібліятэкі Ч. ў 1831 выве­зена ў Пецярбург. У эміграцыі Ч. стаў адным з заснавальнікаў у 1838 бібліятэкі эмігрантаў у Парыжы. Ён аўтар твораў на польскай i французскай мовах «Мемуары князя Адама Чартарыйскага» (2е выд., 1877), патрыятычнай элегіі «Бард польскі» (1840), «Жыццё Юльяна Урсіна Нямцэвіча» (1860) i інш.