ЧАЧОТ Атон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 479 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЧАЧОТ Атон

Антонавіч (1842—1924)

 

Урач псіхіятр, педагог, адзін з заснавальнікаў расійскай псіхіятрыі. Нарадзіўся ў дваранскай сям'і ў Магілёўскай губ. Скончыў Віцебскую гімназію. Медыцыну вывучаў у Маскоўскім універсітэце i Пецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі. У 1866 паступіў урачом у псіхіятрычную бальніцу св. Міколы Цудатворца, у 1881—1901 дырэктар гэтай бальніцы, якая была яшчэ i базай для падрыхтоўкі ўрачоўпсіхіятраў, лекараў i на­вуковых супрацоўнікаў. У 1876 Ч. абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны па тэме гальванізацыі 'сімпатычнага нерва i тэрапеўтычнага яго значэння, у 1882 атрымаў званне прыватдацэнта медыцынскай акадэміі па нервовых i псіхічных хваробах. Некалькі гадоў быў выкладчыкам нерво­вых хвароб на жаночых медыцынскіх курсах. Апошнія гады жыцця актыўна ўдзельнічаў у даследаванні i распрацоўцы фактараў каўказскіх курортаў. Як аматар прыроды i падарожжаў з'яўляўся членам Расійскага геаграфічнага таварыства. Друкаваныя яго працы прысвечаны пераважна судовамедыцынскім праблемам i практычнай псіхіятрыі. Рукапіс ненадрукаванай працы Ч. пра жыццё i дзейнасць «бацькі расійскай псіхіятрыі» Яна Балінскага, вучнем якога ён сябе лічыў, загінуў у час Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917.

Ч. належаў да тых вучоных i практыкаў, якія першымі ў Расіі ўзнялі псіхіятрыю на высокі ўзровень. У ліку выхаванцаў Ч. былі вядомыя пазней прафесары М.М.Папоў з Казані i І.А.Сікорскі з Кіева.