ЧАЧОТ Ян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 530 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЧАЧОТ Ян

Антон i Тадэвушавіч (7.7.1796— 23.8.1847)

 

 

Паэт, фалькларыст i драматург. Haрадзіўся ў в. Малюшычы Навагрудскага пав. ў сям'і арандатара Тадэвуша Чачота i Клары Гасіцкай. Маленства прайшло ў маёнтку графа Тызенгаўза, дзе яго бацька быў аканомам. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе, у старэйшых класах якой зблізіўся i на ўсё жыццё пасябраваў з А.Міцкевічам. У 1815 паступіў на аддзяленне маральных i палітычных навук Віленскага універсітэта. Але не маючы сродкаў на плату за навучанне праз год пакінуў вучобу i ўладкаваўся ў Віленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў князёў Радзівілаў. Душою i справамі ён застаецца з універсітэцкімі сябрамі, i калі ў 1817 у асяроддзі віленскіх студэнтаў нараджаецца тайнае таварыства філаматаў, Ч. у 1818 становіцца яго чле­нам. Ледзь не з дзяцінства ён спрабаваў сябе ў паэзіі. У філамацкі перыяд захапіўся стварэннем вершаў на роднай мове, i яго творы карысталіся вялікім поспехам на пасяджэннях тава­рыства. На паэтычным турніры, які адбыўся 21.12.1818, Ч. прызнаны трэцім паэтам пасля А.Міцкевіча i Т.Зана. У 1819 ён напісаў некалькі беларускамоўных імянных вітанняў i драматич­ных сцэнак, заснаваных на беларускім фальклоры, у т.л. «Да пакіньце ж гор­ла драць», «Едзеш, міленькі Адам». У яго творчасці адчувальны моцны ўплыў асветніцкіх ідэй сентыменталізму. У вершах i баладах ён адстой­ваў інтарэсы самага бяспраўнага класа тагачаснага беларускага грамадства — сялянства, заклікаў паважаць простага мужыка,   паляпшаць   яго   дабрабыт, крытыкаваў жорсткасць прыгоннікаў, выказваўся за адмену прыгоннага пра­ва («Узногі»). Але супярэчлівасць яго класавых поглядаў выяўлялася ў тым, што вырашэнне праблем беларускага селяніна ён бачыў пераважна ў дабраце i іншых маральных вартасцях пана. Паэт заклікаў паноў зацікавіцца хараством народных абрадаў, песень, паданняў,   прыгледзецца   да   ix і стваральніка — селяніна i спрыяў паляпшэнню  яго  долі.   Прасякнутыя  сапраўднай   народнасцю   i   павагай   да мужыкабеларуса, яго песні i балады зрабілі   важкі   ўплыў   на   творчасць Міцкевіча.  Адначасова  з беларускімі вершамі Ч. працягваў пісаць i на поль­скай мове. У гэты час ён стварыў лібрэта аперэты  «Малгажата з Зембаціна», вершаваную гісторыю Літвы i Полыпчы, рамантычныя балады «Свіцязьвозера»,     «Мышанка»,    «Навагрудскі замак», «Калдычэўскі шчупак». У аснове яго балад былі паданні, якія паэт чуў у дзяцінстве на Навагрудчыне. Гэтымі творамі ён праславіўся як паэтфалькларыст i ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры. У 1821 таварыства філаматаў пераўтварылася ў патрыятычнае таварыства філарэтаў, яно было больш заканспіраванае, але i гэта  не   выратавала  яго  членаў  ад арыштаў i рэпрэсій, якія пачаліся ў 1823.     Пасля     выкрыцця     царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаванняў у 1823 Ч. зняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Урал, дзе  адбываў турэмнае  зняволенне ў крэпасці Кізіл, у 1825 пераведзены ў Уфу, у 1831 — у Цвер. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца на Бе­ларусь. На радзіме ён працаваў сакратаром  кіраўніцтва  Бярэзінскім  кана­лам, бібліятэкарам у графа Храптовіча. Ca ссылкі Ч. вярнуўся цяжка хворым, але знайшоў у сабе сілы зноў займацца творчай справай. Ён вывучаў фаль­клор, збіраў i перакладаў беларускія народныя песні. У в. Бортнікі на Навагрудчыне ён запісаў i склаў цэлы зборнік беларускіх  народных  песень (не захаваўся).  На працягу  1837—46 сабраў i выдаў у Вільні 6 фальклорных зборнікаў   «Сялянскія   песні»,   куды

ўвайшло каля 1000 песень у перакладзе на польскую мову i ў арыгінале, уласна беларускія вершы, а таксама прыказкі i прымаўкі, слоўнік белару­скай мовы (200 слоў). Амаль кожны з гэтых зборнікаў адкрываўся прадмовамі, у якіх аўтар з глыбокай сімпатыяй адзначаў асаблівасці фальклору i мовы беларускага народа. Ч. перакладаў на польскую мову творы з англійскай, французскай паэзіі. Ён аўтар кніг «Аповесці для маладых дзяўчат» (Вільня, 1845) i «Некаторыя заўвагі, якія асабліва датычацца стылю трэцяй песні «Анафеляс», з «Вітаўтавых баёў» П.Крашэўскага» (Вільня, 1846).

 

Літ.\ Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. І.М.Масляніцына.