ШАПЯЛЕВІЧ Гаўдэнтый

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 537 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ШАПЯЛЕВІЧ Гаўдэнтый

(Радзіслаў Іасафатавіч, 1800—46)

 

Паэт. Нарадзіўся ў Магілёўскай губ. Выхоўваўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі (1820). Выконваў абавязкі павятовага суддзі, потым служыў у Пецяр­бургу. Пэўны час займаўся разборам фонду бібліятэкі Полацкай езуіцкай акадэміі. 3 1830 выкладчык у Віцебскай гімназіі, адкуль быў звольнены ў сувязі са справай Т.ЛадыЗаблоцкага (1834). Ш. належаў да групы тагачасных пісьменнікаў, якія аднолькава до­бра валодалі рускай i польскай мовамі, цікавіліся народнай творчасцю i даўніной. На рускай мове напісаў шэраг вершаў у рамантычнабаладным стылі («Мальвіна» i інш.) для часопіса «Аль­манах муз» (1830—40я гады), празаічныя творы змяшчаў таксама ў часопісе  «Вестник Европы».  Нізка яго польскіх вершаў i празаічныя творы надрукаваны ў штогодніку «Niezabudka» («Незабудка»), заснаваным у Пецярбургу Я.Баршчэўскім. Асобным выданнем выйшла дасканалая формай i моваю паэма «Псіхея» (1843). Апошняя яго паэма «Вар'ятка» (выдадзена толькі невялікая частка) сведчыць пра сталасць аўтара як паэта.

 

Літ.: Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 62, 66, 79, 81.