ШПІЛЕЎСКІ Павел

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 390 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ШПІЛЕЎСКІ Павел

Міхайлавіч [псеўданімы Драўлянскі, Знаем ы   чалавек, Барон   I к с ; 31.10(12.11).1823 — 17(29). 10.1861]

 

Беларускі этнограф, пісьменнік, публіцыст i тэатральны крытык. Нарадзіўся ў в. Шыпілавічы Бабруйскага павета ў сям'і святара. У 1843 скончыў Мінскую духоўную семінарыю, у 1847 — Пецярбургскую духоўную акадэмію. Працаваў настаўнікам славеснасці Варшаўскага павятовага вучылішча, з 1853 — пакаёвым наглядчыкам Галоўнага педагагічнага інстытута ў Пецярбургу, з 1855 — настаўнікам школы пры экспедыцыі нарыхтоўкі дзяржаўных папер.

Яшчэ ў час навучання ў семінарыі ў яго выявілася цяга да вывучэння роднага краю. У 1845 ён паслаў у Аддзяленне рускай мовы Расійскай акадэміі

 

Мінск. 3 малюнка 19 ст.

 

 

Мінск. Від з левагэ берега р.Свіслач. Пачатак 20 ст.

 

 

навук складзены ім слоўнік беларускай мовы, а праз год пачаў друкаваць даследаванне «Беларускія народный павер'і» (1846—52) — частку рукапіснай працы «Слоўнік i караняслоў беларускай гаворкі». У 1853 Ш. накіраваўся ў экспедыцыю па Беларусі. За тры гады ён аб'ездзіў Гродзенскую, Віцебскую i Мінскую губ., што дало яму багаты матэрыял па вывучэнні краю. Свае назіранні i ўражанні Ш. друкаваў у часопісе «Современник» у 1853—55 пад назвай «Падарожжа па Палессі i Беларускім краі» (13 гісторыкаэтнаграфічных i публіцыстычных нарысаў). У «Падарожжы...» аўтар прыводзіў гістарычныя звесткі пра на­селения пункты, якія яму давялося наведаць, цімат увагі аддаваў ix этнаграфічнаму апісанню (побыт сялян, ix адзенне, жыллё, абрады, кірмашы i святы, песні, казкі i паданні). У 1853— 56 Ш. надрукаваў працу «Беларусь у характарыстычных апісаннях i фантастычных яе казках», якая ўключала 16 нарысаў з багатым этнаграфічным матэрыялам. У нарысы Ш. ўключыў шэраг перапрацаваных i перакладзеных ім на рускую мову беларускіх казак («Сястрачараўніца», «Залаты шчупак», «ЧароўнаЯ/ кветка» i інш.), шырока i грунтоўна адлюстраваў побыт беларусаў («Калядныя вячоркі», «Ігрышчы», «Радзіны, хрысціны», «Пахаванні i памінкі», «Валачобнікі» i інш.), змясціў многія дзесяткі бел. народных песень i

іншых вусных твораў з падрадковым перакладам на рускую мову. Працы Ш. ўпершыню пазнаёмілі ў папулярнай форме шырокія колы грамадскасці Расійскай імперыі з побытам i вуснапаэтычнай творчасцю беларускага на­рода. Яго нарысы былі з цікавасцю сустрэты чытачамі, крытыкай i вучонымі, станоўчую ацэнку ім даў М.Г.Чарнышэўскі. У 1855 асобнай кнігай выйшла яго дзіцячая аповесць «Цыгане», у 1857 надрукаваны драма­тичны твор «Дажынкі». У розных перыядычных выданнях («Пантеон», «Сын Отечества» i інш.) ён змясціў некалькі артыкулаў пра тэатральнае i літаратурнае жыццё Расіі, па гісторыі Беларусі.

Грамадскапалітычныя погляды Ш. фарміраваліся пад уплывам рэвалюцыйнадэмакратычнай думкі. таго часу. Ш. абурала тое, што тагачасныя вучоныя зусім мала звярталіся да вывучэння свайго народа. У сваіх творах ён праводзіў i адстойваў ідэю самабытнасці i самастойнасці беларускай мо­вы, якую ён лічыў сваёй роднай, падкрэсліваў цесную гістарычную сувязь беларускага i рускага народа. Ён спагадліва ставіўся да сялян i адзначаў ix станоўчыя маральныя якасці: працавітасць, кемлівасць, сціпласць, бескарыслівасць. У процівагу рэакцыйнай публіцыстыцы пра забітасць i асуджанасць на выміранне беларускага наро­да  ён  сцвярджаў,  што  яго  землякі імкнуцца да авалодання ведамі, навукай, мастацтвам. Выказваў цікавыя думкі пра пашырэнне ведаў сярод простага народа. Заўчасная смерць на 38м годзе жыцця спыніла пленную дзейнасць таленавітага асветніка.

 

Літ.: Кузняева С.А. Русская доре­волюционная печать и советское литерату­роведение о Павле Шпилевском // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиография. Мн., 1981.