ШЫМКЕВІЧ Фёдар

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 468 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ШЫМКЕВІЧ Фёдар

Спірыдонавіч [16(28).2.1802 — 3(15).4.1843]

 

Мовазнавец, педагог. Нарадзіўся ў Магілёве. У 1827 скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію. Стварыў першы ў гісторыі айчыннай лексікаграфіі этымалагічны слоўнік рускай мовы «Караняслоў рускай мовы, параўнаны з усімі найгалоўнейшымі славянскімі гаворкамі i з дваццаццю чатырма замежнымі мовамі» (ч. 1—2, 1842). Даследаваў старарускія летапісы i іншыя помнікі рускай, беларускай i ўкраінскай моў i літаратур, вынікам чаго сталі яго працы «Погляд на расійскія летапісы ў філалагічных адносінах» (надрукаваны пад псеўданімам Фёдар Касцеша), «Апісанне рукапісаў, якія знаходзяцца ў бібліятэцы Кіеўскай акадэміі» (абедзве 1830). Сярод рукапіснай спадчыны Ш. слоўнікі бела­рускай, украінскай, сербахарвацкай, верхнялужыцкай, гоцкай i славенскай моў, «Нямецкая граматыка» i інш.