ШЭЙН Павел

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 471 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ШЭЙН Павел

Васілевіч [1826—14(27).8.1900]

 

Этнограф i фалькларыст, педагог. Нарадзіўся ў Магілёве. Вучыўся ў нямецкім вучылішчы пры лютэранскай царкве св. Міхаіла ў Маскве. 3 1851 працаваў выкладчыкам у розных павятовых вучылішчах i гімназіях Тулы, Віцебска (1865—73), Калугі i інш. 3 1881 у Пецярбургу. Збіральніцкую дзейнасць пачаў у сярэдзіне 1850х гадоў. Выдаў напісаную пад уплывам міфалагічнай школы «Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці» (Віцебск, 1867) — адну з першых спе

 

 

цыяльных фальклорных праграм у Расіі — i разаслаў яе па Беларусь Меў шырокую сетку карэспандэнтаў, сярод якіх былі А.Я.Багданові'ч, Я.Ф.Харскі', Ю.Ф. Крачкоўскі, Я.Лучына, М.Я.Мкіфароўскі, З.Ф.Радчанка i інш. Зрабіў некалькі паездак па Беларусі, самую вялікую ў 1877. Найболын поўны беларускі матэрыял прадстаўлены ў кнізе «Матэрыялы для вывучэння побыту i мовы рускага насельніцтва ПаўночнаЗаходняга краю» (т. 1—3, 1887—1902). У кнізе змешчаны апісанні хрэсьбін, калядных, масленічных, купальскіх, жніўных, вясельных, пахавальных абрадаў беларусаў з песнямі i фальклорнымі тэкстамі, міфалагічныя i бытавыя казкі пра жывёл, легенды, паданні, анекдоты, прыказкі, прымаўкі, загадкі, звесткі пра матэрыяльную культуру беларусаў (жыллё, адзенне, ежу, заняткі) i інш. Складальнік зборнікаў «Рускія народныя песні» (1870), «Беларускія народныя песні...» (1874), «ВелікарОс у сваіх песнях, абрадах, звычаях, вераваннях, казках, легендах i да т.п.» (т. 1, вып. 1—2, 1898—1902). Тэксты адметныя высокімі паэтычнымі якасцямі, многія вылучаюцца сацыяльнай вастрынёй. Архіў Ш. зберагаецца ў Архіве Акадэміі навук у СанктПецярбургу.

 

Літ.': Новиков Н.В. П.В.Шейн. Мн., 1972.