ЮРКЕВІЧ Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 470 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЮРКЕВІЧ Іван

Іванавіч (7—1876)

 

Рэлігійны i грамадскі дзеяч, асветнік. Нарадзіўся ў Мінскай губ. ў сям'і святара. У 1832 паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю ў Жыровічах, a ў 1837 — у Пецярбургскую духоўную акадэмію, пасля заканчэння якой у 1841 прызначаны настаўнікам царкоўнай гісторыі i кананічнага права ў Магілёўскай семінарыі. У 1842 абараніў дысертацыю на ступень магістра «Аб прычынах падзелу паміж Усходняй i Заходняй цэрквамі». У 1844 пераведзены ў Літоўскую духоўную семінарыю, дзе выкладаў свяшчэннае пісанне i герменеўтыку. 3 1845 сакратар семінарскага праўлення (з захаваннем пасады настаўніка), з 1847 — член камітэта, за­снаванага пры праўленні семінарыі для збору этнаграфічных матэрыялаў на беларускіх землях i накіраванне ix у Рускае геаграфічнае таварыства. У 1857 на яго ўскладзены абавязкі выкладчыка яўрэйскай мовы ў семінарыі, a з 1860 ён выкладаў i псіхалогію. У 1860я гады змясціў у «Литовских епархиальных ведомостях» вялікі гістарычны нарыс пра Літоўскую духоўную семінарыю. У свой час быў вядомы як выдатны знаўпа свяшчэннага пісання i высокакваліфікаваны выкладчык. У 1870 выйшаў у адстаўку. Памёр ад сухот.

У артыкуле «Астрынскі прыход Віленскай губерні Лідскага павета» (1853) апісаў хатні i грамадскі побыт, адзенне, абрады беларускіх сялян. Ix сацыяльнае становішча Ю., аднак, характарызаваў з суб'ектыўных рэакцыйных пазіцый; лічыў, што беднасць сялян тлумачыцца не ix сацыяльным прыгнётам, a дрэннымі прыроднымі ўмовамі, прычыну хвароб бачыў толькі ў дрэнным санітарным стане вясковага жылля. Беларускую мову разглядаў як мешаніну рускай i польскай, але болып блізкай да рускай.