ЮЦЭВІЧ Людвік

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 173 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЮЦЭВІЧ Людвік

Адам Дзям'янавіч (псеўд. Людвік   з   Покева, 15.12.1813—12.3.1846)

 

Літоўскі i беларускі этнограф i фалькларыст. Нарадзіўся ў в. Пакевіс Кельмескага раёна Літвы. 3 літоўскай шляхты. Скончыў Віленскую духоўную акадэмію ў 1836. Працаваў хатнім настаўнікам i гувернёрам (1831—34), у 1837—42 вікарый Свянцянскага i Свядосцкага прыходаў. У 1842 афіцыйна адрокся ад духоўнага сану, пераехаў на Беларусь. 3 1843 выкладчык Лепельскага дваранскага вучылішча. Аўтар артыкулаў «Камяні літоўскіх багінь» (1836), «Вялікія горы i гарадзішчы ў Літве» (1837), кнігі «Выслоўі i думкі» (1837, у дадатку да кнігі выказаў свае адносіны да народнай мовы i нацыянальнай культуры). Матэрыяльнай i духоўнай культуры літоўскага i беларускага народаў прысвечаны працы «Другая гара» (фрагменты з рукапісу «Даследаванні даўніны літоўскай i беларускай»), «Гульні i забавы літоўскага народа на Жмудзі», «Літоўскія звычаі, дапасаваныя да пэўных дзён года» (усе 1839), «Прыказкі літоўскага народа», «Рысы Літвы», «Інструкцыя Якуба Сабескага...» (усе 1840), «Некалькі слоў да пана Крашэўскага...» (1841). У 1842 выдаўкнігу этнаграфічных, гістарычных i геаграфічных нарысаў «Паданні Літвы». У дадатку прывёў звесткі пра гісторыю семінарыі ў Жмудзі, судовыя прыгаворы чараўнікам, змясціў вясковыя песні. У зб. «Літоўскія песні ў перакладзе Людвіка з Покева» (1844) уключыў 35 песень, да некаторых з ix напісаў каментарыі. Адна з самых значных i грунтоўных прац — «Літва з пункту погляду рэштак старажытнасці, звычаяў i нораваў» (1846). У ёй вялікі i разнастайны матэрыял пра народную міфалогію, адносіны чалавека да прыроды, звычаі, забавы, язычніцкія пере­жита, побыт, народную медыцыну i інш. С.Ф.Цярохін.