ЯЖОЎСКІ Юзаф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 566 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯЖОЎСКІ Юзаф

(1798—1855)

 

Удзельнік вызваленчага руху на Беларусі i ў Літве ў пачатку 19 ст., філосаф. Дакладных звестак пра яго паходжанне i месца нараджэння не выяўлена. Вучыўся ў Віленскім універсітэце i сур'ёзна рыхтаваўся да кар'еры выкладчыка філасофіі. У час вучобы ва універсітэце Я. — адзін з заснавальнікаў (1.10.1817) i на працягу 6 гадоў прэзідэнт таварыства філаматаў. Першапачатковай мэтай таварыст­ва быў намер накіроўваць аднадумцаў на інтэнсіўную навуковую дзейнасць, удасканаленне ў мастацтве пісьменніцтва, аказанне дапамогі адзін аднаму ў авалоданні навукамі. Праект статута таварыства, над якім працавалі Т.Зан i А.Міцкевіч, пашыраў сферу дзейнасці таварыства i ператвараў яго ў арганізацыю, якая б аб'ядноўвала шырокія колы моладзі. Але на сходзе членаўзаснавальнікаў зацверджаны варыянт статута, прапанаваны Я., арыентаваны на стварэнне па сутнасці закрытага, нешматлікага таварыства. У ходзе практычнай дзейнасці філаматы выпрацавалі праграму палітычнай барацьбы за сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне, наладзілі канспіратыўныя сувязі з арганізацыямі дзекабрыстаў, выступалі супраць феадальных абсалютысцкіх  парадкаў,  выказваліся  за адмену прыгонніцтва, за паляпшэнне i пашырэнне асветы. Дзякуючы развітой сістэме   разгалінаваных   арганізацый філаматы на працягу некалькіх гадоў сваёй дзейнасці здолелі паўплываць на ўсе актыўныя элементы студэнцтва, на сярэднія   школы   ў   іншых   гарадах Літвы i Беларусі, прапагандавалі сярод насельніцтва     свабодалюбівыя     ідэі. Палітычнае абуджэнне i рост нацыянальнай самасвядомасці выклікалі патрэбу ў вывучэнні гісторыі краю, народнага   побыту,   этнаграфіі,   статыстыкі. Але ў Віленскім універсітэце ў час рэктарства Я.Снядэцкага яўна наглядалася    недаацэнка    гуманітарных навук  (з  1807  па  1815 на кафедры гісторыі нават не было прафесара). Зыходзячы з такой сітуацыі, Я. падкрэсліваў, што для членаў таварыства асабліва актуальнымі павінны быць не фізічныя i іншыя прыродазнаўчыя, а гісторыкафіласофскія     навукі,     бо толькі яны здолеюць дапамагчы выявіць  прычыны,  што  прыводзяць да ўзнікнення дэспатызму i  ўмацавання яго   ўлады,   вызначыць   сродкі,   накіраваныя на яго знішчэнне. Статут на 1822—23   абавязваў   філаматаў  мець пры сабе творы філосафаў, палітыкаў, маралістаў, гісторыкаў і, вывучыўшы ix сістэмы, вылучаць з ix неабходныя кірункі дзейнасці. Добра вывучыўшы філасофію  І.Канта, Я.  шукаў у яго творах адказ на хвалюючыя пытанні: пра месца чалавека ў свеце i яго прызначэнне.   Прытрымліваўся   поглядаў

І.Канта. Апіраючыся на канта ўскае даследаванне спецыфікі маралі, а таксама яго крытыкі этычнага натуралізму.Я. крытычна ставіўся да разу­мения прыроды маральнага пачуцця Гельвецыем i адстойваў прынцып нязводнасці маральнага матыву да «нату­ральных» схільнасцей. Ён выступаў супраць утылітарысцкай трактоўкі гэтага пытання ў этыцы французскага мысліцеля, лічачы, што «нельга выводзіць з адной крыніцы пачуцці маральныя i фізічныя». Бясспрэчна, пал уплывам Канта Я. парваў з асветніцкім уяўленнем пра «залаты век» натуральнага стану. На яго думку, чым даўжэй грамадства будзе знаходзіцца ў стане дзяцінства, тым больш у будучым яно зазнае бедстваў. Падтрымліваў ён i ідэю развіцця народаў i ўдасканалення грамадства. Лісты Я. (да А.Міцкевіча i інш.) — каштоўная крыніца як для высвятлення філасофскай арыентацыі ix аўтара, так i для характарыстыкі «філасофскай сітуацыі», што склалася ў Вільні ў канцы 1810 — пачатку 1820х гадоў. Таварыства філаматаў было раскрыта ўладамі ў 1823, i члены яго, у т.Л/ Я., зазналі рэпрэсіі.

 

Літ.: Мохнач Н.Н. От Просвещения к революционному демократизму. Мн., 1976; Яго ж. Общественнополитическая и этическая мысль Белоруссии начала XIX в. Мн., 1985.