ЯКУБОВІЧ Максімільян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 480 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯКУБОВІЧ Максімільян

Юр'евіч (1784—1853)

 

Філолаг, філосаф, педагог. Паходзіў з Валыні. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, пасля заканчэння якога i атрымання ступені магістра філасофіі (1811) працаваў настаўнікам у Луцку, а ў 1812 — у Паставах, дзе выкладаў у мясцоёым вучылішчы. 3 1813 выкладаў польскую, грэчаскую i лацінскую мовы ў Свіслацкай гімназіі. У 1818 выкладчык лацінскай мовы i старажытнай літаратуры ў Варшаўскім ліцэі. 3 1819 настаўнік лацінскай славеснасці Гродзенскай гімназіі. У 1824 пераведзены на тую ж пасаду ў Валынскі ліцэй. Падрыхтаваў падручнікі па польскай i лацінскай мовах. У 1834 зацверджаны ардынарным прафесарам рымскай славеснасці ў Кіеўскім універсітэце. 3 1835 дэкан 1га аддзялення філасофскага факультэта, адначасова выкладчык грэчаскай мовы i славеснасці. У 1839 пераведзены на пасаду ардынарнага прафесара ў Маскоўскі універсітэт, выкладаў лацінскую мову i гісторыю рымскай літаратуры, нумізматыку. Пасля выхаду ў адстаўку вярнуўся ў Вільню. Паводле сваіх поглядаў Я. быў тыповым прадстаўніком філасофіі каталіцызму, выступаў супраць атэізму i язычніцтва. Як высокаадукаваны педагог карыстаўся заслужаным аўтарытэтам. Аўтар працы «Хрысціянская філасофія жыцця ў параўнанні з пантэістычнай філасофіяй нашага веку» (ч. 1—3. Вільня, 1853).

Апошнія гады жыцця правёў у Жытоміры, дзе займаўся даследаваннем праблем маральнай філасофіі, аднак апрацаваць i выдаць гэтыя творы не паспеў.