ЯЛЬНІЦКІ Канстанцін

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 346 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯЛЬНІЦКІ Канстанцін

Васілевіч (1840—1917)

 

Педагог метадыст, асветнік. Паходзіў з Беларусі. У 1868—71 выкладчык славеснасці ў Мазырскай гімназіі. Пасля сканчэння ў 1872 вышэйшых педагагічных курсаў працаваў выкладчыкам у Сібірскай ваеннай гімназіі, a ў час летніх канікулаў кіраваў педагагічнымі курсамі для настаўнікаў пачатковых школ у шэрагу губерняў Расіі, у т.л. ў Мінскай i Магілёўскай губ. У 1908 вярнуўся на Беларусь, выкладаў у педагагічным класе Парыцкага жаночага духоўнага вучылішча, а летам 1909 кіраваў педагагічнымі кур­сам! ў Мінску. Аўтар шматлікіх вучэбных дапаможнікаў i падручнікаў па педагогіцы, гісторыі педагогікі, методыцы рускай мовы. Аўтар болып як 400 прац па педагогіцы i артыкулаў па методыцы выкладання, якія публікаваліся ў спецыяльных часопісах Расіі, Віленскай навучальнай акругі, выходзілі асобнымі выданнямі. Найбольш вядомыя кнігі Я.: «Я.А.Каменскі i яго педагагічныя ідэі» (1893), «Выхаванне i навучанне ў сям'і i школе» (1898), «Звычкі i ix значэнне ў выхаванні» (1899), «К.Дз.Ушынскі» (1903), «Асновы пачатковага школьнага выхавання i навучання» (1904), «Курс дыдактыкі» (1909) i інш. Ён выказаў шэраг важных меркаванняў па пытаннях дыдактыкі, першапачатковага навучання грамаце, падрыхтоўкі народных настаўнікаў. Асноўныя яго метадычныя працы прысвечаны навучанню пісьму i чытанню. Заслугоўваюць увагі працы Я. па пытаннях педагагічнай падрыхтоўкі настаўнікаў, адукацыі жанчын і, у прыватнасці, падрыхтоўкі ix да выкладчыцкай i педагагічнай дзейнасці. Лічыў, што народны настаўнік «павінен мець тыя станоўчыя якасці, без якіх яму немагчыма асвятляць жыццёвы шлях іншых»; што поспех настаўніка залежыць ад зацікаўленасці яго ў сваёй дзейнасці. Падкрэсліваў, што настаўнік павінен з любоўю ставіцца да дзяцей, але не песціць ix, кіравацца ў сваёй дзейнасці веданнем i педагагічным тактам, з'яўляцца для вучняў узорам працавітасці, быць у пэўнай меры строгім, але справядлівым, не патураць капрызам дзя­цей, a заўсёды праяўляць самавалоданне. Ён асуджаў любыя меры пакарання, якія прыніжаюць годнасць вучня. Рэлігію Я. адносіў да найважнейшых сродкаў маральнага выхавання, а закон божы лічыў неабходным предметам школьнага курса. Высока цэнячы дасягненні рускай педагогікі, ён рабіў намаганні для пашырэння яе ідэй, а метадычныя рэкамендацыі К.Дз.Ушынскага лічыў асноўным кірункам для настаўнікаў пачатковых школ. Многія працы Я. перавыдаваліся па некалькі разоў, некаторыя перакладзены на балгарскую мову. Падручнікамі Я. шырока карысталіся ў навучальных установах Беларусі пачынаючы з 1880х гадоў.

 

Літ.: Асвета i педагагічная думка ў Бе­ларусь Са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985. С. 394—396.