ЯНКОЎСКІ (Jankowski) Плакід

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 486 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯНКОЎСКІ (Jankowski) Плакід

(псеўд. John of Dycalp; 20.9.1810—11.3.1872)

 

Пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Вайская Камянецкага раёна. У 1818—24 вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, Брэсцкай школе базыльян, у 1830 скончыў Віленскі універсітэт. Выкладаў у Жыровіцкай духоўнай семінарыі. Быў уніяцкім, потым праваслаўным святаром. 3 1858 жыў у Жыровічах. Пісаў на польскай i рускай мовах. Аўтар кніг прозы «Засценак» (1841), «Хвіля» (1842), «Апавяданні» (1843), «Складзеная аповесць» (1843, з Ю.І.Крашэўскім), «Універсітэцкія ўспаміны» (1849), «Крыніцы» (1853), «Адась» (1856), «Фанабэрыя пана старосты Канеўскага» (1873), камедыі «Прадчуван

не» (1842), нататкаў «Пра Ігната Шыдлоўскага» (1898) i інш. У газеце «Вйленский вестник», альманаху « Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік»), часопісах «Литовские епархиальные ведомости», «Ondyna Druskienickich zrуdeі» («Андына») надрукаваны яго працы «Пушкін на Елісейскіх палях» i «Разалія Шэйнер» (1844), «Мясцовыя забабоны i прымхі» (1863), «Сялянская праўда» (1865), «Карэспандэнцыі з Слоніма» (1867). Творчасць Я. жанрава разнастайная, багатая эстэтычнымі адценнямі гумару, але ідэйна супярэчлівая. У творах спалучаюцца анахранізм аўтарскага светаўспрымання i разам з тым спачуванне беларускаму селяніну, прыхільнасць да старых традыцый i адначасова крытыка шляхты, вернападданніцкая русафільская

пазіцыя i мясцовы патрыятызм. У 1842 Я. намагаўся арганізаваць выданне аль­манаха «Літвіны». На польскую мову перакладаў творы У.Шэкспіра, І.Гётэ, А.Манцоні i інш.

 

Літ.: Charkiewicz W. Placyd Jan­kowski (John of Dycalp): Zycie i tworczosc. Wilno, 1928.

20. Г. Маслыка