ЯНЧУК Мікалай

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 339 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯНЧУК Мікалай

Андрэевіч [17(29) 11.1859—6.12.1921]

 

 

Вучоныславіст (этнограф, фалькларыст, антраполаг, літаратуразнавец), пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Корніца Седлецкага ваяводства (Полынча). У 1885 скончыў Маскоўскі універсітэт i працаваў настаўнікам. 3 1892 памочнік бібліятэкара Румянцаўскага музея, хавальнік Дашкаўскага этнаграфічнага музея ў Маскве. У 1889—1903 сакратар аддзела этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі i этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце, заснавальнік i кіраўнік (з 1901) музычнаэтнаграфічнай    камісіі    пры аддзеле. Адзін з заснавальнікаў i рэдактараў часопіса «Этнографическое обозрение», дзе друкавалася шмат беларускіх матэрыялаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі чытаў курс бе­ларускай i ўкраінскай літаратур у Маскоўскім універсітэце, удзельнічаў у рабоце камісіі па арганізацыі Белару­скага універсітэта, у 1921 прафесар кафедры беларускай літаратуры i этнаграфіі БДУ. Вывучаў побыт i народ­ную творчасць усходніх славян. Адзін з першых на навуковай аснове збіраў i вывучаў беларускі музычны фальклор i даў аб'ектыўную эстэтычную ацэнку беларускаму песеннаму меласу. У этнаграфічнафальклорнай працы «Маларускае вяселле 'ў Корніцкім прыходзе Канстанцінаўскага павета Седлецкай губерні» (1886) шмат звестак для

параўнальнага вывучэння побыту беларусаў i ўкраінцаў, апісанні вясельных абрадаў нярэдка суправаджаюцца тлумачэннямі. У працу ўключана 35 запісаў мелодый народных песень (9 вясельных, астатнія лірычныя, жартоўныя). У каментарыях да ix прыведзены звесткі па матэрыяльнай культу­ры жыхароў Корніцы. У 1886 Я. наладзіў экспедыцыю ў Мінскуто губ. для этнаграфічных i антрапалагічных даследаванняў. Па матэрыялах экспедыцыі напісаў працу «Па Мінскай губерні» (1889), дзе адлюстраваў жыццё беларусаў, ix духоўную культуру (пераважна вераванні), у дадатку змясціў 158 беларускіх народных песень (пераважна абрадавых) i 33 нотныя запісы песенных мелодый. Вёў арганізацыйную работу па вывучэнні Беларусі, перапісваўся з многімі беларусазнаўцамі. Разам з М.М.Харузіным склаў «Праграму для збірання этнаграфічных звестак» (1887), якая складалася з 10 раздзелаў i ахоплівала найважнейшыя галіны побыту народа, яго абрады, звычаі, вераванні i забабоны. У «Этнаграфічным нарысе Беларусі» (1918—20) зрабіў выснову, што беларускі народ па сваёй культуры стаіць на адным узроўні з суседнімі народамі i мае права на самастойнае існаванне. Аўтар прац па антрапалогіі (сярод ix «Некаторыя даныя да пытання аб антрапалагічным тыпе беларусаў», 1890), літаратуразнаўстве, мастацкім перакладзе, апрацовак народных песень, у т.л. беларускіх, арыгінальных музыч­ных твораў. Літаратурныя творы пісаў на рускай мове i палескай гаворцы.

 

Тв.: А.К.Киркор: Краткий очерк жизни и деятельности. М., 1888; О мнимонародных белорусских песнях исторического и мифологического содержания // Сборник Харьковского историкофилологического общества. Харьков, 1909. Т. 8; у кн.: Александровіч С.Х., Александровіч В.С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытыч. матэрыялаў. Мн., 1978.

Літ.: Шаров Н.В. Н.А.Янчук // Труды БГУ. 1922. №2—3; Бандарчык В.К. Псторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964; Петровская Г.А. Не погас­ла звезда: Жизненный и творческий путь Н.А.Янчука. Мн., 1987; Нісневіч С. Да гісторыі збірання, вывучэння i выкарыстання беларускіх народных напеваў // Музыка нашых дзён. Мн., 1971.