ЯРАШЭВІЧ Іосіф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 537 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯРАШЭВІЧ Іосіф

Бенядзіктавіч (1793—1.2.1860)

 

Беларускі i польскі гісторык, этно­граф, юрыст. Нарадзіўся ў г.БельскПадляскі Беластоцкага ваяводства. У 1815 скончыў Віленскі універсітэт. У 1815—26 выкладаў у Крамянецкім ліцэі (Цярнопальская вобл.). Прафесар права Віленскага універсітэта (1826— 31). Пісаў на польскай мове. Друкаваўся ў часопісе «Athenaeum» («Атэнэум»), «Pami№tnik Warszawski» («Варшаўскі дзённік») i інш. Аўтар навуковых прац «Пра ўплыў хрысціянскай рэлігіі на цывілізацыю славян» (1826), «Пра стан цывілізацыі Літвы перад i пасля заснавання акадэміі», «Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя» (т. 1—3, 1844—45), «Матэрыялы да статыстыкі i этнаграфіі Гродзенскай губерні: Бельскі павет» (1848), публікацыі пра Бельск, Драгічын, Супрасль i інш. Апіраючыся на звесткі М.Стрыйкоўскага, А.С.Нарушэвіча, Т.Нарбута, вывучаў паходжанне плямён, што жылі на Беларусі, фальклор i этнаграфію беларускага насельніцтва. У сваіх працах часта зыходзіў з паланізатарскіх пазіцый.

Г.А.Каханоўскі.