Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 89 госцяў анлайнЯСЕВІЧ Казімір |
Антонавіч (1813—88)
Мастак, педагог. Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і ў Віленскай губ. 3 дзяцінства захапіўся жывапісам, займаўся ім пад кіраўніцтвам вопытнага настаўніка, a дасягнуўшы 18гадовага ўзросту, сам быў прызначаны выкладчыкам малявання ў губернскай гімназіі i гарадскім вучылішчы ў Магілёве. У 1833 паступіў у Акадэмію мастацтваў, якую скончыў у 1836 са званием вольнага мастака, а за натурны партрэт каноніка Гінцілы адзначаны сярэбраным медалём. У 1859 за мастацкія творы, шматгадовую працу ў галіне жывапісу i выхаванне шэрага мастакоў атрымаў званне акадэміка. Нягледзячы на недастатковую матэрыяльную забяспечанасць сваёй вялікай сям'і, Я. на працягу 30 гадоў бясплатна здаваў сваю кватэру для заняткаў вучылішчу жывапісу, а таксама ўтрымліваў за свой кошт 3 вучняў акадэміі. Сам Я. выкладаў маляванне ў дзвюх пецярбургскіх гімназіях. Акрамя партрэтнага жывапісу Я. займаўся рэстаўрацыяй старых карцін (аднаўляў карціны ў Эрмітажы, у палацах членаў царскай сям'і, у галерэях вядомых калекцыянераў), маляваў абразы для храмаў. 3 яго твораў найболып адметныя карціны «Тая, што напалохала птушак», «Марскі бераг» i «Ноч пры месячным асвятленні». Апошнія гады свайго жыцця адышоў ад заняткаў мастацтвам. Памёр у вялікай нястачы. |