ЯСІНСКІ Юзаф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 503 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯСІНСКІ Юзаф

(2я палова 18 ст. — 1833)

 

Медык, антраполаг, асветнікгуманіст. Паходзіў з Беларусі. Скончыў медыцынскую школу ў Гродне, потым Віленскі універсітэт (1789). Меў навуковую ступень доктара філасофіі, медыцыны i хірургіі. Працаваў урачом у магнатаў Абуховічаў, пасля ў Навагрудку, дзе i памёр. Я. аўтар кнігі «Антрапалогія пра фізічныя i маральныя ўласцівасці чалавека» (напісана ў 1810, выдадзена ў 1817 у Вільні). Ён адзін з першых на Беларусі выклаў антрапалогію як вучэнне пра чалавека цалкам з выкарыстаннем анатоміі, фізіялогіі, медыцыны, філасофіі. Быў прыхільнікам віленскай эвалюцыйнай школы i лічыў, што фізічнае i біялагічнае існаванне чалавека падпарадкавана натуральнаарганічнаму цыклу. Пры вытлумачэнні эвалюцыі ўсяго жывога застаўся на пазіцыі паміж дэізмам i прыродазнаўчым  навуковым  матэры­ялізмам. У трактоўцы праблемы гра­мадства i маралі ўспрыняў шэраг ідэй Асветніцтва, у тым ліку дагаворную тэорыю паходжання дзяржавы, нату­ральнее права i інш. Паводле яго сцвярджэння, маральныя, грамадзянскія i палітычныя законы вынікаюць з натуральнага права. Мараль разглядаў як валявую сферу. Таму дабро, зробленае пад прымусам, ён не адносіў да ісцінна маральнага. Найвышэйшым кантралёрам маралі лічыў Бога, без ідэй якога немагчыма сумленне. Веды таксама не гарантуюць выключэння зла, маральнасць падтрымлівае толькі наяўнасць вышэйшага суддзі — Бога. Услед за Ж.Ж. Русо ён адрозніваў звычаі ад законаў (першыя ўласцівы нецывілізаваным народам, другія — асветным) i пагаджаўся з Мантэск'е, што законы болыц уласцівы сферы дзяржаўнай i грамадскай, a звычаі — асобаснай. Імкненне людзей да супрацоўніцтва i сумеснага жыцця Я. тлумачыў не толькі натуральным жаданнем цесных сувязей, але i страхам перад сіламі знішчэння, бо страх заўчаснай смерці ўласцівы ім таксама, як i вышэйшым жывёлам.

 

Літ.: Идеи гуманизма в общественнополитической и философской мысли Бело­руссии (дооктябрьский период). Мн., 1977. С. 136—138.