ЯСТРЖЭМБСКІ Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 332 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯСТРЖЭМБСКІ Іван

Фердынанд Львовіч (1814 — пасля 1883)

 

Эканаміст, рэвалюцыянерпетрашэвец. Паходзіў з дваран Мінскай губ. Скончыў Харкаўскі універсітэт (1841), выкладаў палітэканомію i статыстыку ў Інстытуце корпуса інжынераў шляхоў зносін i Тэхналагічным інстытуце ў Пецярбургу. 3 восені 1848 удзельнік гуртка петрашэўцаў — групы маладых утапічных сацыялістаў i дэмакратаў, якія імкнуліся да перабудовы самаўладнай i прыгонніцкай Расіі. На сходах гуртка Я. чытаў лекцыі па палітэканоміі, у якіх крытыкаваў антынавуковую тэорыю народанасельніцтва Т.Р.Мальтуса, прапагандаваў ідэі Ш.Фур'е i іншых перадавых заходнееўрапейскіх эканамістаў. На фарміраванне яго філасофскіх поглядаў уплываў А.І.Герцэн. У галіне палітэканоміі па асобных палажэннях ён прытрымліваўся тэорыі Ф.Ж.Б.Сея, лічачы зямлю, працу i капітал крыніцамі багацця i вартасці. Крытыкаваў польскага эканаміста Цяшкоўскага за яго сцвярджэнне, быццам крэдыт можа прынесці палёгку i ўратаванне ад нарастаючага пауперизму народа. Стаяў за свабодны гандаль, падтрымліваючы ў гэтым А.Сміта i Д.Рыкардо. Прызнаваў уплыў прамысловасці на рост дабрабыту i моцы дзяржавы, аднак галоўным адмоўным вынікам прамысловага развіцця лічыў утварэнне пралетарыяту. Менавіта пауперизм, на яго думку, абумовіў пашырэнне сацыялістычных i камуністычных ідэй на Захадзе. Паводле Я., «вопыт i тэорыя даказалі немагчымасць перамагчы паўперызм рознымі мерамі, якія прапаноўвалі палітыкаэканомы: грамадская дабрачыннасць, ашчадныя касы, тэхнічная адукацыя». Да сацыялістаў Я. адносіў тых, хто прапанаваў палепшыць становішча працоўных без ліквідацыі прыватнай уласнасці. Ён пісаў пра неабходнасць замены свабоднай канкурэнцыі салідарнасцю інтарэсаў розных класаў i ўсталявання гармоніі паміж імі, крытыкаваў П.Прудона за яго патрабаванне ліквідаваць зямельную ўласнасць i аддаваў перавагу вучэнню Фур'е, які прыватную ўласнасць пакідаў у недатыкальнасці. Як i большасць петрашэўцаў, ён адхіляў сістэму камунізму,    які    адмаўляў    усякую

ўласнасць. Разам з тым Я. крытыкаваў капіталізм за тое, што ён выклікае збядненне пэўных слаёў насельніцтва. Наконт тэорыі народанасельніцтва Мальтуса выказаў думку, што сродкі, прапанаваныя для вырашэння гэтай праблемы, бесчалавечныя. Наогул жа эканамічныя патрабаванні Я. не выходзілі за межы задач буржуазнага развіцця Расіі i адлюстроўвалі асаблівасць расійскага вызваленчага руху, калі ва ўмовах абвастрэння крызісу прыгонніцтва дваранская рэвалюцыйнасць саступіла месца разначынскай.

2.5.1848 Я. быў арыштаваны i зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 3.1.1850 прыгавораны да смяротнай ка­ры, але ў той жа дзень паводле канфірмацыі на Сямёнаўскім пляцы ў Пецярбургу пакаранне заменена на 6 гадоў катаргі. Сасланы ў Табольскую губ. У 1857 яму дазволена вярнуцца на радзіму, але да 1872 быў пад наглядам паліцыі. У 2й палове 1850х гадоў як інжынер удзельнічаў у будаўніцтве шашы Масква—Варшава на тэрыторыі Магілёўскай губ. Аўтар мемуараў.

 

Тв.: Мемуар петрашевца // Минувшие оды. 1908. №1.

Ліш.: Б у с ь к о В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — нача­ла XX в.: Очерки. Мн., 1990. С. 15—16.

 

СанктПецярбург. Петрапаўлаўская крэпасць.