ЯСТРЭБСКІ (Ястржэмбскі) Мікалай

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 476 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯСТРЭБСКІ (Ястржэмбскі) Мікалай

Фёдаравіч (10.7.1808—74)

 

Інжынер, педагог, гісторык навукі i тэхнікі. Нарадзіўся ў Рэчыцкім павеце ў сям'і межавога суддзі. Пачатковае выхаванне i адукацыю атрымаў дома. У 1830 скончыў матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Вырашыўшы    прысвяціць    сваё    жыццё

інжынернай дзейнасці, ён паступіў у Пецярбургскі інстытут корпуса інжынераў шляхоў  зносін. Па заканчэнні ў 1832  інстытута  Я.  пакінуты  ў ім  у якасці рэпетытара, a ў 1837 прызначаны памочнікам прафесара на кафедры будаўніцтва   i   практычнай   механікі. Адначасова ён выкладаў практычную механіку ў Тэхналагічным інстытуце i механіку ў 2м кадэцкім корпусе, быў актыўным   супрацоўнікам   «Журнала Главного управления путей сообщения и публичных зданий», у якім змясціў шэраг навуковых артыкулаў i перакладаў. Апублікаваў укладзены ім «Курс практычнай механікі» (т. 1—2, 1837— 38),   за   які   быў   адзначаны   Дзямідаўскай прэміяй. У 1843 Я. прызначаны сакратаром канферэнцыі інстытута шляхоў зносін, памочнікам рэдактара «Журнала... путей сообщения...», a ў 1844 — прафесарам механікі i складання заводскіх праектаў. Пасля 15гадовай службы пры інстытуце шляхоў зносін   Я.   прызначаны   начальнікам Магілёўскай акругі шляхоў зносін, дзе праслужыў 14 гадоў. За гэты час пад яго    кіраўніцтвам    была    добраўпарадкавана Кіеўская шаша да Магілёва i ад Магілёва да Бабруйска, праведзена шаша ад Магілёва да Доўска, перабудавана Бабруйская плаціна, распрацаваны праекты мастоў цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску i цераз Дняпро ў Магілёве, у Магілёве пабудаваны паравы млын. Пасяліўшыся канчаткова ў Магілёве, Я. загадваў гэтым млыном. Незадоўга да смерці выдаў новую пра­цу «Галоўныя асновы двайной бухгалтэрыі». Быў вялікім аматарам мастацкай  літаратуры  i  гарачым  прыхільнікам літаратурнага таленту М.В.Гогаля. Памёр i пахаваны ў Магілёве.

 

Літ.: Гусак А.А. Практичная механіка i «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі. Мн., 1992.