Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 82 госцяў анлайнЯўхім Карскі |
Філолагславіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства i літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф. Акадэмік Пецярбургскай АН (з 1916, членкарэспандэнт з 1901), правадзейны член Інстытута беларускай культуры (1922), Чэшскай АН (з 1929). Нарадзіўся ў в. Лаша Гродзенскага пав. ў мнагадзетнай сям'i настаўніка. Яго бацька ў пошуках лепшай долі не раз пераязджаў з месца на месца (вёскі Лаша на Гродзеншчыне, Ятра i Бярозавец на Навагрудчыне, Волма на Міншчыне), што дазволіла будучаму вучонаму з маленства глыбей спазнаць Беларусь i яе духоўную культуру. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ятранскім народным вучылішчы. На вучобу ў гімназіі не было сродкаў, таму паступіў у Мінскае духоўнае вучылішча, а потым у семінарыю. Каб матэрыяльна дапамагчы сям'і, у семінарскія часы даваў прыватныя ўрокі. У 1881, закончыўшы вучобу ў семінарыі, паступіў на казённы кошт у Нежынскі гісторыкафілалагічны інстытут (Украіна), дзе ў свой час у колішнім юрыдычным ліцэі вучыўся Ф.Багушэвіч. У 1885 пасля выдатнага заканчэння інстытута ўладкаваўся на працу ў Вільні i на працягу 8 гадоў выкладаў рускую i стараславянскую мовы, а таксама рускую літаратуру ў 2й Віленскай гімназіі. У 1891 здаў у Варшаве магістарскі экзамен, а праз 2 гады за даследаванні беларускай мовы савет Кіеўскага універсітэта прысудзіў яму вучоную ступень магістра рускай мовы i славеснасці (гэта была першая ў гісторыі дысертацыя па беларускім мовазнаўстве). У 1893 ён перабраўся ў Варшаву i надоўга звязаў свой лёс з Варшаўскім універсітэтам, дзе спачатку працаваў выкладчыкамлектарам, з 1894 — экстраардынарны, а з 1897 ардынарны прафесар кафедры рускай i славянскай моў i рускай літаратуры. За працы па беларусазнаўстве ў 1894 узнагароджаны вялікім залатым медалей Рускага геаграфічнага таварыства. У 1896 за даследаванне «Заходнерускія пераклады псалтыра ў XV—XVII стст.» савет Маскоўскага універсітэта прысудзіў яму вучоную ступень доктара філалогіі. Ён быў абраны членам Археаграфічнай камісіі Маскоўскага археалагічнага таварыства, членамкарэспандэнтам Таварыства аматараў старажытнага пісьменства (1898). У 1901 за працы ў галіне палеаграфіі Пецярбургская АН адзначыла яго Ламаносаўскай прэміяй. У 1905 ён узначаліў самы значны філалагічны часопіс тагачаснай Расіі — «Русский филологический вестник», дзе змясціў шмат сваіх навуковых прац i бібліяграфічных матэрыялаў. У гэтым жа годзе стаў першым выбраным рэктарам Варшаўскага універсітэта. У 1908 пераабраны на новы тэрмін, але ў 1910 адмовіўся ад гэтай пасады ў знак пратэсту супраць самавольства міністра адукацыі. У 1915—16 працаваў у РастовенаДоне, куды быў эвакуіраваны Варшаўскі універсітэт, а пасля выбрання правадзейным членам АН (1916) пераехаў у Петраград. Потым перабраўся ў Мінск, дзе яго заспела польская акупацыя. Каб прыцягнуць сусветна вядомага вучонага на свой бок, акупацыйныя ўлады прапанавалі яму пенсію, але, К. адмовіўся i жыў на мізэрныя ганарары, што атрымліваў за публікацыю ў беларускіх газетах артыкулаў па гісторыі роднай літаратуры i культуры. У снежні 1919 пабываў у Варшаве, адкуль перавёз у Мінск сваю бібліятэку, якую пазней перадаў Беларускаму універсітэту. Пасля вызвалення Мінска (ліпень 1920) вярнуўся ў Петраград, дзе стаў адным з арганізатараў акадэмічнай навукі. Ён быў членам праўлення i прэзідыума АН, дырэктарам Музея антрапалогіі i этнаграфіі, старшынёй Слоўнікавай камісіі, Камісіі па рускай мове, членам камісіі «Навука i навуковыя работнікі», рэдактарам часопіса «Известия Отделения русского языка и словесности» Акадэміі навук, членам акадэмічнага Рэдакцыйнавыдавецкага савета, прафесарам філалагічнага факультэта Петраградскага універсітэта, супрацоўнікам універсітэцкага Навуковадаследчага інстытута. К. шмат зрабіў у гэты перыяд для пашырэння міжнародных сувязей айчыннай славістычнай навукі, удзельнічаў у рабоце 1га міжнароднага з'езда славянскіх географаў i этнографаў у Празе (1924), выбраны ганаровым членам Таварыства аматараў расійскай славеснасці (1925), Таварыства пісьменнасці i мастацтва ў Ленінградзе (1927). Ужо ў студэнцкія гады К. выявіў схільнасць да навуковай творчасці. Та ды ж ён надрукаваў першыя свае навуковыя працы (рэцэнзіі, фальклорныя запісы з в. Бярозавец) i прыступіў да задуманага яшчэ ў 1881 манаграфічнага даследавання роднай беларускай мовы. У выніку з'явілася яго праца «Агляд гукаў i форм беларускай мовы» (1885), якая адыграла важную ролю ў станаўленні беларускай нацыянальнай культуры. К. зрабіў вялікі уклад у беларускую i рускую філалагічную навуку. Даследаваў палеаграфію, гісторыю беларускай мовы, дыялекталогію, этнаграфію, вусную народную творчасць, старажытную i сучасную беларускую літаратуру. Сапраўднай энцыклапедыяй беларусазнаўства стала фундаментальная трохтомная праца «Беларусы» (вып. 1—7; 1903—22), у якой на аснове глыбокага параўнальнагістарычнага даследавання гісторыі мовы, фальклору, пісьменнасці, шматвяковай культуры беларускага народа ўпершыню была навукова абгрунтавана яго нацыянальная самабытнасць як самастойнага славянскага народа. К. аўтар такіх грунтоўных даследаванняў, як «Славянская кірылаўская палеаграфія» (1928), «Руская праўда» паводле старажытнага спісу» (1930) i інш. Пад яго рэдакцыяй выйшлі навуковыя выданні каштоўных помнікаў пісьменства i культуры ў
Санкт-Пецярбург. Марсава поле.
«Поўным зборы рускіх летапісаў» («Аповесць мінулых гадоў», Суздальскі летапіс). Асобна варта адзначыць уклад К. ў арганізацыю навукі на Беларусі i развіццё беларускай культуры. Яшчэ ў дарэвалюцыйны час ён склаў праграму вывучэння беларускай мовы, супрацоўнічаў з П.Шэйнам, М.Нікіфароўскім, Е.Раманавыы, падтрымліваў першыя беларускія выдавецтвы, «Нашу ніву» i навуковалітаратурны гурток студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. У савецкі час быў старшынёй камісіі па адкрыцці ў Мінску Беларускага дзяржаўнага універсітэта, правадзейным членам Інбелкульта i ўдзельнічаў у распрацоўцы яго статута. Ацалела частка асабістага архіва К. Бібліятэка, перададзеная ў 1922 БДУ, зберагаецца асобнай калекцыяй у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (у гады Вялікай Айчыннай вайны часткова страчана). На радзіме К. ў в. Лаша створаны мемарыяльны музей, яго імем названы Гродзенская абласная бібліятэка, вуліца ў Гродне, Лашанская васьмігадовая школа. У 1990 урад Беларусі ўстанавіў 8 стыпендый імя Я.Карскага. Скулыітурны партрэт вучонага стварыў М.Рыжанкоў. Пахаваны К. ў СанктПецярбургу.
Літ.: Б у л a х о в М.Г. Е.Ф.Карский. Мн., 1981. Г.В.Кісялёў. |