Карусь Каганец

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 473 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Карусь Каганец

 

Празаік, паэт, драматург, мастак, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў г. Табольск.

Паходзіў са старадаўняга беларускага шляхецкага роду, даводзіўся сваяком Міхалу Апалінару Кастравіцкаму, дзеду французскага паэта Гіёма Апалінэра. Бацька пісьменніка Карл Самуілавіч Кастравіцкі (1813—73) валодаў невялікім спадчынным маёнткам Навасёлкі на Койданаўшчыне, меў агранамічную адукацыю, любіў музыку. Маці, Юлія, паходзіла з вядомага на Беларусі шляхецкага роду Свентарэцкіх (зпад Стоўбцаў), скончыла інстытут у Вільні. За ўдзел у паўстанні 1863—64 бацьку (быў членамрэферэнтам паўстанцкай арганізацыі на Міншчыне) саслалі ў Табольск, а маён­так канфіскавалі. У Табольску з ім жыла i сям'я, тут i нарадзіўся будучы пісьменнік. У 1870 сям'i Кастравіцкіх дазволена было перасяліцца ў Казан­скую губ. (2 гады жылі ў г. Цывільск), a ў 1872 — вярнуцца на радзіму. Пасля вяртання жылі ў в. Засулле (цяпер Стаўбцоўскі рн), а з 1880 у в. Юцкі (Прымагілле) каля Койданава. Пачатковую адукацю К. атрымаў дома, пас­ля вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы.   Імкнучыся авалодаць жы

вапісным i скульптурным майстэрствам, у 1890я гады паступіў у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульп­туры i дойлідства. Ёсць звесткі, што К. вучыўся таксама ў Пецярбургу. Аднак адукацыю не завяршыў зза адсутнасці сродкаў і, вярнуўшыся ў Прымагілле, заняўся сялянскай працай. У 1899 К. ажаніўся i асеў на сталае жыхарства ва ўрочышчы Ліссі Норы (Прымагілле). Зямля была малаўрадлівая, таму, каб утрымаць сям'ю, у якой бы­ло чацвёра дзяцей, ён вымушаны быў шукаць дадатковы заробак — працаваў у чайнай у Мінску, у мастацкай майстэрні ў Рызе, Мінскім таварыстве дабрачыннасці, потым служыў дзесятнікам у Лідзе на будаўніцтве чыгункі Балагое—Седльцы. К. — актыўны ўдзельнік i ідэолаг нацыянальнавызваленчага руху на Беларусі, адзін з заснавальнікаў i кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай грамады i Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнічаў у ix з'ездах, распрацоўваў праекты праграм i рэзалюцый. У 1904 i 1905 без выніку звяртаўся ў Галоўнае ўпраўленне па справах друку аб выданні ў Мінску беларускай газеты «Палессе» (рэдактарам меўся быць Д.Бохан). Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905—07. За агітацыю сярод сялян Койданаўшчыны 19.12.1905 арыштаваны i да 16.5.1906 зняволены ў мінскую турму. Выпушчаны з турмы да суда, жыў выпадковымі заробкамі. Вясной 1910 Віленская су­довая палата на пасяджэнні ў Мінску прыгаварыла К. да года зняволення ў мінскай турме. За турэмнымі сценамі многа пісаў, маляваў, зрабіў ілюстрацыі да твораў Я.Коласа, які знаходзіўся там жа (малюнкі не захаваліся). Пасля выхаду на волю доўга не мог знайсці работы. Толькі ў пачатку 1912 удалося атрымаць пасаду аканома ў фальварку Жортай (цяпер Барысаўскі рн) у пана Копаця, дзе працаваў да вясны 1918. Старшынстваваў на з'ездзе беларускіх нацыянальнЫх арганізацый (Мінск, 25—27.3.1917). Абвастрэнне даўняй хваробы — тубер­кулёзу лёгкіх — вымусіла пераехаць да брата ў Прымагілле, дзе i памёр. Пахаваны ў в. Навасёлкі каля Койданава (Дзяржынск).

Літаратурную дзейнасць К. пачаў у канцы 19 ст. Самыя раннія з яго твораў, што дайшлі да нас, датуюцца 1893. Артыкулы, апрацоўкі народных легенд друкаваў у газетах «Минкий листок» i «СевероЗападный край», по­тым супрацоўнічаў з «Нашай нівай». Пры жыцці асобным выданнем выйшлі «Беларускі лемантар» (1906) i вадэвіль «Модны шляхцюк» (1910). Яго творчая спадчына жанрава разнастайная: про­за, паэзія, драматургія, публіцыстыка. Большасць яго апавяданняў маюць ле­гендарны каларыт, асаблівую рытмічнасказавую стылёвую манеру. У ix аснове ляжаць мясцовыя легенды, на

родныя паданні. Адштурхоўваючыся ад фальклорнай асновы, К. ярка i дынамічна перадае сюжэт, напаўняе тво­ры трапнымі мастацкімі дэталямі. Заўважаецца моцны ўплыў гутарковай мовы. Ёсць у пісьменніка апавяданні, напісаныя на сучасным яму матэрыяле, якія вызначаюцца рэалістычнасцю малюнкаў з побыту плытнікаў i леснікоў, завостранасцю матываў сацыяльнай няроўнасці. Пісаў навуковапапулярныя нарысы для дзяцей, якія ўвайшлі ў школьную чытанку, заказаную К. выдавецтвам «Загляне сонца i ў наша аконца» (па невядомых прычынах кніга не выйшла). У публіцысгычных артыкулах К. ставяцца праблемы беларускага нацыянальнага адраджэння, пытанні культуры, мовы, асветы. Паэзія К. пераважна публіцыстычная, у ідэйным плане яна пераклікаецца з творамі Ф.Багушэвіча i Цёткі. Ужо ў першым вядомым вершы «Наш сымболь» (1893) заклікаў: «За родную краіну, звычай i мову, за гонар груддзю ставайце!» У паэзіі таксама актыўна карыстаўся фальклорнай вобразнасцю, паэтыкай. Тэту яго асаблівасць заўважыў i станоўча ацаніў М.Багдановіч. Значнае месца ў яго творчасці займала драматургія: вадэвіль «Модны шляхцюк» (карыстаўся вялікай папулярнасцю як адзін з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару), бытавыя драмы «У іншым шчасці няшчасце схавана» i «Двойчы прапілі», няскончаныя гістарычныя драмы «Старажавы кур­ган» i «Сын Даніла». К. вёў таксама актыўную асветніцкую дзейнасць, выступаў як вучонымовазнавец, фалькларыст i этнограф, збіраў матэрыялы да слоўніка роднай мовы, складаў беларускую граматыку. Ён быў таленавітым жывапісцам, графікам, скульптарам, займаўся разьбой па дрэве i слановай косці, рабіў палітычныя ка­рикатуры, упрыгожваў пейзажамі i арнаментам бытавыя рэчы, аформіў вокладку кнігі Я.Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пб., 1909). Захаваліся яго цікавыя графічныя малюнкі тушшу i алоўкам: «Маці», «За сахой», «На ростаньках», «Буслы». М.Багдановіч прысвяціў К. верш, у якім высока ацаніў яго літаратурную i грамадскую дзейнасць.

Л.Рагоўскі паклаў на музыку яго верш «О Божэ, Спасе наш». Частка рукапіснай спадчыны К. пасля яго смерці трапіла да Я.Лёсіка, які публікаваў яе ў газеце «Беларусь» (1919) i ў часопісе «Вольны сцяг» (1921). Рукапісы К. захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, асобныя аўтографы i творы мастацтва — у Цент­ральным дзяржаўным архівемузеі літаратуры i мастацтва Беларусі, Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы ў Вільнюсе.

У 1988 на магіле пісьменніка ў Навасёлках пастаўлены помнік. Тв.: Творы. Мн., 1979.

 

Літ.: Каспяровіч М. Карусь Кага­нец // Маладняк. 1928. №10; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 2. Мн., 1969; Л о й к а А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Мн., 1980. Ч. 2. С. 374—379.

З.П.Мельнікава.