Мітрафан Доўнар-Запольскі

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 462 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Мітрафан Доўнар-Запольскі

 

Гісторык, этнограф, фалькларыст i літаратуразнавец, доктар гістарычных навук (1905), прафесар (1902). Нарадзіўся ў г. Рэчыца Мінскай губ. (цяпер Гомельская вобл.) у сям'і служачага. Скончыў Рэчыцкае народнае вучылішча i Мазырскую прагімназію. Выключены з 1й Кіеўскай гімназіі за ўдзел у тайных гуртках моладзі i хаванне нелегальней літаратуры. У 1889 здаў экстэрнам экзамен на атэстат сталасці i паступіў на гісторыкафілалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта (скончыў у 1894). Пакінуты пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання, аднак паліцыя забараніла яму педагагічную дзейнасць у межах Кіеўскай акругі, i ён пераехаў у Маскву, дзе ўладкаваўся на службу ў Маскоўскі архіў Міністэрства юстыцыі (з 1898), адначасова выкладаў у гімназіях, супрацоўнічаў у Маскоўскім археалагічным таварыстве (сакратар Археаграфічнай камісіі, рэдактар прац таварыства). 3 1899 прыватдацэнт Маскоўскага універсітэта. У 1901 абараніў магістэрскую дысертацыю i перайшоў на кафедру рускай гісторыі Кіеўскага універсітэта. Адначасова з прафесарскай дзейнасцю ва універсітэце быў дырэктарам створанага ім у Кіеве камерцыйнага інстытута (пазней інстытут гаспадаркі), кіраўніком тава* рыства аматараў сацыяльных ведаў, таварыства Нестаралетапісца i інш. У 1920—22 выкладаў у Харкаве ў інстытуце народнай гаспадаркі i універсітэце, адначасова быў старшынёй тэхнікаэканамічнага савета Народнага камісарыята рабочасялянскай інспекцыі Украіны. 3 1922 прафесар i прарэктар Азербайджанскага універсітэта, начальнік упраўлення ў Наркамаце прамысловага гандлю АзССР, дырэктар створанага ім Сельскагаспадарчага i гандлёвага музея Азербайджана. У 1925 пераехаў у Мінск i амаль два гады працаваў у БДУ, Інбелкульце (старшыня гісторыкаархеалагічнай секцыі) i Дзяржплане БССР. Апошнія гады яго жыцця звязаны з Масквой (прафесар Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі i Інстытута народнай гаспадаркі імя Пляханава, старшыня гісторыкаэканамічнай секцыі Навуко­вай асацыяцыі ўсходазнаўства пры ЦВК СССР).

Навуковалітаратурную дзейнасць Д.З. пачаў яшчэ ў час вучобы ў Мазырскай прагімназіі (1883). Як гісторык знаходзіўся пад уплывам эканамічнага матэрыялізму i ліберальнадэмакратычнай метадалогіі. Аўтар шматлікіх грунтоўных прац па сацыяльнаэканамічнай гісторыі Беларусі i Расіі, а таксама па гісторыі дзекабрысцкага руху, якія каштоўныя сваім фак

тычным матэрыялам. У 1880—90я га­ды зрабіў важкі уклад у Беларускую этнаграфічнафалькларыстычную навуку: збіраў i выдаваў фальклор, вывучаў i апісваў сямейны побыт, сямейнае звычаёвае права, вясельныя абрады. У публіцыстычных артыкулах выступаў за развіццё беларускай куль­туры, навукі i літаратуры. Распрацоўваў праграмы этнаграфічнага вывучэння Беларусі. У 1839—90 выдаў два выпускі «Календара ПаўночнаЗаходняга краю», які з'явіўся своеасаблівым правобразам беларускага навуковалітаратурнага часопіса. Сваімі працамі i публікацыямі пра Баркулабаўскі летапіс, В.Цяпінскага, В.ДунінаМарцінкевіча, пра ананімныя творы 19 ст. прычыніўся да станаўлення літаратуразнаўчай навукі Беларусі. Меў цесныя сувязі з гісторыкамі, этнографамі, фалькларыстамі i пісьменнікамі А.Са­пуновым, А.Ельскім, Я.Лучынам, Я.Карловічам, У.Стукалічам, Е.Раманавым i інш. У 1900 сустракаўся з Л.Талстым, пакінуў пра гэта ўспаміны. У брашуры «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» (1919, выйшла адначасова пафранцузску i панямецку) даў сваю інтэрнрэтацыю гісторыі Беларусі. Яго грунтоўнае даследаванне «Гісторыя Бе­ларусь,   забароненае   да   выдання  ў 1928, выдадзена БелЭн у 1994. Архіў вучонага зберагаецца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Украіны ў Кіеве, асобныя рукапісы — у Архіве Геаграфічнага таварыства ў СанктПецярбургу. Бібліятэка Д.З. (каля 15 тыс. тамоў) у 1926 была набыта для Інбелкульта.

 

Літ.: Даўгяла 3.1. Літаратурныя працы доктара рускай гісторыі М.В.ДоўнарЗапольскага ў храналагічным парадку за 45 год (1883—1928) // Зап. аддз. гуманіт. навук БАН. Мн., 1929: Кн. 8. Працы класа гісторыі, т. 3. Бандарч ы к В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. С. 201—215.

Г.В.Кісялёў.