Адам Багдановіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 49 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

54.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.5%UNITED STATES UNITED STATES
8.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Адам Багдановіч

 

Беларускі фалькларыст, этнограф i мовазнавец, удзельнік рэвалюцыйнага руху; бацька паэта М.Багдановіча. Нарадзіўся ў г.п. Халопенічы Крупскага рна ў сям'і былых прыгонных сялян. Пасля сканчэння Халопеніцкай школы на працягу 2 гадоў працаваў памочнікам настаўніка. Доступ у школь­ную бібліятэку спрыяў пашырэнню яго самаадукацыі i вызначэнню будучай дзейнасці, a кнігі памаглі фарміраванню яго светапогляду. Першай жа школай, што абудзіла пачуцці i фантазіі, развіла цікавасць i адкрыла ў зразумелай для яго форме мноства жыццёвых звестак i маральных разуменняў, была бабуліна хата. Бабуля была таленавітай апавядальніцай i казачніцай, ведала шмат казак i легенд, змест i сэнс якіх значна паўплываў на мастацкі густ, творчыя інтарэсы i жыццёвую пазіцыю будучага асветніка. «Пагібель герояў у барацьбе гэта яшчэ не канец, ... сусветнае жыццё павінна мець свае карэктывы, свае папраўкі i аднаўленне парушанай раўнавагі як вынікаў шаленства, злосці i растаптанай справядлівасці, бо інакш жыццё не мела б сэнсу, а гэта недапушчальна па той прычыне, што ў нас саміх ёсць сэнс» (3 успамінаў // Полымя. 1962. №3. С. 162).

Нейкі час Б. працаваў у кандытарскай, стаў майстрам гэтай справы. Але яму хацелася працягваць вучобу, i ўвосень 1879 ён паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. У час вучобы Б. арганізаваў гурток самаадукацыі, у які ўвайшлі найбольш здольныя i актыўныя семінарысты. Гурткоўцы даставалі i чыталі забароненыя да выдачы з бібліятэкі кнігі, абмяркоўвалі прачытанае. Выхадзец з глыбінь сялянскіх мае, жыццё якога са­мым цесным i непасрэдным чынам бы­ло звязана з народам, Б. адразу быў падрыхтаваны да рэвалюцыйнай дзейнасці. Вялікі ўплыў на яго мелі паэзія М.А.Някрасава, творы I.С.Тургенева, працы М.А.Дабралюбава, М.Г.Чарнышэўскага i А.І.Герцэна. Знаёмства ў родных Халопенічах з нарадавольцам А.І.Хлябцэвічам скончылася тым, што яму наладзілі сустрэчу з кіруючай групай мінскіх нарадавольцаў. I хоць Б. не падзяляў погляду парты i «Народ­ная воля», што мэта апраўдвае ўсялякія сродкі (гал. чынам тэрор), ён вырашыў прымкнуць да гэтага руху. Год заканчэння семінарыі (1882) стаў для Б. годам пачатку актыўнай палітычнай дзейнасці. Атрымаўшы прызначэнне ў сельскую школу ў Ігуменскім павеце, ён па заданні арганізацыі вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод настаўнікаў i сялян. У 1885 Б. перавялі на пасаду загадчыка Мінскага гарадскога пачатковага вучылішча. У Мінску ён вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод вучнёўскай моладзі, наста ўнікаў, вайскоўцаў, быў сувязным звяном паміж кіраўніцтвам арганізацыі нарадавольцаў i рэвалюцыйнымі групамі. Цяжкая праца ў гарадскім i рамесным вучылішчах, рэгулярныя заняткі ў рэвалюцыйных гуртках падарвалі здароўе Б. Па рэкамендацыі ўрачоў ён пакінуў школьныя заняткі i падаўся на службу ў Сялянскі зямельны банк у Гродне (1892), але не пакінуў ні педагагічнай, ні навуковай дзейнасці. Цяжка ўявіць сабе тую галіну ведаў, якой бы не займаўся Б. Яшчэ ў семінарыі ён збіраў i запісваў народныя казкі, легенды, песні i перадаваў гэтыя запісы П.В.Шэйну, які частку з ix выкарыстаў у сваім зборніку. Б. вывучаў фальклор i захапляўся этнаграфіяй. У зборніках Акадэміі навук i інш. выданнях, перыядычным друку таго часу былі апублікаваны яго навуковыя артыкулы i ма­тэрыялы па беларускім фальклоры i этнаграфіі, нататкі пра народную адукацыю, зямельную справу, археалогію, рэцэнзіі на навінкі айчыннай i зарубежнай мастацкай лры, пераклады з польскай i французскай моў, арыгінальныя мастацкія творы. Асобным выданнем выйшлі яго кнігі «Пра паншчыну» (1894), «Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў» (1895). Працы Б. па этнаграфіі былі высока ацэнены буйнымі спецыялістамі.

У 1896 Б. пераведзены ў Ніжні Ноўгарад, дзе працягваў службу ў Сялянскім зямельным банку. Тут ён па

знаёміўся i блізка сышоўся з Максімам Горкім. Гэта дружба станоўча паўплывала на ўзаемнае развіццё ix светапоглядаў i кірункаў грамадскай дзейнасці.

Сімпатыі Б. да сялянства выклікалі незадавальненне мясцовага дваранства. Б. быў абвінавачаны ў прыналежнасці да крайніх левых i падбухторванні ся­лян супраць памешчыкаў. Пасля працяглага следства Б. пераведзены ў Яраслаўль, дзе i пражыў да самай смерці. Да апошніх дзён ён не выпускаў з рук пяра, быў нястомным працаўніком.

Сваімі багатымі ведамі ён, паводле ўласнага прызнання, быў абавязаны кнізе i настойлівай працы. Ён працаваў над кнігамі няспынна ўсё жыццё, пры любых умовах, працаваў i вучыўся, а адначасова i вучыў іншых. Шматлікія працы Б. на самыя розныя тэмы, значная частка з якіх засталася ў рукапісах, сведчаць пра вялікую эрудыцыю аўтара. Асаблівае месца ў спадчыне Б. займаюць яго аўтабіяграфічныя ўспаміны. Рукапісы Б. зберагаюцца ў Інстытуце літаратуры АН Рэспублікі Бе­ларусь.

 

Tв.: Страницы из жизни Максима Горь­кого... Мн., 1965; Язык земли. Ярославль, 1966.

Літ.: П ш и р к о в Ю.С. А.Е.Богдано­вич. Мн., 1966; Б а ч ы л а А. Дарогамі Максіма Багдановіча. 2 выд. Мн., 1983.

Г.А.Маслыка.