Уладзіслаў Сыракомля

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 459 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Уладзіслаў Сыракомля

 

 

 

Беларускі i польскі паэтгуманіст, пісьменнік, публіцыст. Нарадзіўся ў фальварку Смольгаў Бабруйскага пав. Мінскай губ. Яго бацькі Аляксандр Каятан Кандратовіч i Вікторыя Златкоўская паходзілі з паланізаванай бе­ларускай шляхты. Дзяцінства С. прайшло ў вандроўках па арандаваных бацькам фальварках Смолічы, Яськавічы, Кудзінавічы, Мархачоўшчына на Міншчыне. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. У 1833 пачаў вучобу ў Нясвіжскай дамініканскай школе. Калі праз 3 гады яе зачынілі, перавёўся ў дамініканскую школу ў Навагрудку. Скончыў у 1837 гэту школу, дапамагаў бацькам па гаспадарцы i пачаў пісаць вершы. У 1840—44 працаваў у канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі. Тут ён атрымаў магчымасць знаёміцца з класічнай літаратурай, перыёдыкай, архівам Радзівілаў, з мясцовымі эрудытамі — выпускнікамі Віленскага універсітэта, карыстацца ix кнігазборамі, наведваць літаратурныя вечарыны. Апрача таго, ён занатоўваў у дзённіку мясцовыя паданні, апавяданні пра мінулае Нясвіжа i яго саноўных гаспадароў, якія «свае імёны то золатам, то крывёю запісалі ў памяць народа». Усё гэта дапамагло С. сфарміраваць сваё светаразуменне i стаўленне да гістарычных падзей i рэчаіснасці. У адным з першых сваіх вершаваных пасланняў знаёмай ён намаляваў карціну цяжкага, гаротнага становішча селяніна, падкрэсліваў яго душэўную прыгажосць i дабрыню:

3 палацаў, пыхлівых адвечна, Красуня, сыдзі ў маю хатку, Але прыхапі ўсё ж манаткі, Бо ў мяне напаткаеш галечу. Святая ўсюды пустота, Ды нават не думай аб хлебе, Бо верны каханак мо лепей Карміць цябе будзе пяшчотай.

У 1844 С. ажаніўся з *16гадовей Паўлінай Мітрашэўскай, а пасля вяселля звольніўся ca службы i стаў арандаваць фальварак Залучча ў Навагрудскім пав. Тут цалкам раскрыўся яго паэтычны талент, тут упершыню ён зведаў радасць літаратурнай славы. Яго вершаваная гутарка «Паштальён», надрукаваная ў віленскім часопісе «Athenaeum» («Атэнэум», 1844, т. 6) i перакладзеная ў скарочаным варыянце Л.Трэфалевым, стала папулярнай рус­кай народнай песняй («Калі я на пошце служыў ямшчыком...»). У згаданым часопісе друкаваліся i іншыя яго вершы i празаічныя творы. Яны пачалі выдавацца i асобнымі зборнікамі, хадзілі ў рукапісах, завучваліся на памяць. Ужо ў падзагалоўку «Паштальёна» — «народная гутарка» — вызначыўся асноўны жанр яго паэтычных твораў, героем якіх звычайна быў беларускі селянін або шляхціц. Паэт педкрэсліваў адзінства сваёй творчасці з народам, яго інтарэсамі i спадзяваннямі. «Не я пяю, — пісаў ён, — а люд божы...» У гэты час убачылі свет яго гутаркі «Хадыка», «Высакародны Ян Дэмбарог», шэраг вершаў. Паэт Кандратовіч, які ўзяў сабе псеўданім Уладзіслаў Сыракомля (ад радавога гер­ба), займаўся таксама i перакладамі з латыні, публіцыстыкай, пісаў «Гісторыю літаратуры ў Полыпчы».

Творчасць С. адметная палымяным патрыятызмам, глыбокім веданнем гісторыі Бацькаўшчыны, характеру, звычаяў, асаблівасцей нацыянальнай псіхалогіі беларусаў. У сваіх творах ён апяваў хараство наднёманскіх краявідаў, падкрэсліваючы, што яны даражэйшыя за славутыя замежныя. Яго вабілі i гістарычныя падзеі, што сведчылі пра патрыятызм продкаў, пра ix імкненне да свабоды i шчасця, гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля вызвалення Айчыны. Гэты матыў прагучаў у яго творах «Соф'я, княжна Слуцкая», «Марцін Студзенскі». Гораду Нясвіжу i яго былым уладарам паэт прысвяціў 6 санетаў, якія аб'яднаў у цыкле «Успаміны пра Нясвіж» (1844). У адным з ix пад назвай «Труны Радзівілаў у езуіцкім касцёле» гаварылася:

 

Былі й яны ЛЮДЗІ —

тут блюзнщь не буду, Ды што, каб яны рантам

з трун паўставалі, Зноў падалі б ніц

каля ix з перапуду? Яны ж бы на вас

i зірнуць не жадалі...

У 1856 С. зноў вярнуўся да гэтай тэмы. У вершы «Ілюмінацыя» ён расказаў пра гісторыю, пачутую ад старой гараджанкі: калі адна з жыхарак Нясвіжа, у якой захварэў на воспу сын, адмовілася ў дзень імянін Радзівіла выставіць палаючую паходню, панскі служка павыбіваў у яе хаце вокны, выгнаў гаспадыню на вуліцу i прымусіў яе выконваць загад:

Там венгерскае п'юць,

забаўляюцца госці

У раскошы, у багацці,

А тут пале святло

i па сыне галосіць

Змізарнелая маці.

 

Выказваючы спачуванне i сімпатыю да беднага люду, прапаведуючы дабро i гуманізм, паэт параўноўваў сябе з вясковым лірнікам, які «ў дарагой старонцы будзе граць людзям». Ён лічыў неабходным дапамагчы народу ўсвядоміць, што ён сам гаспадар на сваёй зямлі. Адзін з яго герояўсялян гаварыў: «Я край мой кармлю адвеку i маю права звацца чалавекам». Паводле С, вялікую ролю ў выхаванні самасвядомасці i годнасці нацыі павінна адыграць гістарычнае асветніцтва. Таму шэраг яго празаічных i навуковых твораў прысвечаны менавіта праблемам гісторыі, этнаграфіі i мовы беларусаў. Сярод ix «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Кароткае даследаванне мовы i характеру паэзіі русінаў Мінскай правінцыі» (1856), «Мінск» (1857), «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861),  нататкі аб мінулым Нясвіжа для кнігі М.Балінскага «Старажытная Полыпча», шматлікія артыкулы ў перыядычным друку. Характэрнай рысай творчасці С. быў i своеасаблівы рамантызм — без узрыўных вулканічных пачуццяў i ўзлётаў, такі, які «моцна трымаўся зямлі». Шырока выкарыстоўваў паэт сюжэты i вобразы беларускага фальклору. Асабліва моцна захапіў яго лірызм беларускіх народных песень, уплыў якіх адчуваецца ў вер­шах «Крук», «Груган», «Жніўная пес­ня», «Доля» i інш. У апошнім з ix С. з горыччу i надзеяй пісаў:

Дзе ты лепшая, дзе доля? Прыбудзь — хай пазнаем, Прымем хлебам, прымем соляй. Шчыра прывітаем.

У 1852 у С. на працягу тыдня раптоўна памерлі тры малалетнія дачкі, i ён не меў «сілы праз свае горкія ўспаміны жыць далей у вёсцы, у мясціне, дзе калісьці жыццё працякала больш шчасліва». Таму паэт вымушаны быў пераехаць у Вільню. Аднак i тут не прыжыўся i ў 1853 пераехаў у фальварак Барэйкаўшчына,  што раз­мяшчаўся паміж Вільняй i Ашмянамі. Пражыў ён тут амаль 10 гадоў, але роднай тэта арандаваная сядзіба так i не стала:

 

Тут не мае ні дом, ні глеба,

Што родзіць хлеба небагата.

Мае тут толькі сонеч неба,

Якая ўзносіцца над хатай.

 

Паэт шмат падарожнічаў па Бела­русь Літве i Полыпчы. 3 друку выйшлі 6 тамоў яго перакладаў паэтаўлаціністаў 16—18 ст., некалькі зборнікаў паэмгутарак, «Гісторыя літаратуры ў Полыпчы...» (т. 1—2, 1850—52), паэма «Маргер» (1855). У тэатры была пастаўлена яго п'еса «Хатка ў лесе». У гэ­ты ж час адбыліся падзеі, якія прынеслі яму адначасова i радасць, i буйныя непрыемнасці, непаразуменне знаёмых i сяброў: ён закахаўся ў актрысу Гелену Маеўскую, якая пасля сустрэчы з ім пакінула свайго мужа, этнографа i гісторыка А.Кіркора, i выехала за мяжу. Калі Маеўская выступала ў По­знан!, С. ездзіў на сустрэчу з ёй. У час спектакля актрыса, каб болей пабыць з каханым, наўмысна параніла сябе кінжалам.  Весткі аб  гэтым  «грахоў

 

 

Смольгаўская сядзіба, у якой нарадзіўся У.Сыракомля.

 

ным» каханні выклікалі ханжаскае незадавальненне шырокіх колаў грамадскасці. Каб апраўдацца, С. напісаў паэму «Стэла Фарнарына», у якой апавядалася пра каханне Рафаэля да дачкі лекара Стэлы, каханне, якое натхніла мастака на стварэнне «Сіксцінскай ма­донны». Паэму сустрэлі варожа, шлях­та забараняла сваім дочкам не толькі чытаць яе, але нават браць у рукі. У Познань С. ездзіў не толькі зза каханай. Ён наладжваў сувязі з патрыятычнымі коламі Прусіі i Аўстрыі, абмяркоўваў магчымасць сумесных дзеянняў. Гэтым жа мэтам было прысвечана падарожжа ў 1861, калі паэт з чужым пашпартам прыехаў у Варшаву. На зваротным шляху яго арыштавалі. Праўда, сябры хутка дамагліся вызвалення С. як хворага на сухоты. Сілы паэта былі падарваны, i ён памёр на 40м годзе жыцця. Памяці С. прысвяцілі свае вершы Я.Лучына, А.Плуг, Я.Купала. Яго вобраз выведзены ў аповесці А.Мальдзіса «Восень пасярод вясны» (1984). У Барэйкаўшчыне ство

 

 

Maгілa Сыракомлі ў Вільні. 3 малюнка 19 ст.

 

раны музейбібліятэка С, яго імем на­звана вуліца ў Нясвіжы.

 

Тв.: Poezje. Т. 1—10. Warszawa, 1872; Wybуr poezji. Wrocіaw, 1970; бел. пер. — Выбр. тв. Мн., 1966; рус. пер. — Избр. произв. М., 1953; Добрыя весці. Мн., 1993.

Літ.: Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе: 3 гісторыі бел. літаратуры, мастацтва i культуры. Мн., 1969; Ц в i р к а К. Слова пра Сыракомлю. Мн., 1975; Мархель У. Лірнік вясковы. Мн., 1983; Яго ж. Вяшчун славы i волі. Мн., 1989; Fornalczyk F. Hardy lirnik wioskowy. Poznan, 1972. М.К.Багадзяж.