Валенцій Ваньковіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 42 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

54.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.5%UNITED STATES UNITED STATES
8.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Валенцій Ваньковіч

 

 

 

 

 

 

Мінская сядзіба Ваньковічаў (да рэстаўрацыі).

 

Жывапісец, прадстаўнік рамантызму. Нарадзіўся на Міншчыне ў в. Калю­жные ў сям'і павятовага суддзіДзіцячыя гады прайшлі ў в. Сляпянка пад Мінскам. Тут пачалося яго захапленне маляваннем. Пачатковую адукацыю атрымаў у Мінску. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме пры езуіцкай духоўнай акадэміі, потым у Віленскім універсітэце (1818—24) у Я.Рустэма. Пасля заканчэння універ

сітэта В. за дзяржаўны кошт быў накіраваны на вучобу ў Пецярбургскую мастацкую акадэмію i залічаны (1824) на старэйшы курс натурнага класа. Дыпломнай яго работай была карціна гістарычнага зместу «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе» (1827). Мастак быў адным з трох выпускнікоў, якія за дыпломныя работы атрымалі малы залаты медаль.

В. цікавіўся літаратурай, гісторыяй, добра ведаў лацінскую мову i антич­ных паэтаў (Гамера, Вергілія) i гісторыкаў (Герадота); Цэзара чытаў у арыгінале. Быў знаёмы з А.С.Пушкіным, напісаў яго партрэт (1826—27, загінуў у час паўстання 1863). Аўтар партрэтаў іншых славутых людзей, у прыватнасці паэта А.Гарэцкага, скри­пача К.Ліпінскага, піяністкі М.Шыманоўскай (1827). У 1828 намаляваў карціну «Міцкевіч на скале Аюдаг», дзе паэт у рамантычнай паставе на фо­не хмарнага неба ўдумліва глядзіць удалеч, на плечы накінута чэркеская бурка.

Скончыўшы навучанне, жыў у Мінску. Меў майстэрню ў Сляпянцы, дзе намаляваў партрэт бацькі, аўтапартрэты, а таксама партрэты сваіх блізкіх знаёмых па Віленскім універсітэце: Э. i С.Хамінскіх з Ашмян, К.Пясецкага з жонкай i дзецьмі (1834), К. i А.Тавянскіх (1837). У 1834 стварыў карціну «Напалеон каля вогнішча».

В. высока развіў i тэхніку мініяцюры, пераважна на паперы i косці. У гэтай тэхніцы ім выкананы партрэт

 

 

Дом Ваньковічаў у Мінску.

 

графа С.Строганава (1831), аўтапартрэт на табакерцы, партрэты бацькі i сястры. Шмат увагі аддаваў мастак копіям карцін на міфалагічную i рэлігійную тэматыку. Асабліва захапляўся творамі Рафаэля. Яны паслужылі мастаку ўзорам пры напісанні многіх твораў, у прыватнасці карцін «Дзева Марыя Вастрабрамская», што ўпрыгожвае алтар касцёла Севярына ў Парыжы, «Мадонна з дзіцем» («Ма­рыя з дзіцем»), якая знаходзіцца ў Луўры, «Святы ЯнХрысціцель», што ў свой час была падаравана А.Міцкввічу. В. зрабіў некалькі копій з карцін Тынтарэта («Пакланенне трох каралёў»), Чаховіча («Смерць святога Бенядзікта» i «Святая Кацярына»). Вобразы святых у мастака натуральныя. Ён адмовіўся ад іканаграфічнай манеры пісьма пры адлюстраванні біблейскіх сюжэтаў. Прастата партрэтнай кампазіцыі была галоўнай у яго творчасці.

Моцна знясілены працай, не маючы падтрымкі ад мясцовых улад, у 1839 мастак пакінуў радзіму. Памёр у Па­рыжы, пахаваны на могілках Манмартр. Некаторыя яго карціны захоўваюцца ў Дзяржаўным мастацкім

музеі Рэспублікі Беларусь i ў Нацыянальным музеі ў Варшаве (Польшча).

 

 

 

Літ.: Д р о б a ў Л.Н. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. Мн., 1971; Яго ж. Живопись Белоруссии XIX—начала XX в. Мн., 1974