Альгерд Абуховіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 107 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

49.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
25.9%UNITED STATES UNITED STATES
10.4%BELARUS BELARUS
3.3%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.7%KUWAIT KUWAIT
1.6%GERMANY GERMANY
1.5%CHINA CHINA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Альгерд Абуховіч

 

Беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Калацічы Бабруйскага пав. (цяпер Глускі рн) у радавітай памешчыцкай сям'і, звязанай далёкім сваяцтвам з італьянскім арыстакратычным родам Бандзінелі (адсюль псеўданім). Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Шмат падарожнічаў, жыў у Жэневе i Парыжы, сустракаўся з вядомымі паліт. дзеячамі (К.Кавур, Л.Мераслаўскі, А.Чартарыйскі). За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір. Адной з найважнейшых прычын няўдачы гэтага паўстання лічыў тое, што землеўласнікі баяліся ўзняць на яго беларусаўсялян, бо та­ды б давялося аддаць ім частку ,зямлі. Пасля адбыцця пакарання i вяртання ў сям'ю А. паставіў пытанне, каб улас

ную зямлю раздаць былым прыгонным. Супраць узнялася ўся радня i пагражала абвясціць яго вар'ятам. У выніку ён вымушаны быў пакінуць родны дом. Страціўшы маёнткі, займаўся рэпетытарствам у Слуцку, дзе вакол яго ўтварыўся гурток перадавой беларускай моладзі. Як пісьменнік прытрымліваўся прынцыпаў народнасці літаратуры, пісаў у рэчышчы крытычнага рэалізму. Шмат перакладаў з рускай, польскай i заходнееўрапейскіх літаратур. Разам з Ф.Багушэвічам адзін з пачынальнікаў жан­ру байкі ў беларускай літаратуры. У байках сатыра на паслярэформенную Расійскую імперыю («Старшына»), праблемы свабоды чалавечай асобы («Ваўкалак») i інш. Верш «Дума аб Каралю XII», пабудаваны на кантрастным паказе постацей Карла XII, Мазе­пы i Пятра I, сведчыць пра неардынарнасць i разам з тым супярэчлівасць яго гістарычных поглядаў. Мемуары (1894, надрук. ў 1916 у газ. «Гоман») вызначаюцца спавядальнасцю, багаццем зместу i стаяць ля вытокаў мемуарыстыкі i мастацкай прозы новай беларускай літаратуры. Адначасова гэта каштоўная гістарычная крыніца, у якой закрануты многія бакі тагачаснага жыцця (дваранскі побыт, становішча сялян, антыпамешчыцкі рух, праблемы роднай літаратуры i інш.). Пахаваны А. ў Слуцку.

 

Тв.: Творы. Мн., 1991.

Літ.: История белорусской дооктябрь­ской литературы. Мн., 1977. С. 372—373; Родчанка Р. Альгерд АбуховічБандынэлі:  Нарыс жыцця i творчасці. Мн.,

1984 Г.В.Кісялёў.