Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 42 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

54.2%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.5%UNITED STATES UNITED STATES
8.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

 

Прадстаўнік культурнаасветнай плыні ў грамадскай думцы Беларусі, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальнік нацыянальнай драматургіі i тэатра.

 

 

Помнік В.І.Дуніну-Марцінкевічу ў в. Тупальшчына Валожынскага раёна.

 

Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (Бабруйскі рн) у сям'i дробна га шляхціца. Закончыў Бабруйскую павятовую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбургскім (ці Віленскім) універсітэце на медыцынскім факультэце. 3 1827 служыў у Мінскай епархіяльнай кансісторыі, Мінскай крымінальнай пала­це. У 1840 пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля г. Івянца. Тут разгарнулася яго культурнаасветная, літаратурная i тэатральная дзей­насць i прайшлі ўсе наступныя гады жыцця. У час паўстання 1863—64 абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй, быў арыштаваны, знаходзіўся пад следствам, дотым выпушчаны пад нагляд паліцыі. Пісаў пабеларуску i папольску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта, першыя з якіх не захаваліся. У 1846 у Вільні надрукаваны яго дра­матичны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыццёўлена ў Мінску ў 1852). У 1850я гады стварыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесцей i апавяданняў — «Вечарніцы» i «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца братсястрыца» i «Быліцы, расказы Навума» (нап. 1857). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям'я» i «Славяне ў XIX ст.» (1856). У 1859 пераклаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную тру­пу — першы беларускі тэатр, які наладжваў спектаклі ў Люцынцы, а так­сама ў Мінску, Бабруйску i інш. месцах. У 1860—70я гады напісаў камедыі «Пінская шляхта» i «Залёты». Значная частка яго твораў, у т.л. камедыі, не ўбачылі свету пры жыцці аўтара.

Дзейнасць Д.М. разгортвалася ў перыяд глыбокага крызісу феадальнапрыгонніцкай сістэмы, паступовага, але няўхільнага ўсталявання новых грамадскіх адносін, развіцця на Беларусі дэмакратычнага нацыянальнавызваленчага руху. Яго светапогляд i творчасць увабралі ў сябе істотныя тэндэнцыі гістарычнага развіцця наро­да ў гэты пераломны час, адлюстравалі яго драматызм i глыбокую супярэчлівасць. Вышэй за ўсё ставячы агульны дабрабыт народа i грамадства, ён лічыў немагчымым набліжэнне гэ­тага без пераадолення процілегласці сацыяльных інтарэсаў i без дасягнення сацыяльнай гармоніі ў грамадскім жыцці. Шлях да гармоніі ён бачыў у маральным удасканаленні, асветніцтве, развіцці нацыянальнай культуры. Здзяйсненню гэтай мэты была прысвечана ўся яго творчая дзейнасць. Д.М. быў сынам свайго часу, яго культурнаасветніцкая праграма не была свабодная ад патрыярхальных ілюзій. Аднак сапраўдная каштоўнасць яго творчасці — у гуманістычным пафасе ўзвышэння працоўнага чалавека, селяніна, усведамленні неабходнасці развіцця нацыянальнай культуры i літаратуры, што адлюстроўвала, хоць не заўсёды выразна, карэнныя патрэбы беларускага народа як паўнацэннага, самастойнага суб'екта гісторыі, грамадскага жыцця, духоўнай творчасці.

У 1й палове 19 ст. польская культу­ра на Беларусі яшчэ захоўвала пануючае становішча, а абуджаная пад уплывам рамантычнай школы ў польскай літаратуры цікавасць да БеларусіЛітвы мела пераважна мясцоваэкзатычны, фальклорнаэтнаграфічны ха­рактер. У гэтых умовах Д.М., абставінамі выхавання арганічна далучаны да традыцый польскай літаратуры i эстэтыкі, прыходзіць да сцвярджэння неабходнасці існавання беларускай літаратуры i культуры. Практычнай рэалізацыяй гэтай пазіцыі стала яго літаратурная творчасць на беларускай мове. Такі кірунак памкненняў пісьменніка выходзіў далека за межы ўласна літаратурных інтарэсаў i набываў надзённы грамадскапалітычны сэнс. Няцяжка было прадбачыць рэзка варожую рэакцыю на спробы творчасці ў галіне беларускай літаратуры з боку польскіх i рускіх шавіністаў, якія — кожны са свайго боку — бачылі ў гэтым праяву сепаратизму. У процівагу экспансіянісцкай палітыцы задушэння любых парасткаў белару­скай нацыянальнай культуры дзей­насць Д.М. была падтрымана дэмакратычнымі прадстаўнікамі польскай культуры (У.Сыракомля i інш.).

1я палова 19 ст. пазначана дастаткова выразнымі сведчаннямі ўзмацнення працэсу этнакультурнай кансалідацыі, самавызначэння беларускага народа i развіцця яго нацыянальнай свядомасці. Па меры разгортвання вызваленчага руху i пашырэння ў ім дэмакратычных імкненняў гэтыя тэндэнцыі выяўляліся i ўмацоўваліся. Яшчэ ў межах шляхецкай рэвалюцыйнасці былі вылучаны ідэі свабоды прыгнечанага сялянства, роўнасці i братэрства розных народаў, што ў найбольш радыкальных выразнікаў гэтых ідэй спалучалася з заклікам да барацьбы супраць дэспатычнай грамадскай сістэмы {Ф.Савіч). Пісьменніку былі блізкія многія ідэі шляхецкіх рэвалюцыянераў. Аднак ён быў прыхільнікам паступовых пераўтварэнняў, духоўнамаральных сродкаў i спосабаў дасягнення грамадска значных мэт. Яго творчая дзейнасць прыпала на час, калі ў вызваленчым i нацыянальнаадраджэнскім руху ўсё больш важнай станавілася сялянская рэвалюцыйнадэмакратычная плынь, што паўплывала на характер i кірунак яго творчасці. Ноэыя, дэмакратычныя тэндэнцыі злучаліся ў Д.М. з прыхільнасцю да мінулага, да ідэалізацыі яго. Яшчэ захоўваўся стары іерархічнасаслоўны дух, i пісьменнік імкнуўся ўзняць яго на ступень асветніцтва i шчырага клопату пра дабрабыт сялян. Вынікам такога спалучэння стала сцвярджэнне прынцыпу агульнага дабрабыту, які трактаваўся ў абстрактнапашыраным плане i падпарадкоўваўся ідэі сацыяльнай згоды, маральнадухоўнай кансалідацыі.

Менавіта Д.М. стаў найбольш значным выразнікам ідэі кансалідацыі ў развіцці працэсу нацыянальнага адраджэння. Гэта ідэя ў многім абапіралася на патрыярхальныя ўяўленні пра сутнасць грамадства i чалавека, аднак змест i кірунак яе мелі найважнейшае значэнне для будучыні нацыі. Прынцыпы адзінства ўсіх сіл i магчымасцей народа, аб'яднання ўсіх пластоў i груп у працэсе сацыяльнай i культурней творчасці давалі перспективы сапреўды шырокега i плённаге ежыццяўлення нецыянельнеедреджэнскіх тэндэнцый, будучеге резвіцця народа i яго культуры.

Светапогляд Д.М. меў пераважна маральнаэстэтычны характер, быў прасякнуты ўстаноўкей на пошукі гарманічных узаемасувязей у сферы сацыяльных адносін, е тексеме ў геліне культуры, мерелі, нецыянельнеге жыц­ця. Асновай, не якой мегчыма было дасягненне гэтаге герменічнеге едзінства, Д.М. лічыў узровень петрыярхельных едносін. Так выяўлялася арыентецыя на мінулае як крыніцу ідэалізевеных норм адносін пеміж людзьмі i імкненне де ідэальнай сучаснесці. Спробе рэстеўрацыі ідэалізевенеге мінулага абумоўлівале тэндэнцыю де резумення ім сутнесці быцця як трывеле ўстелявенеге, германічна завершанага.

Ве ўмовах Беларусі сярэдзіны 19 ст. пошукі Д.М. устойлівай, спакойнай гермоніі былі рэакцыяй не канкрэтнагістарычную сітуацыю, што склалася ў перыяд крызісу прыгонніцтва. Гуменістычныя рысы такога светапогляду не парушелі яго сузірельнеге херектеру. Аднек пагроза резбурэння звыклых едносін нереджеле элементы актыўнасці ў гэтей сузірельней пазіцыі.

Асеблівее знечэнне для пісьменніке небывеў прынцып герменічнага адзінстве ў сферы маралі, паколькі эстэтычная ацэнка ў яго творчасці неадлучная ад маральнай. Гэта характарызавала яго пазіцыю як асветніцкую, якой  была  ўласціва  ідэя  карыснасці

 

 

Мінскі Пішчалаўскі замак. 3 гравюры 1-й паловы 19 ст.

 


 

Вокладка кнігі В.Дуніна-Марцінкевіча Вечарніцы і Апантаны». Мінск. 1855.

 

мастацтва, падыход да яго як да сродку сцвярджэння пэўных маральных норм. 3 дапамогай мастацтва маральныя ўяўленні i ўзоры ўзвышаліся да ступені эстэтычнага ідэалу. Грамадскія адносіны Д.М. імкнуўся вытлумачыць праз прызму ідэалізаваных норм патрыярхальнай маралі, таму сацыяльныя адносіны ў яго набывалі аблічча адносін паміж бацькамі i дзецьмі ў вялікай зладжанай сям'і. Прынцып гарманічнага адзінства ў сферы сацыяльнага жыцця вёў да сцвярджэння ідэі класавага салідарызму. Д.М., безумоўна, усведамляў наяўнасць сацыяльных супярэчнасцей, прызнаваў, што сярод сялян «укаранёны з дзяцінства супраць... паноў погляд» (Тв. Мн., 1984. С. 258), абвострана адчуваў антыгуманнасць грамадскага становішча, калі адны працуюць, a другія толькі карыстаюцца вынікамі працы. Таму відавочнасці сацыяльнага антаганізму ён імкнуўся проціпаставіць культурнаасветную дзейнасць адукаваных паноў (арганізацыя нацыянальных школ, стварэнне літаратуры  на беларускай

мове), што, на яго думку, здольна ўраўнаважыць існуючую няроўнасць. «Наша нешчаслівае мінулае, — пісаў ён, — давяло вясковы люд да заняпаду... Яшчэ ёсць час, каб нашы грамадзяне спахапіліся і, утвараючы школкі, прытулкі i іншыя магчымыя ахвяры, імкнуліся гэтую малодшую брацію сваю, якая ўмее быць удзячнай, прытуліць да сэрца i для ўсеагульнага дабра з ёй моцна аб'яднацца» (Там жа. С. 482).

Асаблівае значэнне ў ажыццяўленні гэтай мэты ён надаваў літаратуры на беларускай мове, якая, звяртаючыся i да пана i да селяніна, паказвала прыцягальнасць стану грамадства, дзе захаваны формы простых i добразычлівых адносін паміж людзьмі роз­ных сацыяльных станаў.

Гаворачы пра вытокі сваей літаратурнай дзейнасці, Д.М. пісаў: «Жывучы сярод люду, які размаўляе пабеларуску, прасякнуты яго ладам думак, марачы аб долі гэтага братняга пле­мен!, анямеўшага ў маленстве ад невуцтва i цемнаты, вырашыў для заахвочвання яго да асветы ў духу яго звычаяў, паданняў i разумовых здольнасцей пісаць на яго ўласнай гаворцы» (Там жа. С. 481). Момант «заахвочвання да асветы» i маральнага ўдасканалення пісьменнік падкрэсліваў пастаянна. Абуджэнне народа да духоўнага жыцця ён разглядаў як крок унутранага развіцця, які зробіць рэальным маральныя ўяўленні пра гарманічныя   адносіны   паміж   людзьмі,

найперш паміж панам i селянінам. Паводле меркавання пісьменніка, дасягненне гэтай мэты ў болыпай ступені залежала ад паноў, ад таго, наколькі яны самі стануць носьбітамі лепшых духоўных якасцей i будуць садзейнічаць укараненню гэтых мараль­ных уяўленняў. У прадмове да «Літаратурных клопатаў» Д.М. намаляваў ідылічную сцэну, як арыстакратычная, добра выхаваная пані чытае ў святочны дзень кнігу сялянам. Пісьменнік падкрэсліваў навізну самога прынцыпу духоўнага ўзаемадачынення, кантактаў розных сацыяль­ных пластоў, дзякуючы чаму сяляне даведваюцца, што «паны апісваюць ix звычаі i ахвотна цікавяцца ix доляй» (Там жа. С. 258). Асветніцкі характер яго пазіцыі,  яе канкрэтная акрэсленасць выяўлены ў дадзеным выпадку асабліва выразна. Глеба духоўнасці ўяўлялася яму нейтральней i ўсеагульнай, пачаткам вырашэння жыццёвых супярэчнасцей i праблем.

Існаванне літаратуры на беларускай мове абгрунтоўвалася ім задачамі асветніцкімі i «маральнага выпраўлення», што адкрывала шлях да пераадолення сацыяльных цяжкасцей. Сту­пень яе ўздзеяння вызначала i важнасць ускладаемай на літаратуру ролі. Таму была пастаўлена праблема даступнасці літаратуры. На першы план Д.М. вылучаў фактар беларускай мовы, неабходнасць захоўваць яе адпаведнасць узроўню духоўнага развіцця чалавека працы (дух народных звычаяў, паданняў). Так пазначалася фальклорнаэтнаграфічная арыентацыя літаратуры на беларускай мове, зварот яе да каштоўнасцей народней культу­ры.

Пазіцыя Д.М. як выразніка працэсу станаўлення нацыянальнай самастойнасці беларускага народа не была дастаткова пэўнай. Дваістасць пазіцыі пісьменніка ў нацыянальным пытанні выразна выявілася ў яго двухмоўных творах, у якіх паны гавораць папольску, а сяляне — пабеларуску. 3 гэтага вынікае, што беларускую мову ён лічыў сялянскай, простанароднай. Та­му i Беларусь уяўлялася яму тэрытарыяльнаэтнаграфічнай, а не нацыя­нальнай цэласнасцю. У «Літаратурных клопатах» адна з частак названа «Падарожжа на Беларусь» — у тую ідэалізаваную краіну, дзе пануюць адносіны братэрства, любві, добразычлівасці. Там «старапольнае» i «беларускае» вы­ступал! як ідэнтычныя, аднепередкавыя абазначэнні. Нацыянальныя адносіны не ўсведамляліся ім як адносіны народаў, напр. беларускага i польскага. Беларусь, якой ён жадаў яе бачыць, паўставала краем, дзе старапольскабеларускае дваранства аб'яднана з беларускім сялянствам, утвараючы ідэальнае самабытнае адзінства. Такая сацыяльнанацыянальная ідэалізатарская тэндэнцыя была утапічнай.

Сапраўднае ж значэнне атрымала патрыятычная адданасць пісьменніка роднаму краю. Нацыянальная ідэя праяўлялася ў яго як ідэямара пра Бела­русь. Але i такое яе выяўленне сведчыла   пра   наяўнасць   тэндэнцый   да

 

 

'Дудар Беларускі* В.Дуніна-Марцінкевіча (тытульны ліст). 1857.

 

кансалідацыі, самавызначэння ўнутраных пачаткаў нацыянальнага жыцця беларускага народа.

Агульная ідэя сацыяльнай гармоніі была цесна звязана з поглядам Д.М. на лес культуры. Сцвярджэнне ім самабытнага характеру культуры Беларусі грунтавелеся ў першую чергу не рэельных рысех духоўнеге бегецця беларусаў, увесобленеге ве ўсім складзе светепогляду нероде, у яго педеннях, песнях, звычеях, побыце. Резем з тым пеняцце культурней семебытнасці неедлучне ад яго ідэелізетерскіх імкненняў. Тэндэнцыя клесевега селідарызму ебгрунтоўвелеся петрэбемі духоўнега i культурнага плане, якія мелі для пісьменніке першаступеннае знечэгіне. Таму вышэйшей мэтей яго імкненняў стеновіцце не проста «чысте» сацыяльнея тэндэнцыя еб'яднання. Ён меў на ўвазе едукаванае дверенстве— носьбіте высокіх духоўных якасцей, узорнаге ў мерельных адносінах — i далучанае де есветы ў выніку стверэння літаратуры на беларускей мове сялянстве, якое захавеле лепшыя здебыткі самабытней народнай культу­ры.

Праблема культурнай пэўнасці Беларусі вырашалася ім як сінтэз і адзінства дзвюх культур — дваранскай і народнай, першая нясе высокі ўзровень духоўнасці, другая вызначае самабытнасць. Такое адзінства дваранскай і народнай культур павінна было стварыць фундамент, абумовіць характар новай беларускай культуры, дзякуючы якой «мясцовы» патрыятызм перастане адыгрываць другарадную ролю і набудзе самастойнае абгрунтаванне. У гэтым Д.М. бачыў прызначэнне беларускіх пісьменнікаў. Менавіта гэта думка выказана ў «Літаратурных клопатах»: «Захаваць старыя звычкі просім вас, паэтаў, вы злучаеце веру продкаў з нашаю асветай» (Збор тв. Мн., 1958. С. 234). Ідэя культурнай самабытнасці мела выразную тэндэнцыю да кансалідацыі, проціпастаўлялася сляпой пераймальніцкай арыентацыі арыстакратычных вярхоў на культуру, мову і норавы Захаду.

Імкненне Д.М. да сцвярджэння гарманічнага пачатку найболып поўна выявілася ў яго мастацкаэстэтычных уяўленнях: ідэальнае (узорная норма), камічнае (з выхадам да сатыры) і адмоўнаэстэтычнае (пачварнае, карыкатура). Такая іерархія эстэтычных сфер — водгук эстэтыкі класіцызму з яе строгім размежаваннем высокіх і нізкіх сфер, для якой народнае жыццё было эстэтычна «зніжаным». Значэнне ж эстэтыкі Д.М. ў тым, што ён спрыяў падняццю «зніжанага» (народнае жыццё) да ўзроўню ідэальнага, хоць адбітак няроўнасці захоўваўся і ў яго с^стэме эстэтычных уяўленняў.

У цэлым ідэал Д.М. можа быць вызначаны як ідэал арганічнабыційнай гармоніі — сімвала прастаты, натуральнасці і чалавечнасці, — які проціпастаўляецца складанасці, маральнаму хаосу гарадскога жыцця і арыентаванасці арыстакратычных вярхоў на Захад. Гэта было проціпастаўленне старога новаму (вёскі — гораду), у аснове якога ляжалі маральныя крытэрыі. Прастата і чалавечнасць звязваліся з ідэалізаванымі патрыярхальнымі адносінамі, узаемная варожасць і маральнае бязладдзе — з новымі павевамі ў жыцці, якімі ахоплены ў першую чаргу горад. Крытыкуючы надыходзячы капіталізм, Д.М. здолеў   убачыць   антыгуманную   сут­насць меркантыльнага падыходу да жыцця. У гэтым шырокім сацыяльным працэсе ён найперш адчуваў пагрозу прастаце і натуральнасці жыцця, добразычлівасці ў людскіх адносінах. Вёска для пісьменніка была хавальнікам дарагіх яму маральных прынцыпаў (хоць гэта была хутчэй ідэалізаваная, чым рэальная вёска). Зварот да прыроды і вёскі, узбагачаны яго глыбокім патрыятычным матывам, сугучны пачуццю адзінства з родным краем, шлях далучэння да патрэб і інтарэсаў «сялянскага люду» — беларускага народа. 3 радасным хваляваннем ступае пісьменнік на гэты шлях: «I не дзіўна, што так біцца маё сэрца стала, і не дзіўна, што душу так радасць напаўняла, калі ўбачыў я, як кінуў позірк на дарогу, коней цуг і беларусафурмана старога» (Там жа. С. 226). Так народнае жыццё ўваходзіла ў сферу ідэальнага, станавілася паўнапраўным аб'ектам мастацкага адлюстравання.

Імкненне Д.М. да гарманічнага вырашэння грамадскіх супярэчнасцей і праблем пастуліравала раўнапраўе ў яго ідэйнамастацкай канцэпцыі рэчаіснасці і ў ідэальнай сферы двух бакоў — панства і сялянства, жыцця паноў і народнага жыцця. Ідэальныя вобразы паноў ілюстравалі тэзіс пісьменніка пра добрага пана — клапатлівага бацьку сваіх сялян. Сам пісьменнік адзначаў, што яны не былі рэальнымі вобразамі. Адначасова ўвядзенне народнага жыцця ў сферу ідэальнага мела наватарскае на той час значэнне, прынцыпова важнае для далейпіага развіцця беларускай літаратуры. У рэчышчы дыдактычнай накіраванасці Д.М. стварыў шэраг вобразаў сялян (Ананій у «Вечарніцах», Халімон Накліка ў «Купале»), хавальнікаў патрыярхальнай маралі (даследчыкі справядліва адзначалі аднатыпнасць і слабасць гэтых вобразаў). Сапраўдныя ж мастацкія дасягненні пісьменніка ляжалі паза межамі такой накіраванасці. Гэта смелы і рашучы чалавек, здольны пастаяць за свае правы Гапон, светлы і чысты вобраз Агаткі з «Купалы» і шэраг інш. вобразаў, у якіх адлюстраваны рэальныя рысы народных характараў.

Стваральная, аб'яднальная тэндэнцыя ў творчасці Д.М. — найбольш яр­кае выяўленне памкнёнасці пісьменніка да гарманічнага спалучэння мэты ўсіх яго намаганняў і крытэрый станоўчай эстэтычнай ацэнкі. Прынцыпы класавага яднання і сямейнага адзінства выступалі ў яго як асноўныя тыпы духоўнага і маральнага саюзу — перадумовы ўпарадкаванага жыцця, арганізаванай, гарманічна завершанай рэчаіснасці. Праз прызму гарманічнамаральнага пагаднення пісьменнік паслядоўна праводзіў сяброўства, любоў, сям'ю, класавы мір.

Маральны характар ідэалу, што сцвярджаў Д.М., выразна высвечваўся тымі патрабаваннямі, якім, на яго думку, павінен адпавядаць сапраўдны чалавек («Залёты»). Сапраўдным чалавекам, высока маральным выступае ў яго адукаваны, гуманны памешчык, які не спяшаецца безразважна пераймаць чужыя норавы і павевы і накіроўвае свае намаганні на дабрабыт роднага краю. Селянін пры гэтым застаецца аб'ектам яго гуманізатарскай і асветніцкай дзейнасці. Пісьменнік рабіў выразны акцэнт на «добрай славе ў людзей», падкрэсліваючы матывы служэння люду, адзначаў, што перш за ўсё трэба бачыць духоўнамаральныя якасці («сэрца»), адукаванасць і «славу ў людзей», а не звяртаць увагу на багаццё чалавека. Маральнаэстэтычны дуалізм Д.М. звязаны з фальклорным прынцыпам «дабро — зло», з выразнай насычанасцю дзвюх асноўных фарбаўтонаў пры абмалёўцы вобразаў — светлых і цёмных. Добрае ў яго — аб'яднальнае, гарманічнае, г.зн. прыгожае; злое — разбуральнае, дысгарманічнае, а таму адмоўнае, цёмнае, хаатычнае, пачварнае. Сфера адмоўнаэстэтычнага займала ў яго эстэтыцы намнога меншае месца, чым ідэальнае. Адмоўнаэстэтычныя фарбы выкарыстоўваліся пераважна з павучальнай мэтай, каб паказаць, што трэба рашуча адхіляць. Разбуральная тэндэнцыя ў яго творах таксама заўсёды была падначалена гарманічнаму пачатку. Прыклад унутранай маральнай спустошанасці дадзены пісьменнікам у вобразе Сабковіча («Залёты»), для якога грошы сталі адзінай мэтай усіх жыццёвых намаганняў.

Камічнае ў эстэтыцы Д.М. з'яўлялася прамежкавай сферай паміж ідэальным  і   адмоўнаэстэтычным,   што рабіла немагчымым іх непасрэднае сутыкненне. Гэта сфера была рухомай, гнуткай, здольнай судакранацца са станоўчаэстэтычным і з разбуральным. У цэлым камічнае ў Д.М. — гэта зніжанае ў параўнанні з ідэальным, і таму з'яўлялася    простанародным.    Аднак

камічнае паступова ператваралася ў форму асваення жыцця народа, спрыяла дыферэнцыяцыі адносна самастойных тыпаў эстэтычнай ацэнкі — сатыры, іроніі, сарказму. Пасля «Ідыліі» («Сялянкі») пачаў пісьменнік узвышаць і ідэалізаваць народнае жыццё, што выходзіла за межы камічнага. На пэўным этапе творчасці Д.М. (у 1856—57) аформілася тэндэнцыя ставіць прадстаўніка народа ў цэнтры твора, што спрыяла пашырэнню сферы і магчымасцей камічнага. Такія тэндэнцыі яскрава выявіліся ў «Пінскай шляхце», дзе няма эстэтычнай іерархічнай двухпластовасці, як у іншых вадэвіляхфарсах і п'есах Д.М. На першы план вылучаецца смех, які набывае сілу сатырычнага выкрыцця і накіраваны супраць прадстаўнікоў царскай бюракратычнай сістэмы.

Роля Д.М. ў развіцці беларускай нацыянальнай культуры вельмі значная. Ён быў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры; яго творчасць стала важным этапам яе фарміравання ў вельмі неспрыяльных умовах. Народнае жыццё і прадстаўнік працоўнага народа сталі аб'ектам пільнай увагі пісьменніка, што на той час было крокам немалой грамадзянскай мужнасці. Ён настойліва шукаў гарманічныя высновы чалавечага быцця. Можна не пагаджацца з уяўленнямі Д.М. пра справядлівае ўладкаванне грамадства, аднак трэба аддаць належнае яго настойлівым пошукам дасканаласці і гармоніі, яго імкненню садзейнічаць дабрабыту роднага краю і свайго народа.

 

Тв.: Збор твораў. Мн., 1958; Творы. Мн., 1984. ,

Літ.: К у п а л а Я. «Залёты», аперэтка Вінцука ДунінаМарцінкевіча // 36. тв. Мн., 1976. Т. 7;Богдановнч М. Белорусское возрожденне // 36. тв. Мн., 1968. Т. 2; Г а р э ц к і М. Гісторыя беларускай літаратуры. 3 выд. М.; Л., 1924; Майхр о в і ч С. В.І.ДунінМарцінкевіч. Мн., 1955; Барысенка В.В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мн., 1957; С е ­м я н о в i ч А.А. Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд). Мн., 1961; Нав у и е н к а I. Вінцэнт ДунінМарцінкевіч. Мн., 1992; Пачынальнікі. Мн., 1977; Лойк а А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989; Очерки истории философской и со­циологической мысли "Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; К i с я л ё ў Г. Спасцігаючы ДунінаМарцінкевіча. Мн., 1988; Янушк е в i ч Я. Беларуси Дудар: Прабл. сла­вян, традыцый i ўплываў у творчасці В.ДунінаМарцінкевіча. Мн., 1991.

А.С.Майхровіч.