Кастусь Каліноўскі

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 495 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Кастусь Каліноўскі

 

Рэвалюцыянер дэмакрат, мысліцель, публіцыст i паэт, кіраўнік паўстання 1863—64 на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся ў в. Мастаўляны Гродзенскага пав. (цяпер Беластоцкае ваяв.). 3 незаможнага шляхецкага роду. Продкі К. на працягу амаль ста гадоў валодалі маёнткам Калінава ў Бранскай зямлі на сумежжы Расійскай імперыі i Рэчы Паспалітай, але ў 2й палове 18 ст. ма­ёнтак быў прададзены i Каліноўскія сталі беззямельнай шляхтай. Маці, Вераніка Рыбінская, памерла маладой, калі Кастусю было 5 гадоў. Бацька, Сямён Сцяпанавіч, быў разумным i энергічным чалавекам. У в. Мастаўляны на зямлі памешчыка Радавіцкага ў 1835 ён заснаваў невялікую ткацкую фабрыку (па сутнасці майстэрню), дзе вырабляліся сурвэткі, абрусы i інш. льняныя вырабы, дамогся добрай якасці i канкурэнтаздольнасці прадукцыі. Потым разам з дру­гой жонкай, Ізабелай Лазарэвіч, набыў невялікі фальварак Якушоўка паблізу мяст. Свіслач у Ваўкавыскім пав. Туды ў 1849 перабралася сям'я, а таксама была пераведзена фабрыка. У 1855 бацька дамогся зацвярджэння сенатам Каліноўскіх у дваранскіх правах. Але матэрыяльнае становішча сям'і, у якой ад двух шлюбаў было 18 дзяцей, паранейшаму заставалася цяжкім. У 1847 К. паступіў у 1ы клас Свіслацкай гімназіі, вядомай не толькі педагагічнымі дасягненнямі, але i багатымі традыцыямі ўдзелу навучэнцаў у вызваленчай барацьбе. Вялікі ўплыў на К. зрабіў яго старэйшы брат Віктар. Пасля   сканчэння   вучылішча    (каля

 

 

Помнік К.Каліноўскаму ў г.п. Свіслач.

 

1852) К. тры гады жыў у Якушоўцы, дапамагаючы бацьку па гаспадарцы i займаючыся   самаадукацыяй.   Віктар, стаўшы студэнтам Маскоўскага універсітэта, клікаў яго да сябе. Да таго ж у краіне   пачалося   грамадскае   ажыўленне, звязанае з паражэннем царызму ў Крымскай вайне i смерцю Мікалая I. У такі час цяжка было ўседзець на вёсцы.   У   канцы   1855,   напярэдадні свайго паўналецця, К. паехаў у Маскву да брата з намерам паступіць ва універсітэт. Але неўзабаве ў братоў змяніліся планы, i летам 1856 яны перабраліся ў Пецярбург. К. паспяхова здаў уступныя  экзамены  ва універсітэт  i стаў студэнтам 1га курса юрыдычнага факультэта па разрадзе камеральных навук,   які  рыхтаваў да  гаспадарчай або адміністрацыйнай кар'еры i даваў добрую агульную  адукацыю.  Апрача юрыдычных навук К. вывучаў рускую i   ўсеагульную   гісторыю,   палітэканомію, статыстыку, логіку, псіхалогію, заалогію, батаніку, сельскую гаспадарку, тэхналогію, архітэктуру, рускую i французскую мовы. Студэнцкія гады мелі вырашальнае значэнне для станаўлення рэвалюцыйнага светапогляду К. Ён захапляўся публікацыямі ў «Со­временнике» i «Колоколе», творамі рэвалюцыянераўдэмакратаў, а магчыма, i асабіста быў знаёмы з правадырамі рускай     рэвалюцыйнай     дэмакратыі М.Чарнышэўскім,   М.Дабралюбавым  i Т.Шаўчэнкам, які таксама жыў тады ў Пецярбургу. У тыя бурныя часы ў студэнцкім жыцці К. неаднаразова выбіраўся бібліятэкарамкіраўніком арганізацыі студэнтаў «Огул» — выхадцаў з Польшчы, Беларусі, Літвы i Украіны, узначальваў у «Огуле» най

больш радыкальнае крыло. 3 утварэннем каля 1858 у Пецярбургу ваеннарэвалюцыйнай арганізацыі Серакоўскага—Дамброўскага браты Каліноўскія сталі яе актыўнымі дзеячамі. Жылі яны ў Пецярбургу на заробкі Віктара, які перапісваў гістарычныя дакументы, i невялікую стыпендыю, прызначаную К. ў 1858. Каб здабыць дадатковыя сродкі, К. займаўся" рэпетытарствам, а нярэдка быў вымушаны звяртацца за дапамогай у рэктарат. Вядома таксама, што ён цяжка хварэў, асабліва ў кастрычніку 1859. Тым не менш ён выдатна вучыўся i летам 1860 паспяхова скончыў універсітэцкі курс, а пасля падачы дысертацыі ў студзені 1861 зацверджаны папячыцелем Пецярбургскай навучальнай акругі ў ступені кандыдата правоў. Атрымаўшы ў лютым 1861 дыплом, ён праз 2 тыдні быў ужо ў Вільні, дзе зрабіў безвыніковую спробу ўладкавацца на службу ва ўпраўленне мясцовага генералгубернатарства. Вяртанне К. на радзіму супала з моцным уздымам вызваленчага руху на Беларусі i ў Літве, выкліканага абвяшчэннем сялянскай рэформы i абвастрэннем палітычнай сітуацыі ў Расіі i Польшчы. К. стаў ад­ным з правадыроў гэтага руху, лідэрам яго дэмакратычнай плыні («чырвоных»). На працягу 1861 ён стварыў на Гродзеншчыне з разначыннай інтэлігенцыі нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю, звязаную з такімі ж арганізацыямі ў Вільні. К. i яго прыхільнікі вялі па вёсках i мястэчках агітацыю сярод сялян, заклікалі ix на барацьбу з памешчыкамі i самаўладствам. Разам ca сваім сябрам В.Урублеўскім, беларускім паэтам Ф.Ражанскім i інш. паплечнікамі па гродзенскай арганізацыі летам 1862 ён распачаў выданне першай у гісторыі Беларусі нелегальней рэвалюцыйнадэмакратычнай газеты «Мужыцкая праўда». На працягу 1862—63 удалося выдаць 7 нумароў, аўтарам i рэдактарам большасці з якіх быў К. «Мужыцкая праўда» ўпершыню на беларускай мове несла рэвалюцыйнадэмакратычныя ідэі ў асяроддзе сялянства, рыхтавала яго да паўстання. К. асабіста ўдзельнічаў у распаўсюджванні газеты, дзёрзка раскідваючы яе на дарогах Слонімшчыны. Пасля таго як мясцовыя ўлады аддалі загад пра яго арышт, ён цалкам перайшоў на нелегальнае становішча, хавеючыся пед рознымі прозвішчемі (Мекерэвіч, Хемовіч, або Хамуціус, Чарноцкі i інш.). Адначасова з напружанай дзейнасцю на Гродзенш­чыне К. падтрымліваў цесныя сувязі з

 

 

Будынак Свіслацкага павятовага вучылішча, дзе вучыўся К.КаліноЎскі. 3 малюнка 19 ст.

 

 

сябраміаднадумцамі далека за яе межамі. Удзельнічаў у рабоце віленскага цэнтра па падрыхтоўцы паўстання ў Літве i на Беларусі — «Камітэта ру­ху», перайменаванага неўзабаве ў Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), вёў там барацьбу за рэвалюцыйнадэмакратычную праграму

паўстання. 3 восені 1862 К. — старшыня ЛПК, што сведчыла пра ўзмацненне ўплыву рэвалюцыйных дэмакратаў на вызваленчы рух у беларускалітоўскіх землях. Вядомы прынцыповыя спрэчкі К. i ўсяго ЛПК з рэвалюцыйнымі дзеячамі Варшавы за прызнанне суверэннасці Літвы i Беларусі. Вялікія надзеі К. ўскладаў на супрацоўніцтва з рускімі рэвалюцыянерамі. У канцы 1862 для ўмацавання кантактаў ён прыязджаў у Пецярбург.

Пасля выбуху паўстання ў Полынчы (студзень 1863) ЛПК заклікаў народы беларускалітоўскага краю да актыўных дзеянняў i абвясціў сябе Часо­вым рэвалюцыйным урадам Літвы i Беларусі. Выпушчаная К. «Паўстанцкая інструкцыя» патрабавала суровых захадаў супраць памешчыкаў — прыгнятальнікаў народа. Аднак прадстаўнікам ліберальнай плыні ў вызваленчым ру­ху («белым») удалося зрабіць пераварот і, адхіліўшы К. i яго паплечнікаў ад кіраўніцтва паўстаннем, захапіць уладу  ў  паўстанцкай  арганізацыі.   3 вясны 1863 К. — рэвалюцыйны камісар на Гродзеншчыне, працаваў у Беластоку i Гродне, шмат зрабіў, каб зламаць сабатаж памешчыкаў i ўцягнуць у паўстанне народныя масы. У тым жа годзе разам з паўстанцкім цывільным начальнікам Гродзенскага ваяв. Э.Заблоцкім ён аб'ехаў Слонімскі i Ваўкавыскі пав., апошні раз пабываў у в. Якушоўка, інспектаваў злучаныя сілы паўстанцаў пад Мілавідамі ў Слонімскім пав. (напярэдадні вядомай бітвы) i Брэсцкі атрад за Бугам у Падляшшы. Хутка ў паўстанцкай арганізацыі адбыўся новы пераварот, «чырвоныя» зноў узялі ўладу ў свае рукі, i К. ўзначаліў віленскі паўстанцкі цэнтр. Адной з яго важнейшых канспіратыўных кватэр у Вільні была кватэра Ямантаў на Ратушнай плошчы. Былы студэнт І.Ямант вёў важную перапіску паўстанцаў, а яго сястра Марыля была блізкім сябрам К. За кіраўніком паўстання ўлады арганізавалі сапраўднае паляванне. Але ён працягваў мужную барацьбу, мяняючы аблічча, імёны, адрасы. Паступова кола рэвалюцыянераў звужалася. Былі схоплены i публічна пакараны смерцю найбліжэйшыя яго паплечнікі І.Здановіч i Ц.Далеўскі. Для ўмацавання мясцовай арганізацыі ў Мінск паехаў І.Ямант. У кастрычніку 1863 К. пад імем І.Вітажэнца пасяліўся ў т.зв. Свя

 

 

 

 

таянскіх мурах (комплекс будынкаў былога Віленскага універсітэта), насупраць генералгубернатарскага палаца, дзе жыў душыцель паўстання Мураўёўвешальнік. Псеўданім i адрас кіраўніка паўстання выдаў жандарам на допытах у Мінску ўдзельнік паўстанцкай арганізацыі В.Парфіяновіч. У студзені 1864 К. быў арыштаваны ў Святаянскіх мурах i зняволены ў т. зв. Дамініканскі будынак (былы Дамініканскі манастыр). Чалавек вялікай сілы духу, пачуцця ўласнай годнасці i мэтанакіраванасці, К. паводзіў сябе ў час следства i суда вельмі мужна, у турме напісаў i здолеў перадаць на во­лю «Пісьмы зпад шыбеніцы» — сваё ідэйнапалітычнае завяшчанне, яскравы мастацкапубліцыстычны твор, дакумент рэвалюцыйнадэмакратычнай ідэалогіі. Асуджаны царскім ваеннапалявым судом, паводле канфірмацыі Мураўёва ён быў публічна павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі. Цела рэвалюцыянера паводле тагачасных правіл закапалі на месцы пакарання. Пазней яго прах тайна перанеслі на тэрыторыю Віленскай цытадэлі. Лічыцца, што рэшткі К., як i іншых змагароў 1863, пакараных смерцю ў Вільні, пахаваны на вяршыні гары Гедзіміна, якая знаходзілася ў той час на тэрыторыі цытадэлі.

К. вядомы не толькі як рэвалюцыянерінтэрнацыяналіст, палымяны прыхільнік ідэі рэвалюцыйнага саюзу ўсіх народаў у барацьбе з самадзяржаўем, але i як выдатны знаўца беларускай народнай мовы. Шырока i з вялікім майстэрствам ён карыстаўся ёю ў сваёй публіцыстыцы, садзейнічаў яе літаратурнаму развіццю. Пісаў таксама i вершы. Як родапачынальнік белару­скай рэвалюцыйнай дэмакратыі К. зрабіў вялікі ўплыў на ўсю наступную беларускую літаратуру i культуру, садзейнічаў паглыбленню ў літаратуры i мастацтве прынцыпаў рэалізму i народнасці, замацаванню высокіх ідэалаў барацьбы за свабоду. Ідэйныя прынцыпы К. развівалі пасля ў сваёй творчасці Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас, Цётка i інш.

Друкаваная i рукапісная спадчына К. па аб'ёме невялікая (7 нумароў газеты «Мужыцкая праўда», шэраг рэвалюцыйных інструкцый, заклікаў, загадаў, а таксама некалькі лістоў, у т.л. i вя

 

 

Мемарыяльная дошка на будынку дамініканскага манастыра ў Вільні,

дзе ўтрымліваўся арыштаваны К.Каліноўскі.

 

 

домыя «Пісьмы зпад шыбеніцы»), тым не менш яна ўтрымлівае ў сабе шэраг глыбокіх ідэй i тэарэтычных палажэнняў. Перш за ўсё ў ёй вострая крытыка феадальнапрыгонніцкіх адносін у Расіі сярэдзіны 19 ст. Развіваючы традыцыі рускіх рэвалюцыянераўдэмакратаў, К. глыбока раскрыў сутнасць прыгонніцкай эксплуатацыі ва ўсіх яе формах, паказаў паразітызм памешчыкаў, выключна цяжкае становішча прыгонных сялян Беларусі. У публіцыстыцы К. адлюстравана цяжкае становішча казённых (дзяржаўных) сялян, якіх бязлітасна эксплуатавалі i прадстаўнікі царскай адміністрацыі, i арандатары маёнткаў. К. рэзка крытыкаваў варожую народу дзяржаўную машыну абсалютызму, дзе велізарны бюракратычны апарат кіраўніцтва непадсправаздачны i бескантрольны, у ім працвітае шырокая сістэма ліхвярства i хабарніцтва. Ён трапна параўноўваў царскіх чыно^ікаў з саранчой, што знішчае на сваім шляху ўсю расліннасць, ператварае аазісы ў пустыню. К.

выкрываў суд царскай Расіі, які быў толькі прыдаткам царскай адміністрацыі i цалкам залежаў ад яе; параўноўваў царскія суды з воўчай зграяй, дзе не разбіраюцца па сутнасці, а рвуць на часткі, як могуць. К. паказваў, што на варце інтарэсаў пануючых класаў знаходзіцца армія, якая дапамагае эксплуататарам прыгнятаць народ. Ён настойліва рассейваў царысцкія ілюзіі сялян, пераканаўча даказваў, што ўсе беды народа зыходзяць менавіта ад самога цара. К. належаў да тых мысліцеляў, якія выступалі таксама з крытыкай капіталізму. У капіталізме ён бачыў толькі новую сістэму эксплуатацыі чалавека чалавекам. К. быў перакананым праціўнікам эксплуататарскага ладу, прыхільнікам карэннай перабудовы грамадства на новых, справядлівых пачатках. Гэта крытыка садзейнічала класаваму асветніцтву беларускіх сялян, выхоўвала ў ix нянавісць да памешчыкаў i самадзяржаўя, рыхтавала ix да барацьбы за перамогу новых сацыяльных прынцыпаў. К. марыў раздаць усю зямлю сялянам, бо яна «ад дзядоўпрадзедаў» з'яўляецца ix уласнасцю. Ён быў шчырым i гарачым прыхільнікам ідэалаў сялянскага абшчыннага сацыялізму, выдатнымі прадстаўнікамі якога былі рускія рэвалюцыянерыдэмакраты. К. выступаў за рашучую адмену ў будучым грамадстве ўсіх класавых, нацыянальных i рэлігійных прывілеяў i абмежаванняў з тым, каб зрабіць галоўным крытэрыем каштоўнасці чалавечай асобы працу, ацэньваць чалавека па яго рэальных справах i заслугах. Гэтай мерай беларускі сацыялістутапіст марыў выкараніць з грамадства марнатраўства i паразітызм прывілеяваных класаў i найперш шляхты. Як i іншыя сацыялістыутапісты, К. лічыў, што новае грамадства павінна быць грамадствам працоўных. Арганічнай часткай сацыяльнай утопіі К. з'яўляюцца яго ідэі аб выхаванні. Ён даў глыбокую, палітычна завостраную крытыку педагогікі, якая склалася ў сучасным яму грамадстве, i падкрэсліваў, што існуючы сацыяльны лад не можа забяспечыць дзецям правільнага выхавання i адукацыі. Болын таго, ён бачыў, што ў тагачасным грамадстве пануючыя класы закрываюць доступ працоўным i ix дзецям да навукі i культуры, не клапоцяцца аб адукацыі i выхаванні сялянскіх дзяцей. К. рашуча выступаў супраць рэакцыйных забабонаў, паводле якіх быццам бы толькі выбраныя здольныя вучыцца i займацца навукай. Галоўнай умовай пашырэння асветы ён лічыў карэнную змену існуючых сацыяльнапалітычных адносін. Пакуль народ не будзе свабодны, не будзе ні сцравядлівасці, ні багацця,   ні   навукі.   К.   выказваўся   за ўсеагульную адукацыю i выхаванне, якімі будзе займацца непасрэдна дзяржава, за тое, каб школа фарміравала ў дзяцей высокія грамадскія якасці i гуманістычныя ідэалы. Ён лічыў за неабходнае развіваць асвету i навуку на роднай беларускай мове. Вялікую ро­лю ў жыцці грамадства адводзіў жанчыне i вырашэнне жаночага пытання бачыў у карэнным пераўтварэнні гра­мадства.Значнае месца ў будучым грамадстве К. адводзіў дэмакратычным формам праўлення. Разумеючы прызначэнне дзяржавы ў тагачасным прыгонніцкім грамадстве, ён звязваў вызваленне сялянства i ўсіх працоўных з пераходам дзяржаўнай улады ў рукі народа. Найлепшай формай дзяржаўнай будовы лічыў дэмакратычную рэспубліку. Ажыццяўленне ўсіх сваіх сацыяльных праектаў i планаў К. як прыхільнік рэвалюцыйнадэмакратычных ідэй Чарнышэўскага i Герцэна звязваў з сялянскай рэвалюцыяй. Ён быў перакананы, што толькі народная рэвалюцыя можа прынесці сялянам жаданую зямлю i свабоду, падкрэсліваў, што свабоду можна заваяваць толькі шляхам узброенай барацьбы. К. ў поўнай меры асэнсоўваў увесь цяжар гэтай нялёгкай за­дачи, што стаяла перад народам, але лічыў яе цалкам дасягальнай, бязмежна верыў у сілы народа. Бачачы галоўную рэвалюцыйную сілу ў сялянстве, К. разам з тым лічыў магчымым удзел у народнай рэвалюцыі сумесна з сялянамі гараджан i студэнцтва, імкнуўся да саюзу з імі, падкрэсліваў, што ў ix з сялянамі агульныя інтарэсы. Паколькі паўстанне 1863 на Беларусі i ў Літве насіла нацыянальнавызваленчы характер, К. не выключаў магчы

 

 

Месца пакарання смерцю К.Каліноўскага ў Вільні.

 

 

 

К.Каліноўскі. "Мужыцкая праўда'. №1 (фрагмен­ты).

 

масці ўдзелу ў ім асобных памешчыкаў, але на такой ідэйнай платформе,

якая б не супярэчыла інтарэсам сялян. К. быў перакананы, што сапраўднай свабоды i народнага шчасця можна дасягнуць толькі поплеч з народам Расіі, змагаючыся супраць агульных прыгня

тальнікаў. Наспелае паўстанне на Беларусі i ў Літве ён разглядаў як частку

агульнарасійскай   сялянскай   рэвалюцыі, якую рыхтавалі рускія рэвалюцыянерыдэмакраты.

 

Тв.: К.КалиновскиЙ: Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988.

Літ.: Белы А.Вобраз змагара.:(Да 150годзя з дня наражеэння К.Калііноўскага).Мн.1983.Кісялёў Г. Паплечнік Каліноўскага.Мн.:1976.Смірноў А.Кастусь Каліноўскі ў паўстанні 1863 г.Мн.:1959.Шалькевич В.К.Каліновский:Страницы биографии.Мн.1988