Адам Міцкевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 46 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

54.2%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.5%UNITED STATES UNITED STATES
8.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Адам Міцкевіч

 

 

 

Польскі паэт беларускага паходжання. Нарадзіўся на хутары Завоссе на Навагрудчыне ў сям'і збяднелага шляхціца, адваката Мікалая Міцкевіча. Міцкевічы былі паланізаванымі бела­русамі, паэт называў сябе «ліцвінам», хоць творы пісаў на польскай мове. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. У 1815 паступіў на фізікаматэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Зразумеўшы, што дакладныя навукі не яго прызванне, праз год перавёўся на гісторыкафілалагічны факультэт. Якраз у гэты час у Рэчы Паспалітай пачаўся новы ўздым нацыянальнавызваленчага руху. Не засталіся ў баку ад падзей i студэнты Віленскага універсітэта. Тут узнікла тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (сяброў навукі), адным з кіраўнікоў якога стаў М. Мэтай філаматаў была культурная праца ў масах, выхаванне патрыятызму ў асяроддзі польскай, беларускай i літоўскай моладзі. Першыя яго паэтычныя творы напісаны пад уплывам філамацкіх ідэй. У паэме «Мешка, князь Навагрудскі» (1822), апавяданні «Жывіла», шэрагу вершаў упершыню з'яўляецца прывабны вобраз рамантычнага героябарацьбіта за свабоду i шчасце народаў Літвы i Беларусь Азнаёміўшыся з творамі i дзейнасцю вольналюбівага студэнта, прафесура універсітэта палічыла ix «крамоль­ным!». М. прапанавалі сціплую пасаду настаўніка Ковенскай павятовай шко­лы. Але i на новым месцы М. працягваў кіраваць дзейнасцю філаматаў, якія ў 1821 ператварыліся ў таварыст­ва філарэтаў. Па яго ініцыятыве створаны шэраг масавых арганізацый мо­ладзі, у якіх меркавалася рыхтаваць новыя кадры для філарэтаў. Для некаторых такіх арганізацый, напр., «Саюза сяброў» i «Прамяністых», М. напісаў статуты. На выхаванне маладых патрыётаў была скіравана i яго паэтычная творчасць. У сваёй «Песні» ён заклікаў:

Пра сваю присягу помні Кожны дзень i штохвілінна. Шчырасць, веды i айчьша. Пойдзем хоць цяжкой дарогай, Калі з братам брат заўсёды; Будзе табе дапамога Там, дзе мужнасць, праца, згода!

A ў «Песні філарэтаў» заяўляў: «Спявайма толькі тое, // Што родны склаў народ». Найбольш адкрыты i бунтарны твор гэтага перыяду — «Ода да маладосці» (1820), з якой пазней ішлі ў бой гераічныя паўстанцы 1830, клікала да адкрытага выступления супраць прыгнятальнікаў нацыянальнай годнасці народа:

У шчасці для ўсіх —

нашы мэты святыя, Розумам дужыя, у цвеце i сіле, Разам, сябры маладыя... I той шчаслівы, хто ў бойцы загінуў, Лёгшы ў брацкай магіле, Славу ўздымае краіны. Разам, сябры маладыя!

 

Адначасова з вершаміманіфестамі М. стварыў цыкл рамантычных балад, што ў 1822 увайшлі ў 1ы том яго тво

 

 

Школа ў Навагрудку, дзе ў 1807—1815 гг. вучыўся А.Міцкевіч.

 

 

 

раў. У ліку гэтых балад i сусветна вядомыя «Люблю я!», «Рамантычнасць», «Свіцязь», «Рыбка», сюжэты якіх былі падказаны беларускімі народнымі па­даниям! i песнямі, пачутымі ў дзяцінстве на Навагрудчыне.

 

 

Коўна.З малюнка 19ст.

 

У перыяд настаўніцтва ў Коўне М. пакахаў прыгажуню М.Верашчаку, з яхой пазнаёміўся ў 1818 у час летніх вахацый, калі гасцяваў у маёнтку яе бацькі непадалёк ад Навагрудка. Марыля шчыра адгукнулася на каханне маладога паэта, але ў 1821 вымушана была выйсці замуж за графа Путкамера. Самыя пяшчотныя лірычныя вер­шы М. прысвяціў свайму першаму каханню. У гэты час памерла горача любімая маці паэта. Перажыванні паларвалі яго здароўе, i ў 1822 ён вымушаны быў узяць на год адпачынак па гваробе. Жыў у Вільні. Тут ён стварыў главутую паэму «Гражына» (1823), у якой ажывае старажытная гісторыя ЛітвыБеларусі. Лірызм i патрыятызм увасоблены ў прывабным вобразе назагрудскай княгіні Гражыны, якая пеэатварыўшыся ў воіна, не ведае літагці, калі яе зямлі пагражае небяспека. У Вільні М. распачаў сваю шматгадовую працу над самым філасофскім творам «Дзяды». Пасля публікацыі «Гражыны» i першых частак «Дзядоў» 1823) варшаўскія крытыкі, незадаволеныя «беларускасцю» яго прац, пачалі злосныя нападкі на М. А на радзіме ўсе былі глыбока ўражаны, з'явілася шмат прыхільнікаў таленту паэта.

У час працы на радзіме М. падаў хадайніцтва пра дадатковы адпачынак i паездку за мяжу. Адпачынак яму далі, а замежную вандроўку не дазволілі. Калі ён у кастрычніку 1823 паехаў у Вільню, яго арыштавала следчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух «польскай моладзі ў Літве». У час следства філарэты зрабілі ўсё магчымае, каб адвесці ад М. абвінавачанні, але ён усё ж быў высланы ў цэНтральныя раёны Расіі. 8.11.1824 М. прыбыў у Пецярбург за прызначэннем. У чаканні прысуду М. сышоўся з дзекабрыстамі i атрымаў нават даручэнне зблізіць рускіх патрыётаў з патрыётамі Польшчы, Беларусі i Літвы. Ён актыўна ўдзельнічаў у так званых «рускапольскіх перагаворах» паміж дзекабрысцкім «Паўднёвым» i «Польскім патрыятычным» таварыствамі. Вырашэнне з прызначэннем мес­ца ссылкі зацягнулася, i М. паехаў у Крым, там напісаў паэтычны цыкл «Крымскіх санетаў» i шэраг вершаў. У вершы «Марак» М. зноў выклаў свае погляды на жыццё:

Навошта спагады словы Плыўцу, што страціў

усе спадзяванні? Яму лепш бура, яму лепш мукі, Лепш яму грозны ўдар нечаканы,

 

 

Дом у Вільні, у якім жыў А. Міцкевіч.

 


 

 

«Санетьі' А.Міцкевіча. Першае выданне 1827. Тытуль­ны ліст.

Паэма А.МіцкевІча 'Конрад Валенрод'. перакладзеная на рускую мову. Тытульны ліст.

 

 

Чым недзе ў цішы заламваць рукі, Глядзець у даль

ды падлічваць раны...

Нарэшце маскоўскі ваенны генералгубернатар залічыў М. ў сваю канцылярыю. У Маскве М. даведаўся пра паўстанне на Сенацкай плошчы i жорсткую расправу над дзекабрыстамі. Але расіяне сваёй падтрымкай не далі яму аплакваць лёс сяброўпаўстанцаў у адзіноце. Вясной 1826 рэдактар «Мос­ковского телеграфа» Н.Палявы ўвёў М. ў маскоўскае літаратурнае асяроддзе i ён стаў частым госцем славутага сало­на княгініпаэтэсы З.Валконскай, зблізіўся там з Баратынскім, Венявіцінавым, Вяземскім, Пагодзіным, пазнаёміўся з А.С.Пушкіным. Так пачалося ix доўгае сяброўства. У гэты час Пушкін працаваў над «Барысам Гадуновым» i парады М. яго вельмі цікавілі. Пушкін ухваліў «Крымскія санеты», да яго далучыліся Бялінскі i Вяземскі. Пераклады твораў М. на рус­кую мову паявіліся  ў  «Московском

телеграфе» i мелі вялікі поспех у расійскай публікі. Каб болын зблізіць дзве суседнія культуры, М. меў намер пачаць выданне часопіса або газеты на польскай мове, але ўлады адмовілі яму. У гэты час пісьменнік перажыў яшчэ адну драму. У салоне Валконскай ён пазнаёміўся з К.Яніш (пазней вядомая паэтэса Паўлава) i вырашыў ажаніцца з ёй, але яе бацькі адмовілі яму.

Сур'ёзнай працай гэтага часу была паэма «Конрад Валенрод», якую ён пачау пісаць у Маскве, a скончыў у Пецярбургу. Яго балады «Ваявода» i «Будрыс i яго сыны» («Тры Будрысы») Пушкін пераклаў на рускую мову. У лютым 1829 дзякуючы хадайніцтву В.Жукоўскага, князя Галіцына i Вал­конскай М. атрымаў дазвол выехаць за мяжу. Больш як 4 месяцы М. вандраваў па Еўропе, пабываў у многіх гарадах Германіі, Чэхіі, Швейцарыі. У час падарожжа ён пазнаёміўся з Гётэ. 18.11.1829 прыбыў у Рым, куды запрасіла яго на сваю вілу Валконская. Тут ён пасябраваў з мастаком К.Бруловым, дацкім скульптарам Торвальдсенам, амерыканскім пісьменнікам Ф.Купе­рам. Адсюль ён сачыў за развіццём рэвалюцыйных падзей у Францыі i за ходам паўстання ў Варшаве. Пазней, ужо ў Дрэздэне, ён напісаў вершы пра паўстанцаў «Рэдут Ардона» i «Смерць палкоўніка» (прысвечаны гераіні паўстання Эміліі Плятар). У гэты час М. распачаў працу над галоўным сваім творам — паэмай «Пан Тадэвуш», якую нашчадкі назвалі «энцыклапедыяй жыцця ліцвінаў».

У 1834 М. ажаніўся з Цэлінай, дач­кой польскай піяністкі i кампазітара М. Шыманоўскай Валоўскай, распачаў працу над «Гісторыяй Полыпчы», фан­тастичным творам «Гісторыя будучага», драмамі «Барскія канфедэраты» i «Якуб Асінскі». Ен вельмі сумаваў па сваёй радзіме, куды не мог вярнуцца i адчуваў, як павольна губляе паэтычнае натхненне:

 

Літва, о айчына мая!

Ты што здароўе...

Як цаніць цябе трэба,

той толькі спазнае, Хто цябе страціў...

 

Гэтыя радкі з «Пана Тадэвуша» адпавядалі тагачаснаму душэўнаму яго стану. Каб палепшыць матэрыяльнае становішча сям'і, М. чытаў лекцыі па лацінскай літаратуры ў Лазанскай акадэміі, потым у Парыжы, на кафедры Калеж дэ Франс па гісторыі літаратур славянскіх народаў. Дзякуючы лекцыям М. прагрэсіўная грамадскасць Францы i звярнула ўвагу на духоўную i гістарычную культуру Польшчы i ЛітвыБеларусі. Яго лекцыі слухалі Жорж Санд, СенБез, гісторык Мікеле. Але хутка М. забаранілі чытаць лекцыі, бо ён неабачліва пахваліў Напалеона.

У 1848, калі хваля рэвалюцый ахапіла Францыю i Італію, М. прыкладаў вялікія намаганні, каб стварыць у Італіі Польскі легіён, які, уліўшыся ў армію Гарыбальдзі, да канца змагаўся супраць агульнага прыгнятальніка — Аўстрыйскай імперыі. Кіруючы легіёнам з Францыі, М. адначасова пачаў выдаваць у Парыжы штодзённуто палітычную газету «La tribune des peuples» («Трыбуна народаў»). M. пісаў шмат i вельмі смела. A калі ў адным з артыкулаў у адрас Луі Напалеона прагучала пагроза («Хто, узнесены народам, забудзе, на якіх умовах яму падаравана ўлада, будзе расцэнены народам як здраднік, i даравання яму не будзе»), газета тут жа была забаронена. Еўрапейскія рэвалюцыі 1848—49 пацярпелі паражэнне, але М. не страціў веры. Ён пісаў у гэтыя дні: «Трыумф зла не канчатковы, i ўсё добрае, што засталося ў душах нашых, дачакаецца адраджэння».

У 1854, калі пачалася рускатурэцкая вайна, польскія эмігранты, памятаючы, як Польскі легіён змагаўся суп­раць Аўстрыйскай імперыі, вырашылі стварыць аналагічнае ваеннае фарміраванне ў Турцыі, каб яно ваявала пад кіраўніцтвам англічан i французаў супраць Расійскай імперыі. Асноўны ініцыятар гэтай акцыі князь Чартарыйскі прапанаваў М. далучыцца да дзейнасці па стварэнні такога легіёна. М. накіравалі ў I Стамбул пасланцам ад французскага міністэрства асветы, якое цікавілі справы навуковых i куль­турных устаноў у славянскіх краінах

 

 

 

Лазанскі універсітэт, у якім А.Міцкевіч у 1839—1840 гг. выкладаў рымскую літаратуру.

 

 

 

Дом-музей А.Міцкевіча ў Навагрудку.

 

пад уладай Турцыі. Там М. дапамагаў польскім патрыётам М.Чайкоўскаму (Садык Паша) i генералу У.Замойскаму, але патрабаваў, каб Польскі легіён дзейнічаў самастойна, а не пад кіраўніцтвам іншаземцаў. Гэта збянтэжыла польскую эміграцыю, а яшчэ болып збянтэжыла тое, што М. адначасова з Польскім легіёнам пачаў ства­раць Жыдоўскі легіён. М. рыхтаваў не сутыкненне Расіі з Англіяй i Францыяй, а перш за ўсё «Расіі ca сваім абсалютызмам, рэвалюцыі з дэспатызмам». У разгар гэтай справы М. нечакана памёр у Канстанцінопалі (па афіцыйнай версіі, ад халеры). Але існавала меркаванне, што ён быў атручаны прыхільнікамі Чартарыйскага, якія лічылі, што такімі дзеяннямі М. ганьбіць гонар Полыпчы. 3 жалобнымі ўрачыстасцямі цела М. было перевезе­на ў Францыю i пахавана на парыжскіх могілках у Монмарансі. 4.7.1890 астанкі М. перавезены ў Полыпчу i пахаваны ў нішы каралеўскага палаца Вавель у Кракаве побач з А.Т.ІСасцюшхам.

Творчасць М. зрабіла вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры. У 1830—40я гады ў польскай літаратуры склалася т. зв. беларуская школа, прадстаўнікі якой услед за М. пісалі на тэмы з жыцця беларускага народа. Высока ацэньваючы фальклор Бела­руси М. пісаў пра цяжкі лёс беларусаў: « У ix казках i песнях ёсць ўсё...

 

 

 

Дом-музей А.Міцкевіча ў Навагрудку. фрагмент экспазіцыі.

 

 

 

Курган Бессмяротнасці на ўшанаванне памяці А.Міцкевіча 9 г.Навагрудак.

 

 

Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшлі ў страшэннай галечы i прыгнёце». Беларускую мову М. называў «самай гарманічнай i з усіх славянскіх моў найменш змененай ...гэта найболын багатая i найбольш чыстая гаворка, якая даўно з'явілася i цудоўна распрацавана». Пад уплывам М. літаратурную дзейнасць пачыналі Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, У.Сыракомля i інш. Дабратворны ўплыў яго адчулі В. Д ун інМарцінкев і'ч, А.ВярыгаДарэўскі, В.Каратынскі. У М. вучыўся творчаму асваенню вобразаў i матываў беларускага фальклору Ф.Багушэвіч. Тыпалагічныя сувязі з рамантызмам М. выявіліся ў паэмах «Сон на кургане», «Курган» i некаторых вершах Я.Купалы. Тыпалагічна блізкія да «Пана Тадэвуша» паэма Я.Коласа «Новая зямля». У 1920я гады рамантычным пафасам М. цікавіліся маладнякоўцы У.Дуброўка, Я.Пушча, М.Лужанін, Ю.Гаўрук, П.Трус i інш. Міцкевічаўскія традыцыі народнасці, рэалізму i рамантызму развівалі М.Танк, А.Куляшоў, В.Таўлай, П.Пестрак, Ю.Гаўрук, М.Лужанін, П.Панчанка, Я.Семяжон i інш.

Тв.: Dziela. Т. 1—16. Warszawa, 1949—55; бел. пер. — Выбр. тв. Мн., 1955; «Зямля навагрудская, "краю мой родны...». Мн., 1969; рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—5. М., 1848—54; Стихотворения. Поэмы. М., 1968; Пан Тадевуш, или Последний наезд на Литве. М, 1985.

Літ.: Горский И.К. Адам Мицкевич. М., 1955; Живов М.С. Адам Мицкевич: Жизнь и творчество. М., 1956; Лойка А. Адам Міцкевіч i беларуская літаратура. Мн., 1959; Манькоўскі П. Ці быў атруты Адам Міцкевіч? // Голас часу. Лондан, 1993. №1; Рыльский М.Ф. Поэзия Адама Мицкевича. М., 1956; Їуіkiew­ski S. Spor о Mickiewicza. Wrocіaw, 1952; Kronika їycia i twуrczoњci Mickiewicza. Warszawa, 1966. Й.А.Масляніцына.