Стваральнік прыватнага музея

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 40 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

35.9%UNITED STATES UNITED STATES
29.8%BELARUS BELARUS
8.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5%AUSTRALIA AUSTRALIA
4.3%POLAND POLAND
3.9%GERMANY GERMANY
2.1%LITHUANIA LITHUANIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

Калекцыянер. Вучоны. Стваральнік прыватнага музея (да 70-годдзя з дня нараджэння)


Белы Анатоль Яўхімавіч нарадзіўся 10 снежня 1939 года ў горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці.  Беларускі грамадска-культурны дзеяч, вучоны, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў горадзе Старыя Дарогі. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1967). З 1995 года выкладаў у БДУ. Старшыня грамадска-асветніцкага клуба “Спадчына” (1984). Член Саюза мастакоў Беларусі (1995). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999). Прафесар, дыпламант Міжнароднага Кембрыджскага цэнтра (Англія, 1999). Член Міжнароднай  Акадэміі навук Еўразіі (Мінск, 2005).

 

Сабраў вялікую калекцыю твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкаратыўнага мастацтва (каля 3000 адзінак). Арганізатар тэматычных выставак: “Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 года ў Беларусі” (Мінск, 1986, 1990, 1991; Магілёў, 1988, 1991), “Францыск Скарына” (Мінск, Яраслаўль, ЗША, 1985, 1986, 1990, 1991), “Максім Багдановіч” (Мінск, 1996), “Дзеячы беларускага замежжа” (Мінск, 1994, 1996), “Уладары старажытнай Беларусі” (Мінск, 1996), “Любіць Радзіму – шанаваць родную мову” (Мінск, 1990, 1991, 1994, 1996), “Гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах і партрэтах” (Мінск, ЗША, 1990, 1991, 1996), “Медальернае мастацтва Беларусі” (Мінск, 1984).

Выдаў альманахі “Спадчына “Спадчыны” (1994), “Скрыжалі “Спадчыны” (1996, 1998, 2006, 2007),  кніга “Прымалі закон аб мовах” (1995, сумесна з Л.Лычом), плакаты- календары “Радавод полацкіх і вялікіх беларускіх (літоўскіх) князёў” (1995), “Старажытная Беларусь часоў Вітаўта Вялікага” (1996), “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі” – зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння М.І.Ермаловіча (у сааўт. 2007), 5 каталогаў, даведачную літаратуру, звыш 150 артыкулаў пра беларускае мастацтва і яго гісторыю. Тэмы навуковай дзейнасці: “Францыск Скарына – мастак эпохі Адраджэння” і “Вобраз Кастуся Каліноўскага ў выяўленчым мастацтве”.

На аснове сваёй калекцыі ў 1990 годзе заснаваў, а 11 снежня 1999 года адкрыў на сваёй сядзібе ў горадзе Старыя Дарогі прыватны музей выяўленчага мастацтва. Музей мае 4 будынкі, 8 залаў, плошча экспазіцыі каля 500 кв. м., на якой экспануецца каля 1700 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, медальернага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты князёў, палкаводцаў, гетманаў, палітычных, дзяржаўных, рэлігійных, культурна-асветніцкіх дзеячоў Беларусі і яе дыяспары, батальныя карціны, краявіды, помнікі дойлідства, гарады і замкі Беларусі, бюсты і медалі, зробленыя ў гонар выбітных дзеячоў Бацькаўшчыны.

А.Я. Белы – ініцыятар і арганізатар устаноўкі помнікаў: М.Багдановіча ў Яраслаўлі (1994, аўтар С.Вакар); А.Я.Багдановіча ў г.п. Халопенічы (1998, аўтар У.Лятун); у дворыку Беларускага дзяржаўнага універсітэта  Францыска Скарыны (1988, аўтар С.Адашкевіч), Мікола Гусоўскага (1998, аўтар У.Панцялееў), Кірыла Тураўскага (1996, аўтар А.Прохараў), Еўфрасінні Полацкай (1999, аўтар І.Голубеў), “Дыспут: В.Цяпінскі і С.Будны” (2000, аўтар І.Голубеў); у Мінскай праваслаўнай епархіі  Кірыла Тураўскага (1995, аўтар Ю.Платонаў); у Полацку Еўфрасінні Полацкай (2000, аўтар І.Голубеў); у горадзе Зельва Гродзенскай вобласці Л.Геніюш (2002, аўтар М.Інькоў); на сядзібе  музея ў Старых Дарогах Л.Геніюш (2001, аўтар М.Інькоў), А.Бярозку (2001, аўтар У.Лятун), М.Багдановічу (2001, аўтар С.Вакар), А.Я.Багдановічу (2001, аўтар М.Несцярэўскі);  М.Ермаловічу ў гарадах Старыя Дарогі і Маладзечна (2002, аўтар У.Мелехаў).

Ён удзельнік Устаноўчых з’ездаў Беларускага Народнага Фронту, Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Сумесна з сябрамі клуба “Спадчына” у 1985 годзе выступіў ініцыятарам звароту ў ЦК КПБ, Савет Міністраў  БССР і Вярхоўны Савет БССР аб ушанаванні 125-х угодкаў студзеньскага паўстання 1863 года  пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Адзін з прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія падпісалі ліст ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы і культуры ў Беларусі. Адзін з ініцыятараў пераносу магілы М.Багдановіча ў Мінск. Адзін з актыўных заснавальнікаў таварыства “Бацькаўшчына”. Адзін з заснавальнікаў і Ганаровы сябар рэдкалегіі беларуска-амерыканскага часопіса “Полацак” (1991, Кліўленд, ЗША). Перадаў: Гомельскаму дзяржаўнаму універсітэту імя Францыска Скарыны для музея імя Францыска Скарыны 169 твораў мастацтва (1989); Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту – 103 творы графікі (1983);  гораду Старыя Дарогі – 104 графічных творы, 17 медалёў, помнік Францыска Скарыны (аўтар С.Адашкевіч) – усе ў 1997 годзе.

Узначальвае Камітэт Ушанавання (заснаваны ў 1996), на рахунку якога ганаравана ордэнамі, кубкамі “Спадчыны”, медалямі звыш 250 дзеячоў навукі і культуры Беларусі.

За сваю дзейнасць на ніве нацыянальнага Адраджэння і захавання нацыянальнай спадчыны Камітэтам ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997); ордэнам Кірылы Тураўскага, двумя граматамі Мітапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта; медалём імя Яна Масарыка Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі як падзяку за карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленні беларуска-чэшскіх стасункаў (14.11.2007). За ўдзел у мітынгах быў неаднаразова арыштаваны. За свае палітычныя перакананні і дзеянні тройчы быў зволены з працы выкладчыка БДУ.

Напісаў творы: “Вобраз змагара (Да 150-годдзя з дня нараджэння К.Каліноўскага”,  Мн. 1988; “Вобраз Кастуся Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве”, Мн. 1988; “Да пытання аб аўтарстве гравюр Скарыны”, (“Літаратура Беларусі”, вып. 17, с. 31 – 41, Мн. 1989); “Партрэты Скарыны” (“Полымя” № 1, 1990, Мн. с. 189 – 198); “Уладары старажытнай Беларусі” у сааўт. з А.Грыцкевічам (“Скрыжалі “Спадчыны”, № 2, Мн. 1996, с. 19 – 88).

Што можна прачытаць пра Анатоля Белаг: “Францыск Скарына і яго час” энцклапедычны даведнік (арт. Белы Анатоль Яўхімавіч), Мн. 1988, с. 264; “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” т. 2. Мн. 1983 (арт. “Калекцыяніраванне”, с. 625); “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” т. 4, Мн. 1997 (арт. “Календары”, с. 26 – 27);  “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” т. 6, кн. 1, Мн. 2001 (арт. “Старадарожскі мастацкі музей”, с. 408; “Спадчына” с. 398); “Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў”, Мн., БДУ, 2001, с. 223, 313 – 314).

“2000.  Oustranding Scholars of the  20 th Centry”;  “International Bioqraphical Centre Cambridge, Enqland, 2000. (Art. Bely Anatol Efimowitc. C.29);  “Dictionary of International Biographical Centre Cambrige, Endland. (Art. Bely Anatol. s. 31); “Worlmark Encyclopedia of Cyltyres and Daily Life”. Volume 4: Europe. № 4. 1998 (Art.  Belarusans. s. 66).

 

А.І.Валахановіч

 

Наш люстрадзён

<<  Верасня 2018  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
       1  2
  3  4  5  6  7  8  9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Верасня 2018  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
       1  2
  3  4  5  6  7  8  9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Банеры