Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 469 госцяў анлайнРэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны" |
Старонка 10 з 14
Віктар ШНІП
З павагай і найлепшымі пажаданнямі ў гонар юбіляра!
Анатолю Беламу
З чаго пачалася Радзіма? Са Спадчыны той, у якой І нашыя вёсны, і зімы, І мова з святою слязой, Якое асветлена Сёння, Дзе ўсе мы пад небам жывём, Нібыта пад Божай далонню, Прад Храмам, як Божым агнём, Куды мы ідзём, не спяшаем. А Ён жа ішоў і прыйшоў, І хто мы такія ― Ён знае, Як знае Ён нашу Любоў За тыя Старыя Дарогі, З якіх пачынаў Ён свій Шлях, Які тут пад сілу не многім, Бо Шлях той ― ён будзе ў вяках ― Дарога да нашай Радзімы, Што будзе, што ёсць, што была, Дзе нашыя вёсны і зімы Сатканы з крыві і святла, З любові, з малітвы, з надзеі На лепшае Заўтра, дзе нас, Хто з намі жыве, зразумее І скажа пра нас і пра час І дзецям, суседзям і Богу, Бо ёсць што і трэба сказаць, Бо Спадчына ― гэта Дарога, Дзе нельга нічога праспаць, А ўсё зберагчы да крывінкі, Бо Гэта ўсё наша і нам. Рупліўцаў у свеце адзінкі, Якія вядуць нас у Храм, І Ён нас вядзе, бо Ён знае, Што наша Радзіма святая І ёй мы патрэбны заўжды, Як кроплі жывое вады…
12.12.2009 г.
Далей: Віншаванне Уладзіміра ПЕЦЮКЕВІЧА
|