Рэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны"

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 646 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Рэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны"
Азначнік матэрыялу
Рэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны"
Анатоль БЕЛЫ: «Час збіраць камяні...»
Культурная общественность Беларуси отмечает 70-летие Анатоля Белого
Клуб “Спадчына”: захавальнікі ідэй, ахоўнікі традыцый Адраджэння
Інтэрнэт аб 25-годдзі
Прамова Анатоля Белага
Прамова Надзеі Сармант
Віншаванне Сержа РАМАНЮКА
Поздравления Евгения ШИРЯЕВА
Віншаванне Віктара ШНІПА
Віншаванне Уладзіміра ПЕЦЮКЕВІЧА
Віншаванне Вінцэнта Вячоркі
Выступленне В. Мазынскага
Фотаздымкі святкавання 70-годдзя Анатоля Белага
Усе старонкі

 

 

Дзівак на якім трымаецца "Спадчына".

 

Анатолю Беламу — 70. Піша Захар Шыбека.

Анатоль Белы ў гэтыя снежаньскія дні святкуе ўласную круглую дату разам з грамадска-асветніцкім клубам «Спадчына», які стварыў яшчэ за саветамі, 25 гадоў таму, і прыватным музеем прыкладнога мастацтва, які арганізаваў 10 гадоў таму. Супадзенне — незвычайнае. Як гісторыку, мне невядома, каб нейкая іншая грамадская ўстанова пратрымалася так доўга. І мне невядома, каб хто-небудзь раней за Анатоля Белага арганізаваў у незалежнай Беларусі прыватны мастацкі музей.


Анатоль Белы вітае гасцей у сваім прыватным музеі ў Старых Дарогах.


Маё знаёмства з беларускім асветнікам пачалося ў 1971 г., у сценах БДУ, дзе былы лётчык спасцігаў навуку і выкладаў філасофію. Памятаю, ён угаварыў мяне ўзяць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі для студэнтаў і тым наблізіў да навукі. А першага выдатніка курса, цяперашняга экс-міністра Пётру Краўчанка зацікавіў калекцыянаваннем.

У першыя гады незалежнасці імя Анатоля Белага было на слыху ў беларускіх патрыётаў. Але яго незвычайнасць, напорыстая дзейнасць выклікалі некаторую насцярожанасць, падаваліся дзіўнымі. І сапраўды ён — складаны, амбітны, часам нецерпялівы, але заўсёды самаахвярны, ініцыятыўны, паслядоўны і нястомны ў беларускіх справах. Мае шмат сяброў і недабразычліўцаў. Што б пра яго не казалі, уклад Анатоля Белага ў беларускае адраджэнне выглядае вельмі салідна.

Культурна-асветны клуб «Спадчына» стаў для дацэнта філасофіі своеасаблівым аэрадромам узлёту да вяршынь беларускасці. З усё большым імпэтам разгортвалася там праца па вывучэнні, збіранні, прапагандзе каштоўнасцяў Беларусі. Усё болей людзей далучалася да гэтай высакароднай справы: мастакоў, скульптараў, пісьменьнікаў, спецыялістаў іншых прафесій. Яны рабілі тое, што не было запатрабаваным дзяржавай. Праводзіліся вечарыны, сустрэчы, дыскусіі, прысвечаныя актуальным, але забароненым тэмам.

Анатоль Белы — вядомы калекцыянер. З атрыманнем Беларуссю незалежнасці, ён арганізоўваў у Мінску са сваіх збораў часовыя выставы медалёў, твораў беларускіх мастакоў, якія жывуць у ЗША. Экспазіцыя «Францыск Скарына і яго час» выстаўлялася ў Яраслаўлі (1990) і ў тым жа годзе экспанавалася ў Злучаных Штатах падчас ХІХ сустрэчы беларусаў свету.

На сродкi спонсараў, сабраныя па iнiцыятыве лідэра клуба «Спадчына», былi створаны помнiкi Максiму Багдановiчу у Яраслаўлi, Францыску Скарыну, Мiколу Гусоўскаму, Кiрылу Туроўскаму ў Мiнску (дворык БДУ), Ларысе Геніюш у Зэльве, Міколу Ермаловічу ў Маладзечне.

Спатрэбіўся вопыт папярэдняга вывучэння мастацтва. Анатоль Яўхімавіч — аўтар многіх кніг, каталогаў, навуковых артыкулаў аб беларускім мастацтве.

У 2007 г. намаганнямі клуба быў выдадзены зборнік «Мікола Ермаловіч», дзе змешчаны інтэрв’ю вядомага гісторыка, яго вершы і знакамітыя прамовы. Інтэрв’ю, якія запісаў Анатоль Белы, публікаваліся ўпершыню. У іх Мікола Ермаловіч раскрываецца як паэт і дысідэнт.

З 2006 г. у дзейнасці «Спадчыны» з’явіўся новы накірунак. У сеціве быў створаны сайт «Пакутнікі Беларусі», дзе збіраюцца звесткі пра ахвяраў сталінізму ў Беларусі. У 2008 г., з нагоды 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у інтэрнэце з’явілася віртуальнае выданне клуба пад назвай «Адраджэнцы Беларусі». На тым сайце адлюстроўваюцца этапы жыцця нашых суайчыннікаў, якія ў самых неспрыяльных палітычных умовах рухалі нацыянальную культуру і мастацтва, прапагандавалі і адстойвалі правы роднай мовы, баранілі волю і незалежнасць Бацькаўшчыны. Сёлета створаныя два сайты: першы пад назвай «Родная мова», другі пад назвай «Народны каляндар» распавядае пра традыцыйную народную культуру беларусаў.

Усе спробы дабіцца ад уладаў дазволу на стварэнне музея ці на выдзяленне асобнай залы для пастаяннай экспазіцыі твораў з уласнай калекцыі Анатоля Белага скончыліся безвынікова. Тады няўрымслівы калекцыянер вырашыў адкрыць мастацкі музей у бацькоўскім доме, што ў Старых Дарогах.

У снежні 1999 г. музей запрацаваў. Потым побач са старым домам былі ўзведзены чатыры новыя будынкі на два паверхі. Экспазіцыйная плошча перасягнула 500 кв.м. У музейных залах размешчана больш за 1200 твораў выяўленчага мастацтва.

Намаганнямі сяброў клуба і іх лідэра сабрана шмат рарытэтных экспанатаў, твораў мастацтва (графіка, жывапіс, скульптура, дэкаратыўна-прыкладныя працы), гістарычных рэліквіяў. У Алейнай зале экспануюцца партрэты беларускіх князёў і гетманаў. У музеі можна пабачыць галерэю партрэтаў дзеячоў «нашаніўскага» перыяду, калекцыю медальернага мастацтва. Асобная зала адведзена дзеячам беларускага замежжа (іх партрэты, творы). Створаная калекцыя музейных рэчаў, прысвечаная Васілю Быкаву.

А каля музея, на сядзібе Анатоля Белага, стаяць помнікі і памятныя знакі беларускім дзеячам, у тым ліку памятны знак у гонар Васіля Быкава (валун з бронзавым медальёнам), усталяваны ў 2003 г. У планах гаспадара сядзібы — стварыць своеасаблівы пантэон дзеячоў беларускай культуры. Зараз на тэрыторыі музея восем помнікаў: Крыжу Еўфрасінні Полацкай, героям Грунвальдскай бітвы, Змагарам за родную мову, эмігранцкаму паэту і лекару Анатолю Бярозку, бацьку і сыну Багдановічам, Ларысе Геніюш і Міколу Улашчыку.

У 2007 г. прыватны музей выйшаў у інтэрнэт-прастору. На адкрытым у сакавіку сайце выстаўленыя рэпрадукцыі карцін, фотаздымкі скульптур, рэчаў беларускай даўніны, а таксама выявы на медалях змагароў за незалежнасць Беларусі.

У зборы матэрыялаў пра замежжа Анатолю Беламу дапамагае дачка Святлана, якая жыве ў ЗША. Надзейным памочнікам у музейнай справе выступае і жонка Ала Мікалаеўна. Са сваёй калекцыяй спадар Анатоль ахвотна знаемiць усіх гасцей, ладзіць экскурсіі. Да яго прыязджаюць не толькі жыхары Беларусі, але і беларусы з замежжа (Францыі, Італіі, Амерыкі, Польшчы, Расіі і Украіны).

Музей і клуб «Спадчына» дзейнічаюць у непарыўнай сувязі. У іх — адзін лідэр. Сябры клуба ўдзельнічалі ў стварэнні музея, папаўняюць яго фонды. Ад імя клуба праводзяцца выставы. Клуб служыць грамадскай пляцоўкай для ініцыятываў Анатоля Белага і яго паплечнікаў.

Усе справы юбіляра цяжка і пералічыць. Доўгі час дзейнасць Анатоля Белага была мала вядома грамадскасці. Проста, замоўчвалася. Лічылася дзівацтвам. Постсавецкае грамадства не магло па-належнаму ацаніць незвычайна шчырую прыхільнасць да нацыянальных каштоўнасцяў. І я неяк не прымаў усур’ёз тыя самадзейныя справы, што павінна была, на маю думку, рабіць дзяржава. Але час паказаў, што гэта не асобны выпадак амбітнасці і дзівацтва, што пры існуючай беларускай дзяржаве самадзейнасць была зусім неабходнай. І каб не Анатоль Белы з яго камандай, Беларусь яшчэ больш бы страціла, і яшчэ больш не набыла б.

…Мая сустрэча з былым настаўнікам адбылася ў часе прэзентацыі кніжкі «Нарыс гісторыі Беларусі. 1795–2002». Тады Анатоль Белы папракнуў мяне, што я не знайшоў у сваёй кнізе месца для яго «Спадчыны». Цяпер шкадую.

Намаганнямі юбіляра беларуская «спадчына» узбагачаецца і набывае ўсё большую вагу. Каб яе ўтрымліваць на належным узроўні, патрабуецца ўсё большая моц. Думаю, беларускі дзяяч не падвядзе. Але патрэбна і дапамога.

Болей бы такіх няўрымслівых людзей, як Анатоль Белы.

11:22, 3 студзеня 2010

 

 

 

 

 

Далей: Анатоль БЕЛЫ: «Час збіраць камяні...»

 

 

Анатоль БЕЛЫ: «Час збіраць камяні...»

 

Аўтар: Анатоль ВАЛАХАНОВІЧ. I 11 снежня 2009 г. I Каментарыі (0)

 

Шчыра віншуючы знанага рупліўцу на абсягу нашай нацыянальнай культуры, дакладней было б сказаць не “з юбілеем”, а “з юбілеямі”. У адначассі самому Анатолю Яўхімавічу Беламу стукнула 70, створанаму ім Мінскаму культурна-асветніцкаму клубу “Спадчына” — 25, а галоўнай справе яго жыцця — Музею беларускага выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах — 10. Унікальная святочная трыяда! І сам ён — унікальная асоба.

Неяк, калі ўражаныя ўбачаным наведвальнікі музея ў Старых Дарогах дзякавалі гаспадару за незабыўную экскурсію, адна з экскурсантак скептычна ўсміхнулася: — Канечне, канечне, і я ў захапленні, але... Нешта не верыцца: няўжо і сапраўды музей — ваш уласны, прыватны, спадар Белы? Хіба здольны адзін чалавек, без падтрымкі дзяржавы, сабраць у глыбінцы такія мастацкія і гістарычныя скарбы?

— Чаму — адзін? — здзівіўся ў сваю чаргу Анатоль Яўхімавіч. — У мяне шмат сяброў, паплечнікаў, памочнікаў, аднадумцаў. Гэта яны ўдыхнулі жыццё ў маю даўнюю мару.

А яго з даўніх юначых год вабіла калекцыянаванне, збіранне старажытных рэчаў, датычных сапраўднай, але закрытай тады гісторыі Бацькаўшчыны. Цікавіў кожны прадмет, кожная з цяжкасцю здабытая звестка, што прыадчынялі тайну над мінулым Беларусі, яе амаль забытымі героямі. З цягам часу — у студэнцкія гады і калі ўжо стаў выкладчыкам філасофіі ў БДУ — гэтая захопленасць толькі мацнела. Сёння нават цяжка ўявіць, колькі працы, хвалявання і адвагі ў той, яшчэ савецкі час каштавала яму падрыхтоўка першай выставы ў гонар вялікага асветніка нашай зямлі Францішка Скарыны...

Але, ледзь паспеўшы адкрыцца для шырокай публікі, выстава тут жа была забаронена — па загадзе сталічнага гаркама КПБ. Ну як жа, прапаганда “цемрашалаў”, што нібыта ачмуралі народ “опіумам рэлігіі”. (Сёння той-сёй з тых, натуральных савецкіх ідэолагаў-цемрашалаў, стаіць у храме са свечкай у руках, толькі цяжка паверыць у іх шчырасць.) Ну, а на другой выставе — “Князі і палкаводцы Беларусі” — крыж паставіла Міністэрства культуры.

Перашкоды не спынялі, а толькі загартоўвалі ўпартага, перакананага ў сваёй праваце чалавека. Усплёск Беларускага нацыянальнага Адраджэння на пачатку 90-х гадоў памножыў яго сілы. Якраз тады і задумаў ён на бацькоўскай сядзібе ў Старых Дарогах музейны цэнтр, які дапамагаў бы нашым людзям, адарваным ад родных каранёў, праз мастацтва ўсвядоміць і адчуць адметнасць і веліч багатай айчыннай гісторыі, неацэннасць духоўных скарбаў, што завяшчалі нам у спадчыну гераічныя і таленавітыя продкі.

А раз мэта пастаўлена і падтрымана сябрамі — ён заўжды яе даб’ецца. Яго творчай энергіі і арганізатарскаму дару могуць многія пазайздросціць. “Доўгі час мы раскідвалі камяні, пара іх збіраць і будаваць наш Беларускі дом, абапіраючыся на здабыткі славутых і невядомых прашчураў”, — лічыць Анатоль Яўхімавіч.

Сёння яго музейная сядзіба — сапраўдны культурны цэнтр у беларускай глыбінцы — адчынены для гасцей з усіх куткоў Беларусі і замежжа. Наўрад ці сярод іх знойдзецца хто расчараваны. Ужо на падворку іх сустракаюць помнікі ў гонар несмяротных герояў і вялікіх гістарычных падзей у летапісе роднай зямлі. Скульптурныя выявы і партрэты на камені ўваскрашаюць абліччы вялікіх уладароў Вялікага Княства Літоўскага — Міндоўга, Вітаўта, Ягайлы, рыцараў гераічнай барацьбы за волю Бацькаўшчыны Тадэвуша Касцюшкі, Кастуся Каліноўскага, заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, выдатных творцаў і дзеячаў Беларускага Адраджэння новага часу — Максіма і Адама Багдановічаў, Мікалая Улашчыка, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава і шмат каго з іншых духоўных волатаў, якімі мы ганарымся.

У васьмі залах двухпавярховага будынка на сядзібе разгорнута найбагацейшая экспазіцыя са шматлікіх калекцый жывапісу, графікі, скульптуры, медальернага мастацтва з прыватнага збору Анатоля Белага. А колькі ўбачыш цікавых рэчаў і твораў, прадастаўленых музею яго прыхільнікамі! Сярод іх — знакамітыя майстры пэндзля народныя мастакі Уладзімір Стэльмашонак і Леанід Шчамялёў, мастак Алесь Цыркуноў і дынастыя мастакоў Ціхановічаў. Каля 5 тысяч экспанатаў адлюстроўваюць гісторыю Беларусі ад далёкіх часоў да нашых дзён, подзвігі славутых сыноў Бацькаўшчыны...

Зразумела, аднаму Анатолю Яўхімавічу з такой музейнай махінай было б не справіцца. Ды ў яго надзейнае кола шчырых сяброў-рупліўцаў: актывісты клуба “Спадчына” — у тым ліку знаныя навукоўцы-гісторыкі Анатоль Грыцкевіч, Леанід Лыч і Георгій Штыхаў, сціплыя і адданыя беларушчыне інтэлігенты.

Той, хто гарыць, запальвае іншых. Менавіта таму гуртуюцца вакол няўрымслівага, безупыннага, як “перпетуум мобіле”, чалавека людзі са светлымі галовамі і гарачымі сэрцамі. Разам нястомна працуюць дзеля таго, каб вярнуць народу яго законныя духоўныя скарбы, скрадзеныя многімі дзесяцігоддзямі ідэалагічнай хлусні.

Усім, і ў першую чаргу юбіляру Анатолю Беламу, зычу моцнага здароўечка, нястрымнага імпэту ў добрых справах дзеля Беларусі.

 

 

 

 

Далей: Культурная общественность Беларуси отмечает 70-летие Анатоля Белого

 


 

Культурная общественность Беларуси отмечает 70-летие Анатоля Белого


10 снежня 2009 г.

 

10 декабря исполнилось 70 лет деятелю белорусской культуры Анатолю Белому (10.12.1939, город Старые Дороги Минской области).

Он известен как ученый, коллекционер, создатель Минского городского культурно-просветительского клуба "Спадчына" и частного Стародорожского музея изобразительного искусства, член Белорусского союза художников и Союза белорусских писателей.

В интервью БелаПАН историк Анатолий Волохонович отметил, что Белый собрал около 3 тыс. произведений живописи, графики, медальерного и декоративного искусства, организовал в Беларуси, США и России выставки, посвященные Кастусю Калиновскому, Франциску Скорине, Максиму Богдановичу, родному языку, истории страны в художественных образах и портретах, медальерному искусству Беларуси.

Много лет Белый работает над темами "Франциск Скорина — художник эпохи Возрождения" и "Образ Кастуся Калиновского в изобразительном искусстве". Издал ряд альманахов, книг и сборников документов, плакатов-календарей, каталогов, справочников, написал более 150 статей по истории белорусского искусства.

На основе своих собраний 11 декабря 1999 года открыл музей, в котором на площади около 500 кв. м экспонируется примерно 1.700 произведений живописи, графики, скульптуры и декоративно-прикладного искусства Беларуси. Среди них — портреты белорусских государственных, военных, религиозных и культурно-просветительских деятелей, батальные холсты, пейзажи с памятниками зодчества, городами и замками Беларуси, бюсты и медали с изображением выдающихся деятелей страны.

Белый — организатор установки многих памятников, в том числе Максиму Богдановичу в Ярославле (Россия), Адаму Богдановичу в городском поселке Холопеничи Минской области, Франциску Скорине, Миколе Гусовскому, Кириллу Туровскому, Ефросинье Полоцкой, Василию Тяпинскому и Сымону Будному в дворике БГУ, Ларисе Гениюш в городском поселке Зельва Гродненской области, Миколе Ермоловичу в Старых Дорогах и Молодечно Минской области.

Белый — участник учредительских съездов БНФ " Адраджэнне", "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны" и "Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", инициатор обращения в ЦК КПБ, Совет министров БССР и Верховный Совет БССР о чествовании 125-й годовщины январского восстания 1863 года под руководством Кастуся Калиновского. Около 400 произведений из своей коллекции передал в музеи Гомеля, Минска и Старых Дорог.

Анатоль Белый возглавляет комитет чествования клуба "Спадчына", который удостоил различных наград более 250 деятелей науки и культуры Беларуси.

 

Крынiца: naviny.by

 

 

 

Далей: Клуб “Спадчына”: захавальнікі ідэй, ахоўнікі традыцый Адраджэння

 


 

Клуб “Спадчына”: захавальнікі ідэй, ахоўнікі традыцый Адраджэння

 

 

Тых дзеячоў нацыянальнага Адраджэння, якія на пачатку ХХ стагоддзя вылучылі і рэалізавалі ідэю незалежнасці нашай краіны, называлі рамантыкамі і летуценнікамі, бо многія з іх пачыналі свой шлях да Беларусі з захаплення літаратурнай і культурніцкай працай. Магчыма, гэтыя якасці былі ўласцівы тагачасным беларускім адраджэнцам. Але, у першую чаргу, гэтыя людзі былі практыкамі, якія мелі талент рэалізаваць свае незалежніцкія ідэі і памкненні. Ідэалізм тагачасных нацыянальных лідэраў гартаваў іх да новых спраў, гуртаваў ўсё новыя шыхты змагароў за лепшае, незалежнае будучае края. У гэтым бачыцца вытокі іх гістарычных здзяйсненняў і гераічнага чыну на карысць Беларусі.

Сёння на полі нацыянаальнай працы запанавала генерацыя так званых прагматыкаў. Яе прадстаўнікі з вялікай долей іроніі адносяцца да класічных парадыгмаў нацыянальнага Адраджэння, якія атрымалі новы магутны імпульс ужо на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Магчыма, прагматычная скіраванасць новых лідэраў нацыянальнага руха дае ім кароткатэрміновую перавагу над ідэалістамі на камунікацыйна-прадзюсарскай ніве, але іх голы практыцызм стварае падставы для махінацый з падменай нацыянальных аўтарытэтаў на прадстаўнікоў каланізатарскай крэатуры. Да таго ж, іх моўная і культурніцкая беспрынцыповасць стварае дадатковыя ўмовы для звадак і непаразуменняў у нашым асяродку, якія інспіруюцца сіламі, варожымі беларускасці. Мо таму непрыцелі беларускай культуры і мовы, карыстаючыся выпадкам, мімікрыруюць, падладжваюцца пад нацыянальных прагматыкаў з стратэгічнай мэтай завалодаць і ўзначалісь ключавыя накірункі гэтай дзейнасці. Іх мэтады вядомыя са старажытнасці: “Падзяляй і ўладар”. Для іх было б ідэальным знішчыць усе гістрычныя, культурныя і моўныя падставы для самадстатковага развіцця беларускай нацыі і ўвогуле Беларусі, як еўрапейскай краіны.

І таму, разумеючы гэтую небяспеку, многія дзеячы нацыянальнага руха, культурніцкія суполкі адходзяць ад згодніцка-здрадніцкага “сучаснага разумення патрэб нацыі” сучасных прагматыкаў да тых ідэалаў, якія былі вылучаны пачынальнікам Адраджэння ХХ стагоддзя. Адным з такіх захавальнікаў нацыянальных традыцый многія ў Беларусі называюць сяброў клуба “Спадчына ” і яго нязменнага кіраўніка Анатоля Яўхімавіча Белага.

За 25 гадоў свайго існавання і дзейнасці сябромі гэтага нацыянальнага клуба зроблена столькі, што не верыцца ў верагоднасць і мажлівасць такога чыну. Але, гэтыя здзяйсненні – вынік менавіта таго бескампраміснага наследвання прынцыпам, якія заклалі ў нацыянальную справу Я. Колас і Я. Купала, браты Луцкевічы і В. Іваноўскі, А. Уласаў і Цётка... У той жа час, клуб не пераўтварыўся ў секту, а знаходзіць усё новых сяброў і прыхільнікаў, нават сярод тых, для які беларушчына – “тэра інкогніта”. Для роста самасвядомасці такіх беларусаў ў клубе існуе вельмі моцная база і метадалогія. Па-першае, самі сябры клуба – прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, рабочыя і тэхнічныя працаўнікі, для якіх беларуская справа стала галоўнай у жыцці. Іх інтэлектуальны патэнцыял, мажлівасць вылучаць стваральныя ідэі і іх рэалізоўваць застаецца самым вялікім аргументам для наладжвання стасункаў з сябрамі “Спадчыны”. Па-другое, клуб мае вялікую мастацкую базу, каб сябры клуба і яго прыхільнікі зразумелі веліч задач Адраджэння, якія былі пастаўлены айцамі-заснавальнікімі незалежнай Беларусі, а таксама ўвачавідку зразумець неперарыўнасць гэтага працэсу на працягу мінулых стагоддзяў. Для гэтага кіраўніком клуба “Спадчына” А. Я. Белым і іншымі “спадчынаўцамі” быў створаны Музей і Нацыянальны пантэон, якія нагадваюць сучаснікам пра чын тых беларускіх патрыётаў, якія зрабілі ўсё, каб у выніку наша краіна стала незалежнай. Мастацкія калекцыі Музею рэальна акрэсліваюць гісторыю Беларусі ў вобразах, а таксама ствараюць перспектыву нашага народа і дзяржавы – незалежнай, свабоднай, дэмакратычнай.

Трэба адзначыць, што цяперашняя дзейнасць сяброў клуба “Спадчына” не мае нічога агульнага з замшэлымі стэрэатыпамі тых “клубаў” і “суполак”, якія грунтавалі сваю дзейнасць на прынцыпе “абуваць беларусаў у лапці”. “Спадчынаўцы” заўсёды гатовыя падтрымаць і ўкараніць у сваёй практыцы самыя мадэрновыя метады дзейнасці, калі яны ідуць на карысць нашай справе. Гэты прынцып выяўляецца, напрыклад, у тым, што вынікі працы “спадчынаўцаў”, а таксама, разнастайныя мастацкія скарбы Музея і Нацыянальнага пантэона становяцца больш вядомымі ў Беларусі і свеце дзякуючы шырокаму выкарыстанню магчымасцяў інтэрнэта і сучаснай кампутарнай тэхнікі. І гэтая ўспрымальнасць да новага, усяго прагрэсіўнага робіць дзейнасць “Спадчыны” надзвычай выніковай і гэтым прыцягвае ў свае шэрагі новых сяброў, гатовых працаваць на карысць Радзімы.

Можна быць упэўненым, што прынцыпы дзейнасці клуба “Спадчына”, якія грунтуюцца на павазе да ідэалаў Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя, прынясуць беларускай культуры яшчэ больш значны плён, дапамогуць сваім шматлікім прыхільнікам знайсці свой “шлях да Беларусі”, прайсці яго з гонарам і любоўю да свайго народа.

 

Анатоль Мяльгуй, журналіст,

сябра клуба “Спадчына”

 

 

 

Далей: Інтэрнэт аб 25-годдзі

 


 

Віншаванні сп. Беламу і клубу «Спадчына»!

 

Шмат чаго зроблена, пра што людзі ведаюць. А вось што далей не дае спаць узмужнелым за гэтакі час энтузіястам?

«Неабходна стварыць энцыклапедыі - вялікія кнігі, прысвечаныя выдатным гістарычным асобам і дзеям. Падобных выданняў заслугоўваюць Кастусь Каліноўскі, Мікола Ермаловіч, БНР, Заходняя Беларусь», - гэтак лічыць старшыня Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба "Спадчына" Анатоль Белы. Ён заявіў пра гэта 12 снежня ў Мінску на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 25-годдзю клуба "Спадчына".

Сярод іншых перспектыўных праектаў і планаў з удзелам сяброў клуба Белы назваў вывучэнне тэмы нацыянальна-вызвольнага руху на Беларусі, узвядзенне помніка Ларысе Геніюш у Празе, альбо хоць бы мемарыяльнай дошкі на доме ў гэтым горадзе, дзе жыла беларуская паэтэса.

Яшчэ адзін праект: стварэнне штодзённай праграмы беларускай народнай песні на тэлеканале "Белсат".

На думку Белага, далей на мінскім касцёле Святых Сымона і Алены неабходна ўсталяваць памятнуюя дошку ў гонар ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага і на касцёле ў гарадскім пасёлку Радашковічы (Маладзечанскага раёна), дзе быў ахрышчаны народны паэт Беларус Янка Купала, таксама дошку. Акрамя таго, як лічыць старшыня клуба, у сталіцы трэба ўшанаваць памяць мітрапаліта Мельхіседэка, прыхільніка абвяшчэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Удзельнікі вечарыны цёпла віталі навукоўца, калекцыянера, ставаральніка "Спадчыны", прыватнага Старадарожскага музея выяўленчага мастацтва (Мінская вобласць), сябра Беларускага саюза мастакоў і Саюза беларускх пісьменнікаў Анатоля Белага, якому 10 снежня споўнілася 70 гадоў.

Валеры Мазынскі, рэжысёр, Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі , лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, адзначыў, што Белы з`яўляецца чалавекам, які ўсё жыццё збіраў вакол сябе зацікаўленых Беларуссю людзей. Паводле яго слоў, Белы стварыў у Старых Дарогах фенаменальны музей, які ўзейнічае і будзе ўзейнічаць на людзей,адраджаючы ў іх патрыётаў.

Мовазнаўца і палітык Вінцук Вячорка адзначыў, што дзейнасць Белага і клуба "Спадчына", якія "засведчылі сваю фантастычную жыццяздольнасць", пашыраюць у краіне "тэрыторыю свабоды беларушчыны".

Камітэт ушанавання клуба "Спадчына" ганараваў рознымі ўзнагародамі некалькі дзесяткаў дзеячаў навукі і культуры Беларусі.

У вечарыне ўзялі ўдзел акцёр Юрась Жыгамонт, музыканты Андрэй Плясанаў, Таццяна Матафонава.

Марат Гаравы, БелаПАН.

 

 

Далей: Прамова Анатоля Белага

 


 

ПРАМОВА

кіраўніка клуба “Спадчына” Анатоля Белага 12 снежня 2009 г.

на ўрачыстым пасяджэнні з нагоды 70-годдзя народзінаў, 25-годдзя клуба “Спадчына” і 10-годдзю музея ў Старых Дарогах.

 

 

 

― Шаноўныя сябры! Хочацца выказацца многа. Але я ведаю, што многа нельга гаварыць: талент ― гэта ён тады, калі сціпла і сжата выказваеш свае думкі. Так вучылі мяне мае настаўнікі. Я пастараюся быць вельмі сжатым.

Вам вядома, з якой нагоды мы сабраліся. Я паўтарацца не буду. Толькі скажу: 25 гадоў клюбу “Спадчына” ― гэта многа ці мала? Гэта сапраўды многа, таму што мы ўзніклі тады, калі да ўлады толькі прыйшоў Гарбачоў. Вось у гэты момант узнікае клюб “Спадчына”. Тут я бачу шмат людзей якія прыходзілі ў клюб “Спадчына” з пачатку яго заснавання. Мы збіраліся на Мендзелеева, 3. Вось у 1984 г. нам далі дазвол. Неяк удала склалася: перабудова, тое-сёе. Я выкладаў марксісцка-ленінскую філасофію. Вы ўсё гэта ведаеце. Мне давяралі таму, што я быў ваенны лётчык ― гэта накладывала да мяне давер з боку шаноўных чыноўнікаў. Гэта давала мне магчымасць нешта рабіць: атрымліваць памяшканне, збіраць людзей. Але гэта эпапея працягвалася кароткі час, прыкладна, два гады. Тады яны зразумелі, што не таму далі памяшканне. Пачаўся працэс траўлі. Я вам скажу, што мяне, выкладчыка універсітэта, які ні разу не спазніўся на 5 хвілін, які не прапусціў ні воднай лекцыі, ні разу не зрываў лекцый, ― тры разы выключалі з універсітэта (не выключалі, скідалі з працы). Гэта было страшна атрымліваць такое. Але ж усё гэта прышлося перацярпець. Што яшчэ?

Калі я палучаў “залаты чыст” збоку начальства, то гэта было паўбяды. Я ведаў, за што я іх атрымліваў. Калі я атрымоўваў зубатычыну ад сваіх сяброў-аднадумцаў ― гэта было для мяне не зразумела. А такіх зубатычын і такіх ран на целе “Спадчыны” было шмат. Я не буду спыняцца. Я проста расказваю рэаліі жыцця. Але пачаўся працэс пабудовы музея ў Старых Дарогах. Справа ў тым, што тройчы сустракаўся з яшчэ тады маладым Лукашэнкам з прозьбай стварыць музей у Менску. Тройчы ён абяцаў і тройчы ён не выканаў гэтае абяцанне. Перадаваў мае просьбы міністру культуры Сасноўскаму і г.д. Вось такія былі цяжкасці. Музей быў створаны. Я рады, што ён нешта ўяўляе сабой. Аб гэтым, можа, нехта скажа. І вось: музею 10 год, клюбу “Спадчына” ― 25, мне ― 70. Вось такая арыфметыка. Але я не хачу на гэтым засяроджваць увагу. Я хачу сказаць наступнае. Вось у мяне будзе іншая прамова: справа ў тым, што ўсе навукоўцы Еўропы маюць моду заяўляць не столькі, як яны прыйшлі да такога жыцця і што яны зрабілі, а колькі і што трэба зрабіць у галіне той ці іншай навукі… У нас, на вялікі жаль, гэтай практыкі няма. Я тут не раз быў, не раз прысутнічаў, чуў, як людзі расказвалі пра сваё жыццё, як пасвілі цялят, гусей і ні слова не гаварылі аб тым, што яны бачаць у перспектыве развіцця сваёй навукі. Я, менавіта, хачу на гэтым прыпыніцца.

Клуб “Спадчына” стварыў унікальны сайт. Цэлы партал. Трэба проста зайсці ў Інтэрнет і паглядзець. На сённяшні дзень у гэтым партале знаходзіцца калі сямі асобных сайтаў. Ёсць такі сайт, які звязаны з гісторыяй Беларусі. Гэта унікальна. Я вам гавару шчыра. Дзякуючы таму, што створаны такі унікальны сайт, на яго штодзённа заходзіць да тысячы наведвальнікаў. Да тысячы! Гэта дакладна, стаіць лічыльнік. Там нікога не падманіш. Вось такая лічба. Гэта значыць, што народ цікавіцца сваёй гісторыяй. Унікальная з’ява. Я хачу на ёй больш падрабязна прыпыніцца. Дзеля чаго мы працуем? Самае галоўнае, гэта фарміраванне ў людзей нацыянальнай свядомасці. Вось гэта той падмурак, на якім можа трымацца наша нацыянальнае адраджэнне. Без фарміравання нацыянальнай свядомасці, мы не ў стане перамагчы. Гэта аксіёма, запомніце гэта. Не адбылося, за намі не пайшлі народныя масы. Нацыянальная свядомасць кульгае. На чым трымаецца нацыянальная свядомасць? Тры кіты: 1) гэта гісторыя; запомніце, што ўсе рэвалюцыйныя рухі пачынаюцца з імкнення змены гістарычных накірункаў. 2) Гэта мова. Без мовы мы не здольныя нацыянальна адрадзіцца і не здольныя да перамен; 3) гэта фальклор. Вось гэта тры кіты. На гэтых трох кітах фарміруецца культура. Без гэтых трох кітоў культура не можа існаваць. На конт гісторыі я ўжо гаварыў, што ёсць вялікія зрухі. Дзякуючы Міколу Ермаловічу працэс вельмі хутка пайшоў. Ужо амаль усе гісторыкі ідуць за ім следам. Праўда, ёсць яшчэ такія “навукоўцы”, якія заяўляюць, што Мікола Ермаловіч не гісторык, ён сельскі настаўнік і г.д.

Сплош і радам! Я быў на гістарычным факульцеце БДУ, і там чуў гэта паўсюль: “Які ён гісторык, ён аматар”. Гэты гісторык (не гісторык) ― аўтар навуковай канцэпцыі гісторыі Беларусі. Ніхто з нашых гісторыкаў не мае сваёй гістарычнай канцэпцыі, а Мікола Ермаловіч мае сваю канцэпцыю. Яна ўвайшла ў гісторыю, яна ўвайшла ў школьныя, вузаўскія падручнікі. Вось сіла гэтага сельскага настаўніка, якога яны не далюбліваюць і не хочуць прызнаваць за ім тую гістарычную ролю, якую ён адыграў у гэтай галіне.

Што яшчэ я хачу сказаць? Мы страшэнна адстаем у другіх накірунках. Калі гісторыя старажытнага часу больш-менш праясняецца, мы ўсе лічым, што Літва ― гэта наша зямля, наша тэрыторыя, наша дзяржава, то мы страшна адстаем у такім накірунку, як рэвалюцыйны рух на Беларусі. Тадэуш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі, паўстанне 1831 г. і г.д. Мы маем тут вялікі правал. І вось што я хачу прапанаваць: ёсць некалькі чалавек, якія займаюцца Каліноўскім. Ёсць ужо сайты на гэтую тэму. Я падгаварыў гэтых хлопцаў. У аднаго я прасіў, каб ён узяўся за гэта ― стварыць народны сайт, энцыклапедычны даведнік па Кастусю Каліноўскаму. У нас ёсць сілы, у нас ёсць магчымасці. Нам толькі трэба аб’яднацца: не толькі клубу “Спадчына”, але і многім іншым. Я гатовы ўзяць на сябе гэтую місію, ці аддаць каму-небудзь, ці дапамагаць. Але такі энцыклапедычны даведнік проста неабходны. Калі будзе ў нас такі даведнік, мы зможам паказаць наш рэвалюцыйны рух. Без гэтага рух гістарычны не магчымы. Другая праблема гісторыі, на якую нам трэба звярнуць увагу і дапамагаць гэтай справе ― гэта стварэнне, таксама энцыклапедычнага даведніка, прысвечанага стварэнню БНР. Вось стварылі 2-томнік ВКЛ. Трэба па такому ўзору ствараць энцыклапедычны даведнік БНР. Тады перастануць ісці ўсялякія спекуляцыі. Спачатку трэба прылажыць усе намаганні на сайце, у электроннай сістэме. І трэцяе. Я хацеў бы бачыць стварэнне такога гістарычнага даведніка, прысвечанага Заходняй Беларусі. Гэта неверагодны рух, гэта неверагодныя намаганні, гэта змаганне, гэта турмы ― гэта ўсё разам узятае патрабуе вось такіх высілак. Шкада, што тут не прысутнічае Арсень Ліс, я з ім гаварыў. Ён мог бы ўзяцца за такое стварэнне.

 

 

І апошняе. Што хацелася б бачыць у гістарычным жыцці, гістарычнай навуцы? Які б яшчэ хацелася мець гістарычны даведнік? Здаецца, аб Міколе Ермаловічу напісана шмат. Але мала хто ведае, што ён выдатны паэт, дэсідэнт, што яго дэсідэнцкія рэчы аперадзілі свій час на некалькі дзесяцігоддзяў: усё, што было створана ў Маскве, Піцеры і г.д. А па філасофскім светапоглядзе ён пераўзыходзіць самых прадзвінутых публіцыстаў. Адзін Мікола Ермаловіч можа зацміць усе маскоўскія змагарныя атрады. Таму, што М. Ермаловіч змагаўся за нешта іншае, яны змагаліся за права выезда ў Ізраіль, а ён змагаўся за Беларусь. Ужо з 1972 года ён пачынае ствараць свае дэсідэнцкія рэчы. А тыя вершы, якія ён пісаў ― гэта шыкоўныя рэчы. Запытайце вы ў любога з масцітых паэтаў, ці ведаюць яны Міколу Ермаловіча як паэта? Не, не ведаюць, і не хочуць ведаць! В упор не заўважаюць. А чаму? Яны ведаюць, калі ўвесці ў літаратурны абыход Міколу Ермаловіча, то трэба цалкам мяняць канцэпцыю літаратурнага працэсу ў Беларусі. А ім гэтага не хочацца. Як не хацелася гісторыкам мяняць канцэпцыю развіцця гісторыі Беларусі, таму што яны прывыклі да іншых успрыняццяў. Так і цяпер нашым масцітым-літаратарам няма жадання мяняць канцэпцыю літаратурнага працэсу. Вось у чым уся сутнасць. Трэба таксама зрабіць такія намаганні і выдаць энцыклапедычны даведнік, прысвечаны Міколу Ермаловічу. Тады спыняцца ўсялякія спекуляцыі. Клуб “Спадчына” выдаў такі даведнік пра Ермаловіча. Вось тут сядзіць спадар Валера Мазынскі. Ён шэсць гадзін рабіў аўдыёкнігу. Зрабіў ён яе на выдатна. Я яе бачыў наяву і на сайце, у Інтернэце. Гэтага мала.  Трэба больш шырока паказаць ролю Ермаловіча. Тады знікнуць усялякія непаразуменні.

Я вам хачу сказаць: калі ў гістарычнай навуцы ў нас ёсць вялікія праявы, вялікія дасягненні, то ў галіне змагання за мову мы безнадзейна адстаем. Мы на столькі адстаем, на столькі катастрафічна коцімся ўніз, што проста становіцца жахліва. Тыя арганізацыі, якія рэпрэзентуюць нашае змаганне за мову, на сённяшні дзень (шкада гаварыць), але яны толькі імітуюць змаганне за мову. Я з адкрытым сэрцам заяўляю гэта вам, як чалавек, які стварыў таксама сайт “Родная мова”. Вы можаце зайсці на яго і паглядзець. Тут у нас страшны прабел. Вы ведаеце: я хацеў бы, каб кожная партыя, кожная грамадская арганізацыя вылучыла некалькі здатных людзей, каб яны аб’ядналіся і пачалі працаваць у накірунку тэарытычным, прыктычным у змаганні за родную мову. Мы раз’яднаны, мы проста разарваны на нейкія часткі. Такім аб’яднаўчым цэнтрам мог бы стаць тут прысутны Вінцусь Вячорка. Гэты чалавек энергічны і, галоўнае, смелы. У нас могуць быць нейкія разыходжанні па некаторым праблемам. Калі няма смеласці, нічога не будзе зроблена, запомніце гэта. Трэба ахвяраваць сабой, тады можна нешта атрымаць. Ён мог бы паслужыць, стаць жывым каталізатарам аб’яднання творчай сілы. Таму прашу вас, Вінцусь, вазьміцеся за гэтую справу. Я буду вам дапамагаць усім, чым можна. Валера Мазынскі будзе вам дапамагаць, клуб “Спадчына”, некалькі людзей з маладога фронта вам будуць дапамагаць. Давайце, вазьміцеся, я вас проста прашу. Вы пацягніце гэта. Таму што тое, што робяць іншыя арганізацыі, яны не здатны да гэтай справы. Кажу вам шчыра, адкрыта, як на споведзі. Яны не здатны гэта рабіць, яны толькі імітуюць працу.

Шкада мне майго сябра спадара Васіля Ліцвінку, які не аднаразова выручаў мяне, калі мяне выключалі з працы, з універсітэта. Ён мяне ўладкаваў на працу да сябе ў лабараторыю. Я яму буду ўдзячны да канца свайго жыцця. Вось ён мог бы пацягнуць іншую справу. У мяне на сайце ёсць адна жанчына, якая вельмі прыгожа падае народны беларускі каляндар. І гэта выдатна. Але ж я хацеў бы, каб да гэтага календара падключыўся наш Белсат. І каб мы кожны дзень паказвалі не толькі нашы святы, але каб гучала наша беларуская песня. У нас ёсць песні на кожны перыяд года. Трэба думаць аб гэтым. Я думаю, што спадар Мазынскі мог бы вельмі дапамагчы ў гэтай справе. Вы маглі б стаць аб’ядноўчым цэнтрам. Вось тут сядзіць Алесь Лозка. Давайце падумаем, і сумесна вырашым гэтую праблему. Тут трэба мець Белсат, які даў бы нам дазвол кожны дзень выконваць якую-небудзь беларускую песню. Тут патрэбна аб’яднанне партый, якія змаглі б стварыць сваю перадачу, ці сваё радыё, ці сваё тэлебачанне, на якіх будзе гучаць беларуская песня, беларуская мова. Тады мы вернемся з ацаплення, якое напала на нас.

Вось тут у нас прысутнічае Пасол Чэхіі. Я дам яму слова. Калі ласка, пан Пасол. Я вас прашу, зрабіце ўсе намаганні, каб у Чэхіі мы змаглі паставіць помнік Ларысе Геніюш, стагоддзе з дня народзінаў мы адзначаем у 2010 г. Справа вось у чым, ёсць такая катэгорыя “максімум чалавечы”. Адна справа, як вылічыць свій “максімум чалавечы” і другая справа, як вас ацэньваем мы пры выкананні гэтага максімума. Калі вы дапаможаце нам паставіць помнік Л. Геніюш у Чэхіі, якая жыла ў вас пэўны час, то я заяўляю, што буду ганараваць вас не срэбным пярсцёнкам, а залатым (апладысменты). Няхай маё слова будзе даражэй золата. Вось такая просьба да вас.

 

 

 

І яшчэ. Я знаходжусь у Чырвоным Касцёле. Гэта святое месца. Гавораць, што царква дапамагае, спрыяе народу, клапоціцца аб народзе, дае духоўную ежу народу і г.д. Бальшавікі таксама цвярдзілі, што яны клапоцяцца аб народзе. Цяпер Лукашэнка на ўсіх плакатах за народ, за Беларусь. Усе клапоцяцца аб народзе. Аб народзе клапаціцца вельмі проста. А за канкрэтнага чалавека цяжка клапаціцца, а за народ можна. Дык вось, ёсць касцёл, дзе крысцілі Янку Купалу. А гэта наш прарок. Няхай бы касцёл паклапаціўся, каб там хоць шыльдачку прароку нашаму змясціць. Вось ёсць Вінцэнт Гадлеўскі. У 1942 годзе яго расстралялі ў Трасцянцы. Ён прыняў пакутніцкую смерць. Чаму б нам, вернікам, не паклапаціцца пра Гадлеўскага. Гэта таксама наш прарок. Касцёл пакуль маўчыць пра гэта. А чаму не папрасіць стварэння помніку Гадлеўскаму, стварыць помнік яшчэ каму-небудзь іншаму. Можа, хто-небудзь з нашых узяўся б за гэтую справу. Цяжка? Я ведаю, што цяжка. Лёгка піць грушавы кампот, а ўсё астатняе ― цяжка. І смеласць трэба мець для гэтага. А калі гэтага няма, будзе цяжка. Ёсць другія вернікі. Давайце аб’яднаемся і пададзім просьбу да касцёла і да кіраўніцтва Беларускай Каталіцкай царквы з такой прапановай.

Ёсць у нас таксама прарок, які заклаў нашу аўтакефалію. Гэта мітрапаліт Мелхісэдэк. Давайце ўсёй грамадай, праваслаўныя, звернемся, каб паставіць яму помнік. Я звярнуўся і паставіў помнік Л. Геніюш у Зельве, ля царквы. Значыцца, можна. Давайце паспрабуем. Вось такія ў мяне маленькія прапановы. Што я бачу ў перспектыве нашага нацыянальнага адраджэння, фарміравання нацыянальнай свядомасці нашых людзей. Без гэтага, яшчэ раз паўтараю, у нас нічога не адбудзецца, ніякіх змен, ніякай перабудовы.

Дзякую за ўвагу!

 

 

 

Далей: Прамова Надзеі Сармант

 


 

Прамова Надзеі Сармант.

 

 

 

Я ўдзячна, што Камітэт Ушанавання адзначыў маю працу на карысць адраджэння Бацькаўшчыны такой высокай узнагародай – ордэнам “Гонар Айчыны”. Думаю, што маю права лічыць сябе ветэранам Адраджэння, бо яшчэ ў пачатку 1980-х гадоў у сваёй педагагічнай працы выкарыстоўвала дазволеныя і недазволеныя ў той час метады азнаямлення дзяцей з беларускай мовай, Беларуссю.

Упэўнена, што стварэнне сайтаў клуба “Спадчына”, матэрыялы да якіх у пераважнай большасці былі надрукаваны мною, з’яўляецца важнай старонкай ў асвятленні нашай сапраўднай гісторыі і нашай спадчыны. Яны прымушаюць задумацца над лёсам нашай Беларусі, яе мінулым, сучасным і будучым, прымушаюць канкрэтна адказаць на пытанне: “Хто ты ў сваёй краіне?”

Пра  Анатоля Белага, яго адраджэнскую працу сказана многа і рознага, але ўжо ніколі не выкінуць з гісторыі ні 25-гадовага шляху ўзначальваемага ім культурна-асветніцкага клуба “Спадчына”, ні 10-гадовага існавання Старадарожскага мастацкага музея А.Белага, ні створаных пад яго кіраўніцтвам сайтаў. Можна толькі здзіўляцца і па-добраму зайздросціць яго энергіі, яго працаздольнасці, яго рознавектарнай дасведчанасці.

Ён ад прыроды ўдаўся смелы,

Няўрымслівы, напорысты да краю.

Як ні чарні – ён будзе БЕЛЫ!

І тэзу гэту абвяргаць не раю.

З юбілеем Вас, паважаны Анатоль Яўхімавіч! Моцнага здароўя і далейшых поспехаў на шляху да Беларусі!

 

Надзея Сармант

педагог, сябра клуба “Спадчына”

 

 

 

Далей: Віншаванне Сержа РАМАНЮКА

 


 

Віншаванне Сержа РАМАНЮКА

 

Паважаны Анатоль Яўхімавіч!


Ад усёй беларускай грамады Агайо, беларускага цэнтра “Полацак”, беларуска-амерыканскага аб’яднання (БАЗа) віншуем Вас з 70 гадовым юбілеем і клуб “Спадчына” з 25-годдзем.

Ваша жыццё і грамадская дзейнасць ― найлепшы прыклад беларуса-адраджэнца.

Цяжка пералічыць усё, што вы зрабілі на беларускай ніве, як для Бацькаўшчыны, так і за мяжой.

Ваша імя і імя клуба “Спадчына” вядомы за мяжой ужо шмат гадоў.

Руплівае захаванне памяці, культурная і асветніцкая дзейнасці, гэта ўсё тое, за што мы шчыра дзякуем вам, і спадзяёмся на тое, каб Бог вам даў як мага бьльш сіл і здароўя на гэтую ахвярную дзейнасць, на карысць Беларусі.

 

Жыве Беларусь!

 

Серж РАМАНЮК,

кіраўнік БАЗа ў Агайо, віцэ-прэзідэнт

беларуска-амерыканскага цэнтра “Полацак”.

 

 

 

 

Далей: Поздравления Евгения ШИРЯЕВА

 


 

Поздравления Евгения ШИРЯЕВА

 

 

 

 

Дорогой Анатолий Ефимович!

 

От имени Президиума Международной Академии Наук Евразии и от себя лично, поздравляю с замечательным событием в Вашей жизни ― 70-летием жизненного пути, 25-летием клуба «Спадчына» и 10-летним созданием музея.

Вы удивительный человек, наделенный необычными качествами, сочетающие в себе созидательное трудолюбие, организаторские способности и поразительную целеустремленность.

Созданный Вами музей войдет в историю Родины на века, как памятник подлинному искусству, вышедшему из глубин народного творчества и высокого профессионального мастерства.

Многих лет Вам творческой жизни и дальнейшего процветания, созданным Вами музею и клубу «Спадчына».

 

Президент Международной Академии Наук Евразии

Академик Евгений ШИРЯЕВ

10 декабря 2009 г.

Москва

 

 

 

 

 

Далей: Віншаванне Віктара ШНІПА

 


 

Віктар ШНІП


 


З павагай і найлепшымі пажаданнямі ў гонар юбіляра!

Анатолю Беламу

 

З чаго пачалася Радзіма?

Са Спадчыны той, у якой

І нашыя вёсны, і зімы,

І мова з святою слязой,

Якое асветлена Сёння,

Дзе ўсе мы пад небам жывём,

Нібыта пад Божай далонню,

Прад Храмам, як Божым агнём,

Куды мы ідзём, не спяшаем.

А Ён жа ішоў і прыйшоў,

І хто мы такія ― Ён знае,

Як знае Ён нашу Любоў

За тыя Старыя Дарогі,

З якіх пачынаў Ён свій Шлях,

Які тут пад сілу не многім,

Бо Шлях той ― ён будзе ў вяках ―

Дарога да нашай Радзімы,

Што будзе, што ёсць, што была,

Дзе нашыя вёсны і зімы

Сатканы з крыві і святла,

З любові, з малітвы, з надзеі

На лепшае Заўтра, дзе нас,

Хто з намі жыве, зразумее

І скажа пра нас і пра час

І дзецям, суседзям і Богу,

Бо ёсць што і трэба сказаць,

Бо Спадчына ― гэта Дарога,

Дзе нельга нічога праспаць,

А ўсё зберагчы да крывінкі,

Бо Гэта ўсё наша і нам.

Рупліўцаў у свеце адзінкі,

Якія вядуць нас у Храм,

І Ён нас вядзе, бо Ён знае,

Што наша Радзіма святая

І ёй мы патрэбны заўжды,

Як кроплі жывое вады…

 

12.12.2009 г.

 

 

 

Далей: Віншаванне Уладзіміра ПЕЦЮКЕВІЧА

 


 

Уладзімір ПЕЦЮКЕВІЧ

Старшыні клуба “Спадчына”

Анатолю Беламу з нагоды 25-годдзя клуба

“Наша “Спадчына”

 

Дваццаць пяць ― ужо нямала

Нашай “Спадчыне” шаноўнай,

Шмат падзей адвіравала

На шляху яе нястомным.

Тут, як сонца веснавое,

Мы да сэрца прытуляем

Гераічнае былое,

З небыцця яго вяртаем.

Пішам песні і карціны,

Ставім помнікі героям ―

Змагарам за лёс Радзімы,

За імя яе святое.

Слуцкі збройны чын ― наш сімвал,

Як жывы, ён перад намі ―

Нас вядзе наперад з гімнам:

“…выйдзем шчыльнымі радамі…”

Мы і тых не забываем,

Хто будзіў народ бяздольны

Бел-чырвона-белым сцягам

Родным словам, думкай вольнай.

Наш Музей Старадарожскі

Нават ведаюць у свеце:

Беларускі дух высокі

Тут знайшоў сваё бяссмерце.

Хай жа будзе блаславёны

Старшыня наш паважаны! ―

Пад крылом яго натхнёным

Мы натхняемся і самі.

Час былы каго трывожыць,

Хто жадае з ім спаткацца,

З нашай “Спадчынаю” можа

Пазнаёміцца на сайце:

spadchina.ord

rodnamova.narod.ru

mova.belarusy.ord

 

9.03.2009 г.

г. Менск

 

 

 

Далей: Віншаванне Вінцэнта Вячоркі

 


 

Віншаванне Вінцэнта Вячоркі

 

 

 

 

Паважаны Анатоль!

 

Клюб “Спадчына” засведчыў фантастычную жыццяздольнасць. Нямала было згуртаванняў, суполак, клюбаў, створаных у розныя гады… “Спадчына” ёсць, “Спадчына” жыве, “Спадчына” будзе жыць…

Суполкі, якія рабілі падобную справу, рабілі побач гэтую справу, то былі “Майстроўня”, “Талака”. Сёння яны ўжо гісторыя. Я з удзячнасцю ўспамінаю тыя супольныя справы, якія мы рабілі, пачынаючы з ушанавання  памяці Каліноўскага. Тое, што зрабіў творца музеяў (і ў наш век), экспансія тэрыторый свабоды, тэрыторыяй Беларушчына назваць нельга. Музей, які зроблены ў Старых Дарогах ― гэта сапраўды свабодны музей. І віншуючы спадара Анатоля з ягоным юбілеем, з юбілеям яго дзейнасці, я хачу перадаць некалькі гістарычных артыфактаў, з тымі маладзёвымі суполкамі. Гэта, ці не ўпершыню, выраблены масавым накладам у 1986 годзе на “Гарызонце”, калі не памыляюся, бел-чырвона-белы сцяг і шэраг выяваў, якія вырабляліся дзеля ўшанавання Калядаў, Купалля, Гукання вясны, якія праводзілі ў тыя часы. Паводле канцэпцыі Белага ― паяднанне фальклорнага паняцця і сучаснай гарадской культуры. Я думаю, што ў вашым Старадарожскім музеі падзеі, прысвечаныя 80-м гадам мінулага стагоддзя (эпохі пачатка нашага адраджэння), будуць надалей разрастацца.

Віншую вас с вашым юбілеем.

Жыве “Спадчына”, жыве Белы, працуе музей. Жыве Беларусь!

 

 

 

 

 

Далей: Выступленне В. Мазынскага

 


 

Выступленне В. Мазынскага

 

 

 

…Я атрымліваю трэцюю ўзнагароду. Гэта так прыемна. Я атрымаў раней многа ўзнагародаў… Нешта ж робіш… Многа чуў я пра тую дзейнасць, якую робіць спадар Белы. Многа чуў іранічнага, многа чуў цынічнага. Але неяк прыехаў у Старыя Дарогі, я ўбачыў многа народу, якія швендаюцца па ўсяму музею. Мне гэта не спадабалася. Я люблю адзін хадзіць. Вось, калі стаіш адзін каля плоту, каля яго двара, гляджу на ўсё гэта і думаю: “Божа літасцівы, колькі трэба было гэта падняць, знайсці, арганізаваць, угаварыць…” Гэта чалавек, які ўсё жыццё збірае вакол сябе зацікаўленых Беларуссю людзей. Трэба адчуць, якую машыну ён круціць. І тое, што там занапашана ў гэтым музеі (мы можам гаварыць, што ў нас ёсць гістарычны музей, мастацкі музей), але гэта ўсё мінімум. Некалі, як той касцёл, які стаіць, і кажуць, “хто яго будаваў?”, “хто клаў гэтую цагліну?”, “хто ўзводзіў вось гэтую вежу?”. Ніхто не ведае. А касцёл стаіць сёння і ўдзейнічае на людзей. Ваш музей, ваша дзейнасць нагадвае гэты касцёл. Дзякуй вам.

 

 

 

Далей: Фотаздымкі святкавання 70-годдзя Анатоля Белага

 



У прэзідыуме

У прэзідыуме

У прэзідыуме

У прэзідыуме

У прэзідыуме

У прэзідыуме

У прэзідыуме

У прэзідыуме

У прэзідыуме

У прэзідыуме

У прэзідыуме

Ганаруецца Валахановіч

У зале

Ганаруецца Крывенка

Ганаруецца Несцярэўскі

Ганаруецца Мяльгуй

Ганаруецца Сармант

Ганаруецца Карпук

Прамаўляе Белы

Карпук прызентуе

Ганаруецца Мазынскі.

Ганаруецца Мазынскі.

У зале

У прэзідыуме

Чытае Юрась.

Алесь Марачкін

Алесь Марачкін

Выступае Марачкін

Выступае Марачкін

Марачкін узнагароджвае

Марачкін і Белы

Марачкін прызентуе

Ганаруецца Вячорка

У прэзідыуме

Вінцук Вячорка

Вінцук Вячорка

Вітцусь Вячорка

Вітцусь Вячорка

Вінцук Вячорка

Андрэй Плясан

Андрэй Плясан

Ганаруецца Мураўёў

Ганаруецца Мураўёў

Ганаруецца Мураўёў

Святлана Белая

Святлана Белая

Святлана Белая

Святлана Белая

Святлана Белая

Леанід Левін

Леанід Левін

Хурсік і Сіўчык

Хурсік і Сіўчык

Хурсік і Сіўчык

У прэзідыуме

Ганаруецца Барыс

Таццяна Матафонава

Таццяна Матафонава

Выступае Антанюк

Выступае Антанюк

Алесь Будзянок

Ганаруецца Курыцык

Ганаруецца Лавіцкі

Ганаруюцца Лойкі

Ганаруецца Ліпскі

Уладзімір Ліпскі

Віктар Шніп

Ганаруецца Міхалевіч

Ганаруецца Пухоўскі

Ганаруецца Русаў

Анатоль Валахановіч

Анатоль Валахановіч

Ганаруецца Савіцкі

Ганаруецца Савіцкі

Васіль Якавенка

У зале

Графічны партрэт

Яўген Гучок

Вячаслаў Фёдараў

У зале
 

Наш люстрадзён

<<  Красавіка 2024  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
  1  2  3  4  5  6  7
  8  91011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2024  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
  1  2  3  4  5  6  7
  8  91011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Банеры